Загар без турбот
Анастасія ФАНДО
Салон прыгажосцi Кожны хоча быць прыгожым, стыльным i прывабным. Гэта зразумела. Сучасны якасны салярый, якi ўяўляе сабой высокатэхналагiчнае ўстройства, дапаможа вам атрымаць здаровы, роўны i натуральны загар.Вертыкальны салярый або гарызантальны? Цяпер, як правiла, можна сустрэць дзве мадыфiкацыi салярыяў—гарызантальныя i вертыкальныя. Iснуе памылковае меркаванне, што ў вертыкальным салярыi загар лепшы i хутчэйшы, аднак гэта не так. Хуткасць загару залежыць ад трох фактараў, звязаных з лямпамi: колькасцi, магутнасцi, суадносiнаў UV-A да UV-B . Усе мадэлi салярыяў маюць свае перавагi i недахопы. У вертыкальным салярыi няма прамога кантакту са шклом i працэс загару адбываецца значна хутчэй, за пяць-дзесяць хвiлiн скура набывае раўнамерны шакаладны колер, а ў гарызантальных салярыях клiент можа расслабiцца i падрамаць, атрымлiваючы роўны загар. У некаторых мадэлях вертыкальных салярыяў iснуюць спецыяльныя лямпы для загару твару, але, калi салярый не аснашчаны лiфтам, нiзкаросламу чалавеку дацягнуцца да iх дастаткова складана. Добрыя салярыi аснашчаны кандыцыянерам, стэрэасiстэмай, устаноўкай для ароматэрапii, матавым шклом i iншымi прыемнымi дадаткамi. Пры кандыцыянаваннi паток паветра iдзе па спiралi, i прыемны павеў авявае вас падчас сеанса загару. Ароматэрапiя—гэта пахi эфiрных масел, якiя дапамагаюць расслабiцца падчас загару i зняць стрэс. Акрамя таго, яны нейтралiзуюць непрыемныя пахi, якiя выпрацоўваюцца ў працэсе загару, пах азону, поту. Ароматэрапiя можа паспяхова выкарыстоўвацца як у вертыкальных, так i ў гарызантальных салярыях. Матавае шкло — вельмi карысная опцыя. Пад празрыстым шклом салярыя бачны лямпы-трубкi, таму матавае шкло здымае гэты дыскамфорт. Акрам таго, выпраменьванне рассейваецца больш раўнамерна. У добрых мадэляў унутраны дыяметр кабiны больш як адзiн метр. У гарызантальных жа салярыях праблемы могуць узнiкнуць з-за анатамiчнага рэльефу нiжняй часткi. Шкло такога салярыя, выкананае па форме цела, з патрэбнымi згiбамi i выпукласцямi, можа быць нязручнае тым, хто вышэйшы або нiжэйшы за сярэднi рост. Калi контуры клiента не супадаюць са згiбамi ложы, то пэўныя ўчасткi скуры будуць сцiснуты, такiм чынам пагоршыцца кровазварот у гэтых абласцях, а загар атрымаецца нераўнамерным. Варта заўважыць, што правiльна спраектаваная ўнутраная прастора, прадуманая вентыляцыя, працягласць работы лямпаў, эрганамiчны дызайн, надзейнасць i зручнасць у кiраваннi салярыем — адметныя асаблiвасцi добрых, прафесiйных салярыяў. Iснуюць таксама крэслы-салярыi (абсталяваныя лямпамi для твару, рук i зоны дэкальтэ, якiя «хутка змываюцца») i турбасалярыi, у катэгорыю якiх трапляе ўсё, што абсталявана аромаўстаноўкамi, аўдыё сiстэмамi, вiбрамасажнымi i гiдрамасажнымi прыладамi, пад’ёмнiкамi, кнопкай выклiку персаналу. Але на самай справе прыстаўка «турба» азначае наяўнасць магутнай сiстэмы ахаладжэння, дзякуючы якой салярый доўгi час можа працаваць без перапынку. Да слова, якi б салярый вы нi выбралi, для атрымання аптымальнага загару рэкамендуецца загараць не больш як два разы на год па 15—20 сеансаў. Звычайна сярэднi цыкл складае 8—10 паслядоўных сеансаў з iнтэрвалам у 1 дзень. Працягласць загару ў салярыi залежыць ад тыпу скуры i тэхнiчных характарыстык салярыя (магутнасць, колькасць лямпаў). Калi вы лёгка абгараеце, варта абавязкова папярэдзiць аб гэтым спецыялiста, якi з вамi працуе, i лепш пачаць са слабай устаноўкi, якая толькi прагравае скуру. Тым, хто мае светлую скуру, больш падыдуць лямпы нiзкага цiску; смугласкурым, адпаведна, высокага. Шчаслiвым уладальнiкам смуглай скуры i цёмных валасоў таксама не варта злоўжываць штучным сонцам, працягласць працэдуры ў любым выпадку не павiнна перавышаць 30 хвiлiн. Не забудзьце расказаць урачу аб лякарствах, якiя звычайна прымаеце. Вельмi часта салярый не спалучаецца з некаторымi лякарствамi. Напрыклад, калi вы карыстаецеся процiзачаткавымi гарманальнымi таблеткамi, то салярый вам хутчэй за ўсё будзе процiпаказаны. Памятайце, што перадазiроўка ўльтрафiялету прыгнятае iмунiтэт, таму пасля салярыя вельмi лёгка падхапiць любое рэспiраторнае захворванне. Загар у салярыi процiпаказаны тым, у каго вялiкая колькасць радзiмак, а таксама тым, у каго былi сваякi з меланомай (злаякасная пухлiна). Каб атрымаць прыгожы роўны загар, салярый трэба наведваць не радзей як 2-3 разы на тыдзень, а для падтрымання дасягнутага эфекту дастатковага аднаго разу. За некалькi гадзiн да працэдуры пажадана зняць усю касметыку з твару i цела, таму што яна можа стаць прычынай раздражнення i няроўнага, плямамi, загару. Перад працэдурай пажадана апрацаваць цела i твар касметычнымi сродкамi, прызначанымi спецыяльна для салярыяў. Яны ўзмацняюць iнтэнсiўнасць загару, знiжаюць страту вiльгацi i змякчаюць агрэсiўнае ўздзеянне ўльтрафiялету на скуру. Сёння выпускаецца дастаткова спецыяльных сродкаў для штучнага загару. У добрым салоне вам абавязкова прапануюць прэпараты тых фiрмаў, якiя ў iх маюцца i з якiмi ў iх заключаны эксклюзiўныя дагаворы. Але калi да стану вашай скуры i прынесеных вамi з дому прэпаратам аднясуцца раўнадушна, то лепш такi салон пакiнуць наогул. Абавязкова выкарыстоўвайце сонцаахоўныя акуляры, а ў добрых салярыях вам абавязкова прапануюць акуляры-шкарлупкi, якiя абараняюць як самi вочы, так i мяккую скуру вакол iх. У тым выпадку, калi вы кантактуеце са штучным сонцам рэгулярна, лепш мець уласныя акуляры з дастатковай ступенню абароны. Сродкi для загару Важнейшы крок да прыгожага загару — падбор касметычных сродкаў, якiя дазваляюць не толькi атрымаць роўны загар, але i зрабiць скуру вiльготнай, згладзiць дробныя маршчынкi i папярэдзiць iх з’яўленне. Выкарыстоўваючы прафесiйныя сродкi для загару, вы атрымаеце максiмальна эфектыўны загар. Для загару ў салярыi рэкамендуецца выкарыстоўваць спецыяльныя касметычныя сродкi. Яны дапамагаюць атрымаць iнтэнсiўны, прыгожы i ўстойлiвы загар. Акрамя таго, пры выкарыстаннi спецыяльных сродкаў вынiк дасягаецца хутчэй. Касметыка для загару ў салярыi валодае ўласцiвасцямi абароны i догляду скуры. Такiм чынам, вы не толькi атрымаеце жаданы эфект загару, але i не прычынiце шкоды сваёй скуры i здароўю. Да касметычных сродкаў адносяцца: бронзеры або бранзанты, акселератары загару, сродкi аўтазагару. Бронзеры або бранзанты ўтрымлiваюць фарбавальныя рэчывы. Загар утвараецца за кошт звычайнага афарбоўвання скуры. Пры нанясеннi на скуру бронзера яна адразу набывае адценне загару. Недахопамi бронзераў з’яўляюцца няўстойлiвасць фарбы, якая можа пры пападаннi вiльгацi растварацца i пэцкаць адзенне, а таксама няўстойлiвасць загару, у вынiку чаго ўзнiкаюць светлыя плямы на скуры. Акселератары загару садзейнiчаюць павелiчэнню колькасцi пiгменту, якi сiнтэзуецца ў скуры. Самым вядомым акселератарам з’яўляецца тыразiн. Гэта амiнакiслата з’яўляецца папярэднiкам у доўгiм ланцужку сiнтэзу меланiну. Трапляючы на скуру, тыразiн адной толькi сваёй прысутнасцю ў вялiкай колькасцi выклiкае жаданне ў меланацытаў (клетак, якiя выпрацоўваюць пiгмент) паскараць працэс загару. Эксперты адной з самых уплывовых арганiзацый у фармацэўтычным свеце — FDA (Food and Drug Amdinistration) у ЗША — не рэкамендуюць выкарыстоўваць тыразiн для загару. Даных аб шкодным уплыве гэтай амiнакiслаты пры такiм варыянце выкарыстання няма, аднак даных аб бяспецы таксама няма. Сродкi для аўтазагару змяняюць колер верхнiх слаёў скуры штучным шляхам. Такi загар трымаецца не больш як тыдзень, паступова святлее, калi не выкарыстоўваць сродкi для аўтазагару паўторна. Аўтазагар можна прымяняць круглы год без абмежаванняў. Варта памятаць, ультрафiялет не толькi лечыць, ён жа абязводжвае i заўчасна старыць скуру, можа ўзмацнiць некаторыя захворваннi, правакаваць анкалагiчныя захворваннi або прывесцi да iншых непажаданых наступстваў. Менавiта таму, перш чым адправiцца ў салярый, абавязкова пракансультуйцеся з урачом. Ён вызначыць ваш тып скуры i падкажа, як доўга вы можаце загараць без шкоды для свайго здароўя. I, натуральна, абавязкова старанна падыдзiце да выбару салона з салярыем, знайдзiце аб iм усю неабходную iнфармацыю, даведайцеся аб квалiфiкацыi спецыялiстаў i, па магчымасцi, улiчыце рэкамендацыi пастаянных клiентаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны хоча быць прыгожым, стыльным i прывабным. Гэта зразумела. Сучасны якасны салярый, якi ўяўляе сабой высокатэхналагiчнае ўстройства, дапаможа вам
|
|