Мiнскi метрапалiтэн з 1 красавiка ўводзiць лiмiт на колькасць паездак па праязных на пластыкавых ка
БЕЛТА
Да гэтага часу колькасць паездак аднаго пасажыра (уладальнiка карткi) па шматразоваму праязному бiлету не абмяжоўвалася, паколькi адсутнiчалi тэхнiчныя сродкi рэгiстрацыi паездак.
Тэхнiчна магчымым стала таксама ўстанаўленне лiмiту (рэсурсу) паездак па гэтаму праязному бiлету, пасля расходавання якога лiчыцца, што бiлет вычарпаў свой рэсурс i больш не прымаецца турнiкетамi, нягледзячы на тое, што тэрмiн дзеяння яго не скончыўся. Пры разлiку кошту праязнога бiлета колькасць паездак пасажыра ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання Мiнска павiнна складаць 120 для месячнага праязнога i 42 для дэкаднага праязнога бiлета, а фактычна пасажыр аплачвае па поўнаму тарыфу адпаведна 44 i 15 паездак. «Улiчваючы гэта, а таксама значныя страты метро ад сямейнага (групавога) выкарыстання праязных бiлетаў, паколькi па некаторых месячных праязных бiлетах колькасць паездак перавышае 300 у месяц, з 1 красавiка ў сталiчным метро ўводзiцца лiмiтаванне колькасцi паездак па месячных i дэкадных праязных бiлетах», — сказалi ў КУП «Мiнскi метрапалiтэн». Такiм чынам, з 1 красавiка пасажыр па месячнаму шматразоваму праязному бiлету на пластыкавай картцы з магнiтнай паласой зможа праехаць не больш як 120 разоў на працягу тэрмiну дзеяння, а па дэкаднаму — не больш як 42 разы. Для параў-нання: у Маскоўскiм метрапалiтэне ўстаноўлены лiмiт 70 паездак па шматразоваму месячнаму праязному бiлету, аналагiчная практыка прынята i ў iншых метрапалiтэнах, дадалi субяседнiкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да гэтага часу колькасць паездак аднаго пасажыра (уладальнiка карткi) па шматразоваму праязному бiлету не абмяжоўвалася, паколькi адсутнiчалi тэхнiчны |
|