21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Золата — на «ўра»...

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iгар ШЧУЧЭНКА

Рэалiзацыя залатых мерных злiткаў апярэджвае паказчыкi па серабру i плацiне

Ужо даволi значныя грашовыя сродкi беларусы ўклалi ў куплю залатых мерных злiткаў, якiя рэалiзуюцца Нацыянальным банкам: за перыяд з 20 жнiўня 2001 года да пачатку сакавiка гэтага насельнiцтву прададзена 1 тона 959 кiлаграмаў 674 грамы гэтага металу ў банкаўскiх злiтках.

Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар галоўнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч, толькi за два месяцы гэтага года людзi ўжо набылi 133 кiлаграмы 219 грамаў золата ў злiтках. Знайшлiся i такiя, хто патрацiў салiдны капiтал на гэты высакародны метал: за студзень-люты рэалiзавана 15 залатых злiткаў па 1 кiлаграму кожны (кошт аднакiлаграмовага «бруса» цягне да 46 мiльёнаў 938 тысяч 720 рублёў). Вiдавочна, гэтыя пакупнiкi палiчылi такое ўкладанне грошай самым надзейным на сёння спосабам iх зберажэння ад iнфляцыi без рызыкi страты. Наогул жа сёлета аматарамi золата ўжо набыта 7547 залатых злiткаў: найбольшая колькасць купленых злiткаў — 5-грамовыя, якiх рэалiзавана 2046 штук. На адзiн злiтак менш прададзена 10-грамовых — 2045 штук. Трэцяя пазiцыя за 20-грамовымi мернымi злiткамi, якiх людзi купiлi 1506 штук.

Да тоны наблiжаецца i рэалiзацыя насельнiцтву сярэбраных мерных злiткаў: пачынаючы з красавiка 2005 года беларусы сталi ўладальнiкамi 979 кiлаграмаў 960 грамаў гэтага металу. Больш даступныя па цане, чым залатыя, яны, тым не менш, па вынiках першых двух месяцаў саступiлi iм па папулярнасцi: за студзень—люты прададзена сярэбраных мерных злiткаў на 82 кiлаграмы 940 грамаў. Безумоўнае лiдарства тут па колькасцi рэалiзаваных злiткаў за 10-грамовымi, якiх куплена 595 штук. З адставаннем на 73 злiткi iдзе рэалiзацыя 20-грамовых — набыта 522 штукi. Наступныя па папулярнасцi — 50-грамовыя: iх прададзена 211 штук. Мiж iншым, i тут справа не абышлася без «важкiх» пакупнiкоў серабра: за два месяцы знайшлiся людзi, якiя выкупiлi 16 кiлаграмовых сярэбраных злiткаў. I, нарэшце, пра плацiну, дзе паказчыкi, улiчваючы кошт металу (той жа 10-грамовы злiтак каштуе 897 тысяч 580 рублёў), куды больш сцiплыя. Сёлета набыта такiх мерных злiткаў агульнай вагой кiлаграм 690 грамаў, а ўсяго з моманту рэалiзацыi — 23 кiлаграмы 960 грамаў. Пакуль нiхто не адчаiўся купiць злiткi найбольшага намiналу — 500-грамовыя. Праўда, 250-грамовы, цана якога дасягае 21 мiльёна 633 тысяч 190 рублёў, куплены, аднак толькi адзiн. Усяго ж за студзень-люты рэалiзавана 99 плацiнавых мерных злiткаў: першае месца тут за 10-грамовымi — набыта 42 штукi. Пяцiграмовых злiткаў насельнiцтву прададзена 28, дваццацiграмовых — 19 штук.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэалiзацыя залатых мерных злiткаў апярэджвае паказчыкi па серабру i плацiне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика