21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь iмкнецца да абсалютнага выключэння дыскрымiнацыi па прымеце полу

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галоўная мэта трэцяга нацыянальнага плана дзеянняў Беларусi па забеспячэнню гендэрнай роўнасцi — абсалютнае выключэнне дыскрымiнацыi па прымеце полу ва ўсiх сферах грамадскага жыцця. Аб гэтым заявiла намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Наталля Пяткевiч у ходзе дэбатаў на спецыяльным тэматычным пасяджэннi Генеральнай Асамблеi ААН па пытаннях дасягнення гендэрнай роўнасцi i паляпшэння становiшча жанчын. Яно праходзiць з 6 сакавiка ў штаб-кватэры ААН у Нью-Йорку, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусi.

Наталля Пяткевiч праiнфармавала Генеральную Асамблею аб рэалiзацыi двух пяцiгадовых нацыянальных планаў дзеянняў Беларусi па забеспячэнню гендэрнай роўнасцi. Кiраўнiк беларускай дэлегацыi ахарактарызавала рашучыя меры, што прымаюцца ўрадам Беларусi па паляпшэнню становiшча жанчын у галiне працоўнай занятасцi, павышэнню iх прадстаўленасцi ў органах улады i дзяржаўнага кiравання, абароне сацыяльных правоў i iнтарэсаў беларускiх мацi.

«Забеспячэнне рэальнай роўнасцi правоў мужчын i жанчын, павелiчэнне долi жанчын, якiя займаюць кiруючыя пасады, узмацненне iх ролi ў прыняццi кiраўнiцкiх рашэнняў i ў цэлым у дзяржаўным i грамадскiм жыццi — гэта не проста iдэя або пажаданне. Гэта напрамак дзяржаўнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь, замацаваны заканадаўча», — заявiла Наталля Пяткевiч.

У пасяджэннi ўдзельнiчаюць каля 30 мiнiстраў i намеснiкаў мiнiстраў, якiя адказваюць у сваiх краiнах за сацыяльную падтрымку i пашырэнне правоў i магчымасцяў жанчын, а таксама кiраўнiкi дыпламатычных мiсiй, акрэдытаваных пры ААН, прадстаўнiкi шматлiкiх мiжурадавых i няўрадавых арганiзацый. У цэлым прыняць удзел у дыскусii маюць намер больш як 80 дзяржаў i iншых удзельнiкаў глабальнага працэсу па адстойванню правоў i iнтарэсаў жанчын.

Звяртаючыся да ўдзельнiкаў пасяджэння, генеральны сакратар ААН Пан Гi Мун адзначыў, што ўзгодненыя на мiжнародным узроўнi мэты i абяцаннi ў галiне гендэрнай роўнасцi i пашырэння правоў жанчын яшчэ далёкiя ад iх рэальнага ўвасаблення на практыцы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўная мэта трэцяга нацыянальнага плана дзеянняў Беларусi па забеспячэнню гендэрнай роўнасцi — абсалютнае выключэнне дыскрымiнацыi па прымеце полу в
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика