Часнок на халестэрын не ўплываеIнфарм-укол Натуральны часнок, таксама як i бiядабаўкi з яго актыўнымi кампанентамi, не знiжае ўзроўню шкоднага халестэрыну ў арганiзме, а значыць, не папярэджвае сардэчна-сасудзiстыя захворваннi, мяркуюць амерыканскiя вучоныя.Каштоўныя вартасцi часнаку, якi быццам бы знiжае ўзровень дрэннага халестэрыну (лiпапратэiдаў нiзкай шчыльнасцi) у крывi, пацверджаны шматлiкiмi лабараторнымi даследаваннямi. Карыснасць часнаку звязваецца з утрыманнем у iм алiцыну. Лiчыцца, што гэта рэчыва перашкаджае фармiраванню шкоднага халестэрыну ў арганiзме. Тым не менш аўтары новага даследавання на працягу 6 месяцаў назiралi за кантрольнымi групамi, але нi ў адной з iх не выявiлi змяненняў ўзроўню халестэрыну. ГАЛАЎНОМУ МОЗГУ — ГОРЫЧ КАКАВЫ Вучоныя прыйшлi да высновы, што какава вельмi карысная для галаўнога мозга. У бабах какавы ўтрымлiваецца вельмi карыснае рэчыва — антыаксiдант флаванаў, якi паляпшае кровазварот мозга. Праблема толькi ў тым, што далёка не ўся какава, якая шырока прадаецца ў магазiнах, утрымлiвае дастатковую колькасць флаванолу. Гэта абумоўлена тым, што дадзены антыаксiдант надае напою горкi смак, з-за чаго ён выдаляецца падчас вытворчасцi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Натуральны часнок, таксама як i бiядабаўкi з яго актыўнымi кампанентамi, не знiжае ўзроўню шкоднага халестэрыну ў арганiзме, а значыць, не папярэджвае
|
|