Насельнiцтва купiла брыльянтаў на 777 млн
Iгар ГРЫШЫН
Колькасць купленых насельнiцтвам брыльянтаў, што рэалiзуюцца Нацыянальным банкам, перасягнула мяжу ў 1000 штук.
Паводле апошняй iнфармацыi, якую карэспандэнту «Звязды» паведамiлi ва ўпраўленнi «Гемалагiчны цэнтр», на 2 сакавiка гэтага года праз структурныя падраздзяленнi галоўнага банка было прададзена 1015 брыльянтаў агульнай вагой 192,22 карата. Дарэчы, рэалiзацыю гэтых каштоўных камянёў Нацыянальны банк пачаў з сярэдзiны снежня 2005 года, i насельнiцтву прапануюцца брыльянты розных якасна-каляровых характарыстык ад 0,05—0,8 карата. Наогул, выручка ад продажу брыльянтаў склала каля 777 мiльёнаў рублёў, або ў доларавым эквiваленце каля 362 тысяч долараў ЗША.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькасць купленых насельнiцтвам брыльянтаў, што рэалiзуюцца Нацыянальным банкам, перасягнула мяжу ў 1000 штук |
|