Запланавана нацыянальнае даследаванне па наркаспажыўцах
Святлана БАРЫСЕНКА
Тэндэнцыя распаўсюджвання падробленых лекаў аказалася ў цэнтры ўвагi аўтараў штогадовага даклада Мiжнароднага камiтэта па кантролю над наркотыкамi. Аб гэтым журналiстам паведамiла старшыня ААН/ПРААН у Рэспублiцы Беларусь Джыхан Султанаглу. Паводле яе слоў, iснаванне рынкаў, якiя не рэгулююцца, у дадзенай галiне прыводзiць да таго, што спажыўцам збываюцца некандыцыйныя, а часам нават смяротна небяспечныя рэчывы. Згодна з данымi Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, у краiнах, якiя стаяць на шляху развiцця, падробленымi лiчацца ад 25 да 50 працэнтаў усiх ужывальных лекаў.
У Беларусi падобныя разлiкi не праводзiлiся, аднак можна меркаваць, што ў большай цi меншай ступенi праблема датычыцца i яе. Безумоўна, у нас нiхто не адмяняў пастаянны кантроль за лекавымi прэпаратамi, працэдуру лiцэнзавання. Аднак паколькi гаворка iдзе пра рынкi, якiя не рэгулююцца, то тут бяспека грамадзян у многiм залежыць ад iх самiх. Так, значная ўвага ўдзяляецца ў дакладзе шырокай распаўсюджанасцi злоўжывання прадпiсанымi лекамi i лекамi для пахудзення. Начальнiк упраўлення па наркакантролю i процiдзеянню гандлю людзьмi Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь Алег Пякарскi адзначае, што ў Расii, напрыклад, зафiксаваны выпадкi продажу таблетак для пахудзення або прэпаратаў для нарошчвання мышачнай масы з утрыманнем наркарэчываў, здольных выклiкаць залежнасць. У рознiчны гандаль, праўда, такiя «таблеткi» не трапляюць. Незаконны абарот мае дачыненне не толькi да лекавых, але i да ўласна наркатычных рэчываў. Першае месца па маштабах злоўжывання ў Еўропе па-ранейшаму мае канабiс, на другiм — какаiн. Ужыванне гераiну ў краiнах Заходняй i Цэнтральнай Еўропы крыху зменшылася, у той час як ва Усходняй Еўропе, перш-наперш у краiнах СНД, вырасла. Уласна ў Беларусi адбываецца пераарыентацыя з гераiну на сiнтэтычныя наркотыкi. Зараз на наркалагiчным улiку знаходзяцца звыш 9,8 тысячы чалавек. Рэальную ж колькасць наркаспажыўцоў плануецца ўстанавiць падчас нацыянальнага сацыялагiчнага даследавання, запланаванага ў межах рэалiзацыi трэцяй фазы Беларуска-ўкраiнска-малдаўскай праграмы па барацьбе з незаконным абаротам i гандлем наркатычнымi сродкамi (БУМАД). Першыя два этапы праграмы прайшлi ў 2003—2004 i 2005—2006 гадах, калi былi, напрыклад, аснашчаны 10 КПП на дзяржаўнай гранiцы Беларусi, падраздзяленнi МУС па процiдзеянню незаконнаму абароту наркотыкаў, створаны Цэнтр манiторынгу за наркотыкамi i наркаспажываннем, апублiкавана першая нацыянальная справаздача па наркотыках. У межах БУМАД-3 (2007—2008 гг.) плануецца правесцi больш маштабныя кампанii па прафiлактыцы наркаманii сярод маладых людзей.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэндэнцыя распаўсюджвання падробленых лекаў аказалася ў цэнтры ўвагi аўтараў штогадовага даклада Мiжнароднага камiтэта па кантролю над наркотыкамi
|
|