Роднай мове — прыярытэт
Леанiд ТУГАРЫН
Больш за палову iснуючых у свеце моў знаходзяцца на мяжы знiкнення
Нядаўна пад эгiдай ЮНЕСКО быў адзначаны Мiжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды Генеральны дырэктар ЮНЕСКО Каiцiра Мацуура падкрэслiў, што вывучэнне родных моў павiнна быць прыярытэтам для нацыянальных сiстэм адукацыi. Ён прапанаваў, каб у мясцовых школах, нароўнi з афiцыйнымi дзяржаўнымi i нацыянальнымi мовамi, вывучалiся таксама мовы абшчын. «Родная мова дарагая для кожнага з нас, на ёй мы пачулi першыя словы i змаглi выказаць свае першыя думкi. Гэта аснова, якая падтрымлiвае нас усё наша жыццё», — заявiў кiраўнiк ЮНЕСКО. Сёння, паводле даных гэтай арганiзацыi, у свеце гавораць на больш чым 6000 моў. 96 працэнтаў з iх выкарыстоўваюць усяго 4 працэнты насельнiцтва нашай планеты. Частка з iх мае пiсьменнасць, iншыя — не маюць. Кожны месяц знiкаюць дзве мовы. Тысячы моў не выкарыстоўваюцца сiстэмамi адукацыi, не прадстаўлены ў Iнтэрнэце. Для захавання родных моў эксперты ААН прапаноўваюць выкарыстоўваць iх у школьнай адукацыi ў спалучэннi з афiцыйнай мовай. Адзiн з лiдараў такога падыходу — Iндыя, там на розных узроўнях адукацыi выкарыстоўваецца 80 моў. У той жа час у Афрыцы, дзе народы гавораць на 2000 розных моў, у адукацыйных сiстэмах аддаецца перавага мовам былых каланiяльных дзяржаў — англiйскай, iспанскай, французскай i партугальскай. Падобная сiтуацыя i ў Лацiнскай Амерыцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за палову iснуючых у свеце моў знаходзяцца на мяжы знiкнення |
|