Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 9 сакавiка 2007 г. падпiсаў Указ № 119 «Аб спрошча
Гэты дакумент прадугледжвае ўдасканальванне раней устаноўленага Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб спрошчанай сiстэме падаткаабкладання для суб’ектаў малога прадпрымальнiцтва» парадку падаткаабкладання юрыдычных асобаў i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — суб’ектаў малога прадпрымальнiцтва.
У прыватнасцi, пашырана кола суб’ектаў малога прадпрымальнiцтва, якiя маюць права прымяняць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання за кошт павелiчэння гранiчнай колькасцi наёмных работнiкаў з 15 да 100 чалавек i гранiчнага сярэднегадавога памеру валавой выручкi да 2 млрд рублёў. Адмяняецца сiстэма ўстанаўлення i выплаты патэнта, а таксама механiзма авансавай выплаты самога падатку па спрошчанай сiстэме падаткаабкладання. Замест гэтага ўказам прадугледжана штомесячнае ўнясенне падатку ў бюджэт зыходзячы з фактычнага памеру выручкi, атрыманай за месяц. Пры гэтым захаваны ранейшы памер стаўкi падатку пры спрошчанай сiстэме падаткаабкладання — 10 працэнтаў. Суб’ектам, якiя прымяняюць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання, прадастаўлена права выплачваць падатак на дабаўленую вартасць у агульным парадку з адначасовым знiжэннем у гэтым выпадку стаўкi падатку па спрошчанай сiстэме да 8 працэнтаў. Арганiзацыям з колькасцю работнiкаў да 15 чалавек, якiя прымяняюць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання, прадастаўляецца права вядзення дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi па спрошчанай форме, а асобным плацельшчыкам — прымяненне спрошчанага парадку бухгалтарскага ўлiку. Магчымасць пераходу на прымяненне спрошчанай сiстэмы падаткаабкладання будзе прадастаўляцца з пачатку каляндарнага года. Выключэнне зроблена для наноў створаных суб’ектаў гаспадарання i тых, якiя пераходзяць на гэту сiстэму ў 2007 годзе. Спыненне прымянення спрошчанай сiстэмы будзе ажыццяўляцца ў выпадку перавышэння сярэдняй колькасцi работнiкаў у арганiзацыi 100 чалавек i (або) перавышэння на працягу каляндарнага года памеру валавой выручкi 2 млрд рублёў. Арганiзацыi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя адпавядаюць умовам прымянення спрошчанай сiстэмы падаткаабкладання, што вызначаны ва ўказе, i выкарыстоўваюць у 2007 годзе да яго ўступлення ў сiлу спрошчаную сiстэму падаткаабкладання, маюць права прадоўжыць яе прымяненне на ўмовах, прадугледжаных у гэтым указе. У мэтах стварэння перадумоў для дадатковай актывiзацыi прадпрымальнiцкай дзейнасцi ў сельскай мясцовасцi i малых населеных пунктах указам прадугледжана ўстанаўленне панiжаных ставак падатку для арганiзацый i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя зарэгiстраваны i ажыццяўляюць сваю дзейнасць у сельскiх населеных пунктах, якiя пераўтвораны (падлягаюць пераўтварэнню) у аграгарадкi, а таксама ў пасёлках гарадскога тыпу i гарадах раённага падпарадкавання з колькасцю насельнiцтва да 50 тысяч чалавек. У такiх населеных пунктах прадугледжваецца панiжэнне стаўкi падатку пры прымяненнi спрошчанай сiстэмы падаткаабкладання з 10 да 5 працэнтаў — без выплаты падатку на дабаўленую вартасць i з 8 да 3 працэнтаў — у выпадку прымянення спрошчанай сiстэмы з выплатай ПДВ. Магчымасць прымянення панiжаных ставак падатку пры спрошчанай сiстэме падаткаабкладання накiравана на стымуляванне развiцця вытворчасцi, сферы паслуг, сацыяльнай iнфраструктуры ва ўказаных населеных пунктах i ў цэлым на павышэнне ўзроўню жыцця грамадзян, якiя пражываюць у iх. Варта пры гэтым адзначыць, што Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 18 чэрвеня 2005 г. № 285 «Аб некаторых мерах па рэгуляванню прадпрымальнiцкай дзейнасцi» з улiкам змяненняў, якiя ўнесены ў яго Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня 2006 г. № 760, уведзены абмежаваннi для iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя ажыццяўляюць дзейнасць з прыцягненнем працы наёмных работнiкаў (з 1 студзеня 2008 г. дзейнасць iндывiдуальнага прадпрымальнiка можа ажыццяўляцца толькi з прыцягненнем членаў сям’i i блiзкiх родных у колькасцi 3 чалавек). У сувязi з гэтым рэалiзацыя палажэнняў, якiя прадугледжаны прынятым Указам № 119, прадаставiць iндывiдуальным прадпрымальнiкам магчымасць пераходу да ажыццяўлення сваёй дзейнасцi ў больш цывiлiзаванай арганiзацыйна-прававой форме — юрыдычнай асобы. У цэлым падпiсаны дакумент безумоўна з’яўляецца сур’ёзным рэальным крокам дзяржавы па развiццю сферы прыватнага бiзнэсу ў Беларусi, стварэнню спрыяльнага iнвестыцыйнага клiмату ў рэгiёнах, адраджэнню малых гарадоў i сельскiх населеных пунктаў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 9 сакавiка 2007 г. падпiсаў Указ № 119 «Аб спрошча Гэты дакумент прадугледжвае ўдасканальванне раней устаноўленага Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб спрошчанай сiстэме падаткаабкладання для суб’ектаў мал
|
|