Канвой можа быць свабодны
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Беларускiя i расiйскiя мытнiкi нарэшце знайшлi выйсце з «калiнiнградскага тупiка».
Нагадаем, што непаразуменнi памiж абодвума бакамi ўзнiклi з пачатку 2007 года. Раней калiнiнградскiя грузы перамяшчалiся праз Беларусь без мытнага агляду i суправаджэння на падставе транспартных дакументаў, дзе была адпаведная адзнака расiйскiх мытных органаў. Працэдура абавязковага мытнага агляду i суправаджэння грузаў, якiя перамяшчалiся праз Беларусь з Калiнiнградскай вобласцi, была ўведзена нашай краiнай у студзенi гэтага года. Падобная мера была абумоўлена тым, што некаторыя калiнiнградскiя перавозчыкi пачалi злоўжываць даверам беларускай мытнi. Пад выглядам расiйскiх тавараў яны пачалi незаконна правозiць прадукцыю замежных вытворцаў. Расiяне таксама ў даўгу не засталiся i пачалi чынiць розныя перашкоды беларускiм перавозчыкам. Для «калiнiнградскага транзiту» зноў запалена «зялёнае святло» на беларускай мытнi. Паводле звестак Дзяржаўнага мытнага камiтэта нашай краiны, не ўсе транзiтныя грузы з Калiнiнградскай вобласцi будуць ў абавязковым парадку канваiравацца па тэрыторыi Беларусi. Айчынныя мытнiкi таксама не будуць патрабаваць дадатковых гарантый для расiйскiх перавозчыкаў. Пад пiльным кантролем i абавязковым канвоем застануцца толькi падакцызныя тавары.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя i расiйскiя мытнiкi нарэшце знайшлi выйсце з «калiнiнградскага тупiка» |
|