21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прапорцыi пенсіі. З правам на выбар

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

З нагоды

З 29 сакавiка пачне дзейнiчаць дагавор памiж Рэспублiкай Беларусь i Расiйскай Федэрацыяй аб супрацоўнiцтве ў галiне сацыяльнага забеспячэння. Адна з найбольш адметных частак дагавора датычыцца пенсiй. Прычым сама па сабе гэта тэма была актуальнай заўсёды. Сваяцкiя сувязi i iншыя акалiчнасцi традыцыйна становяцца прычынамi пераездаў асобаў у пенсiйным узросце з адной краiны ў другую, i, да прыкладу, на працягу мiнулага года на сталае месца жыхарства з Беларусi ў Расiю накiравалiся 692, а з Расii ў Беларусь — 1950 пенсiянераў. Мiж тым, на якiх умовах будзе рабiцца пенсiйнае забеспячэнне гэтых грамадзян зараз i цi змогуць яны атрымлiваць пенсii па ранейшай схеме? З гэтым i iншым мы паспрабуем разабрацца з дапамогай начальнiка галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Валянцiны Вiкенцьеўны КАРАЛЁВАЙ.

«САВЕЦКI» СТАЖ НА РАНЕЙШЫХ УМОВАХ

Перш-наперш варта адзначыць: пасля пачатку дзеяння дагавора за стаж, запрацаваны яшчэ ў «савецкiя» часы, пенсiю па-ранейшаму будзе прызначаць i выплачваць краiна, дзе пенсiянер пастаянна пражывае зараз. Змяненнi датычацца больш позняга перыяду — пасля 13 сакавiка 1992 года або моманту прыняцця мiждзяржаўнага пагаднення СНД у галiне пенсiйнага забеспячэння.

Такiм чынам, у адносiнах да стажу, запрацаванага з 13 сакавiка 1992 года, у выпадку пераезду з Беларусi ў Расiю цi наадварот будзе дзейнiчаць прынцып «прапорцый». З гэтага моманту кожная з дзяржаў пачне прызначаць i выплачваць пенсiю за стаж, якi чалавек атрымаў на яе тэрыторыi. I ў тым лiку кожная з дзяржаў бярэ на сябе абавязкi аплаты так званых «пенсiйных iльгот», што былi прадастаўлены той цi iншай асобе за работу на «шкоднай» вытворчасцi цi, скажам, на Крайняй Поўначы.

Такое правiла з’яўляецца агульным. I разам з тым у iм магчыма адно выключэнне.

— Беларуска-расiйскi дагавор аб супрацоўнiцтве ў галiне пенсiйнага забеспячэння ўтрымлiвае норму, паводле якой па ўласнаму жаданню i на падставе адпаведнай заявы грамадзянiн можа выбраць пенсiю ад той дзяржавы, грамадзянiнам якой ён з’яўляецца, — зазначае Валянцiна Каралёва. — Аднак трэба мець на ўвазе, што гэты выбар акажацца канчатковым i не стане пераглядацца потым. Словам, магчымасцяў змяняць некалькi разоў беларускую пенсiю на расiйскую цi наадварот у чалавека ўжо не будзе.

ЦЯПЕРАШНIМ — ТАКСАМА МОЖНА

Таксама няпростае пытанне — каго датычыцца новы беларуска-расiйскi дагавор. I, у прыватнасцi, цi стане ён распаўсюджвацца на грамадзян, якiя ўжо выйшлi на пенсiю да 29 сакавiка? Або, магчыма, змены закрануць толькi «новых» пенсiянераў?

— Грамадзяне, што будуць выходзiць на пенсiю пасля 29 сакавiка гэтага года, адназначна «падпадаюць» пад дзеянне новага дагавора, — тлумачыць Валянцiна Каралёва. — Што ж да асобаў, якiя знаходзяцца на пенсii ўжо зараз, то за работу пасля 13 сакавiка 1992 года iм таксама будзе прадастаўлена права на разлiк пенсii па прынцыпу «прапорцый». Аднак скарыстацца новай формулай можна толькi па жаданню.

ДЛЯ ЗАРОБКУ — ТОЙ ЖА ПРЫНЦЫП

Як вядома, памер пенсii залежыць не толькi ад стажу. Яшчэ большую ролю тут адыгрывае каэфiцыент заробку. Як будзе ўлiчвацца ён у выпадку пераезду пенсiянера?

— Заробак аказвае ўплыў на памер пенсii як у Беларусi, так i ў Расii, — кажа Валянцiна Каралёва. — Таму асаблiвых пытанняў тут быць не павiнна. Зноў-такi будзе дзейнiчаць прынцып прапорцый — за работу пасля распаду Савецкага Саюза ў Расii грамадзянiну будзе выплачвацца пенсiя зыходзячы з «расiйскiх» стажу i заробку. I гэткi ж падыход стане дзейнiчаць у адносiнах да грамадзян, якiя працавалi ў Беларусi.

ЗВЯРТАЦЦА ПА МЕСЦЫ ЖЫХАРСТВА

Сам механiзм «пераводу» пенсii цi яе часткi з адной краiны ў другую мяркуецца вызначыць у блiжэйшы час. Гэта можа быць варыянт пошты, банкаўскiх рахункаў або плацежных даручэнняў. Але канчатковы адказ тут павiнна даць заключэнне дадатковага пагаднення па выкарыстанню беларуска-расiйскага дагавора аб супрацоўнiцтве ў галiне сацыяльнага забеспячэння. Пакуль жа ёсць сэнс спынiцца на iншым — куды звяртацца па пенсiю ў выпадку пераезду?

— У выпадку пераезду з адной дзяржавы ў другую першая задача — атрымаць пасведчанне на права жыхарства, — заўважае Валянцiна Каралёва. — Гэты дакумент пацвердзiць сам факт пастаяннага пражывання на тэрыторыi Беларусi цi Расii i дасць падставу для звароту па пенсiю ў органы, якiя яе прызначаюць, — у нашай краiне гэта раённыя ўпраўленнi па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне. Прычым падкрэслю: за час ад моманту пераезду да моманту атрымання пасведчання на права жыхарства пенсiя «не прападае» — яе працягне выплачваць дзяржава, з якой прыехаў чалавек.

I яшчэ. Як падкрэслiла Валянцiна Каралёва, пакуль дагавор аб супрацоўнiцтве ў галiне сацыяльнага забеспячэння не пачаў дзейнiчаць, памiж абодвума бакамi яшчэ не наладжана сiстэма абмену iнфармацыяй. Таму звяртацца з заявамi аб прызначэннi пенсiй па прынцыпу «прапорцый» лепш крыху пазней — пасля 29 сакавiка.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 29 сакавiка пачне дзейнiчаць дагавор памiж Рэспублiкай Беларусь i Расiйскай Федэрацыяй аб супрацоўнiцтве ў галiне сацыяльнага забеспячэння. Адна з н
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика