21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«У нас свае традыцыі»

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Марына ПЫРКОВА

Школе мужнасцi i патрыятызму — 80!

Добраахвотнаму таварыству садзейнiчання армii, авiяцыi i флоту (ДТСААФ) споўнiлася 80 гадоў. З гэтай нагоды мы вырашылi сустрэцца з выконваючым абавязкi старшынi Цэнтральнага савета ДТСААФ Пятром ЛЕБЕДЗЕВЫМ, каб падрабязней даведацца пра дзейнасць i далейшыя планы гэтай арганiзацыi.

— Пётр Аляксеевiч, раскажыце, калi ласка, пра тое, як узнiкла ў Беларусi гэта таварыства.

— Рашэнне аб стварэннi Таварыства садзейнiчання абароне, авiяцыйнаму i хiмiчнаму будаўнiцтву (Тсаавiяхiм БССР) было прынята 28 лютага 1927 года. Гэта дата стала днём заснавання Абарончага таварыства Беларусi. За гэты час яно насiла розныя назвы i мела розныя формы iснавання, але нязменнымi заставалiся задачы — узмацненне абараназдольнасцi краiны, ваенна-патрыятычная падрыхтоўка юнакоў i развiццё тэхнiчных i авiяцыйных вiдаў спорту. Людзi старэйшых пакаленняў добра памятаюць, як у арганiзацыях Тсаавiяхiма яны прайшлi сапраўдную патрыятычную школу, атрымалi добрую загартоўку, набылi веды i навыкi, неабходныя як для ўзброенай абароны Айчыны, так i для мiрнай працы. I па сёння ў сваёй рабоце мы прытрымлiваемся менавiта гэтых гiстарычна вызначаных задач.

— Напэўна, акрамя багатай гiсторыi, ваша таварыства мае i свае традыцыi?

— Так, Абарончае таварыства Беларусi акрамя слаўнай гiсторыi мае i свае асабiстыя традыцыi, якiмi па праву ганарыцца. Больш таго, ДТСААФ Беларусi заўсёды было адным з найлепшых у Савецкiм Саюзе i неаднаразова атрымлiвала высокiя дзяржаўныя ўзнагароды, якiя цяпер захоўваюцца ў Народным музеi гiсторыi ДТСААФ у Рэспублiканскiм доме Абарончага таварыства ў Мiнску. Трэба адзначыць, што такога музея няма нi ў адной з краiн СНД. У музеi, якому ў кастрычнiку гэтага года споўнiцца 25 гадоў, захоўваецца больш за дзве тысячы экспанатаў, якiя выдатна адлюстроўваюць не толькi нашу гiсторыю, але i традыцыi. Тут штодзень бясплатна праводзяцца экскурсii, ладзяцца святочныя мерапрыемствы. У 2006 годзе музей наведала каля пятнаццацi тысяч навучэнцаў школ i каледжаў, студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў г. Мiнска, што гаворыць аб зацiкаўленасцi нашай арганiзацыяй.

— Як сёння выглядае структура Абарончага таварыства Беларусi?

— Сёння Абарончае таварыства Беларусi ўключае ў сябе шэсць абласных, 81 раённую i iм роўныя аргструктуры, каля паўтары тысячы структур ДТСААФ i налiчвае ў сваiх шэрагах звыш ста тысяч чалавек. Гэта велiзарная сiла, з дапамогай якой вырашаюцца канкрэтныя дзяржаўна значныя задачы: падрыхтоўка насельнiцтва да абароны Айчыны, патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, падрыхтоўка спецыялiстаў для сiлавых структур i спецыялiстаў тэхнiчных прафесiй, развiццё тэхнiчных i авiяцыйных вiдаў спорту.

— Як вашаму таварыству ўдаецца так удала спалучаць патрыятычную дзейнасць са спартыўнай?

— Сапраўды, за апошнiя гады атрымалi шырокую вядомасць як грамадска карысная дзейнасць, так i спартыўныя дасягненнi ДТСААФ, прычым не толькi ў Беларусi, але i на мiжнароднай арэне. ДТСААФ развiвае больш за дваццаць авiяцыйных, тэхнiчных i ваенна-прыкладных вiдаў спорту. Штогод ДТСААФ праводзiць больш як восемдзесят чэмпiянатаў, першынстваў, Кубкаў i iншых рэспублiканскiх спаборнiцтваў. Адна з прычын удалага спалучэння патрыятычнай i спартыўнай дзейнасцi ў тым, што для дасягнення пастаўленых мэтаў ДТСААФ распараджаецца сучаснай вучэбна-матэрыяльнай базай: 59 самалётаў, 21 верталёт, 12 планераў, 12 025 вучэбных i спецыяльных аўтамабiляў, 129 аўтадромаў...

Для правядзення абаронча-спартыўнай работы ДТСААФ мае: Рэспублiканскi вучэбна-спартыўны цэнтр, Рэспублiканскi стралкова-спартыўны клуб, Рэспублiканскi спартыўна-тэхнiчны комплекс, два стадыёны па тэхнiчных вiдах спорту, восем мотапалёў для гульнi ў мотабол, тры аўтакросавыя i восем мотакросавых трас.

— Спартыўная дзейнасць перш за ўсё разлiчана на дарослых цi на дзяцей?

— I на дарослых, i на дзяцей, аднак асноўны ўпор мы робiм, канешне, на падрастаючае пакаленне. Так, у структуры абарончай арганiзацыi iснуюць пяць спецыялiзаваных дзiцяча-юнацкiх спартыўна-тэхнiчных школ (СДзЮСТШ) з фiлiяламi па ўсёй краiне: школа па стралковаму спорту, па водных вiдах спорту, па аўтамотаспорту, па радыёспорту i авiяцыйнаму спорту. У 120 гуртках i секцыях СДзЮСТШ навучаюцца каля 1480 дзяцей i падлеткаў, а лепшыя выхаванцы спартыўных школ фармiруюць зборныя каманды Беларусi на мiжнародных спаборнiцтвах. Толькi летась 24 выхаванцы СДзЮСТШ атрымалi званнi майстроў спорту Рэспублiкi Беларусь.

А на апошнiм чэмпiянаце Еўропы ў Балгарыi па радыёспорту беларуская зборная заваявала 47 медалёў i заняла першае каманднае месца. Сярод юнiёраў пераможцамi сталi Яўген Кахно i Настасся Лагуцiна. Удалы дэбют атрымаўся ў 12-гадовай Улады Клiмовiч са сталiчнай СДзЮСТШ, якая стала абсалютнай чэмпiёнкай Еўропы-2006 сярод дзяўчат ва ўзросце да 16 гадоў. Тэма дзiцячых перамог — адна з тых, пра якую можна гаварыць доўгi час. Аднак, падвёўшы невялiкi вынiк, магу сказаць, што ўсяго спартсмены ДТСААФ прынялi ўдзел у 33 мiжнародных i мiждзяржаўных спаборнiцтвах, у тым лiку на 17 чэмпiянатах, Кубках свету i Еўропы iмi заваявана 92 медалi, сярод якiх 31 — залаты.

— У чым вы бачыце прычыну такiх выдатных дасягненняў?

— Галоўная прычына ў тым, што з дзяўчатамi i юнакамi працуюць сапраўдныя майстры сваёй справы. Прывяду прыклад. З 1994 года кiраўнiком СДзЮСТШ па стралковаму спорту стаў Марк Гурэвiч, якi працуе ў ДТСААФ ужо 30 гадоў. Ён з’яўляецца суддзёй найвышэйшай нацыянальнай катэгорыi i вiцэ-прэзiдэнтам Беларускага стралковага саюза. Яго выхаванцы — бронзавы прызёр алiмпiяды, шматразовая чэмпiёнка свету i Еўропы Лалiта Яўгiлеўская, сярэбраны прызёр чэмпiянату Еўропы 2005 года Уладзiслаў Кацарэнка, пераможца Кубка Балтыi Мiхаiл Лаўроў i iншыя самыя меткiя стралкi Беларусi.

Зборная ДТСААФ па стральбе пад кiраўнiцтвам Марка Гурэвiча стала ў свой час пераможцай першынства памiж краiнамi СНД у Таджыкiстане. Зараз тры выхаванцы школы ўваходзяць у склад зборнай Беларусi, якая ў пачатку сакавiка возьме ўдзел у чэмпiянаце Еўропы па стральбе з пнеўматычнай вiнтоўкi ў Францыi. Цi былi б дасягнуты такiя вынiкi, каб не прафесiйны кiраўнiк? Увогуле ў арганiзацыях i аргструктурах ДТСААФ працуе больш за 2700 супрацоўнiкаў, сярод якiх значная колькасць былых ваеннаслужачых, высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў.

— Што робіцца, каб моладзь расла патрыётамі?

— Па iнiцыятыве ДТСААФ у рэспублiцы штогод праводзяцца месячнiкi абаронча-патрыятычнай i спартыўнай работы, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны i Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь. Усе мерапрыемствы месячнiкаў арганiзуюцца сумесна з Мiнiстэрствам абароны i Мiнiстэрствам адукацыi, мясцовымi органамi дзяржаўнага кiравання, ветэранскiмi i маладзёжнымi грамадскiмi аб’яднаннямi. Што датычыцца юбiлейных мерапрыемстваў, то ДТСААФ распачаў iх правядзеннем патрыятычнай акцыi «ДТСААФ — моладзi, моладзь — Радзiме!» i Дзён ДТСААФ, у ходзе якiх моладзь сустракалася з ветэранамi, актывiстамi i спартсменамi Абарончага таварыства.

— Што значыцца ў блiжэйшых планах ДТСААФ?

— У першую чаргу мы будзем i далей прытрымлiвацца тых традыцый, якiя былi ў таварыства з дня заснавання — гэта наша найважнейшая задача. I я хацеў бы выказаць падзяку як рэспублiканскiм, так i мясцовым органам улады за канкрэтную дапамогу ў рознабаковай дзейнасцi нашага таварыства. I спадзяюся, што сваёй 80-гадовай гiсторыяй наша таварыства змагло пераканаць усiх, што ДТСААФ з’яўляецца сапраўднай школай падрыхтоўкi да абароны Айчыны, школай мужнасцi i патрыятызму.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Школе мужнасцi i патрыятызму — 80!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика