21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Гаварыць аб родным на роднай мове...»

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вяртаемся да надрукаванага

Добры дзень, «Звязда»!

Дзень сапраўды добры, калi чытаю на старонках газеты лiсты неабыякавых да беларускай мовы, а значыць i да Беларусi, грамадзян. Я глыбока паважаю тых, хто займае актыўную жыццёвую пазiцыю. Вось як настаўнiца Валянцiна Герасiмава — «Нiхто, акрамя мяне...» («Звязда» за 21.02.2007). Цiкавыя такiя людзi, i хочацца з iмi весцi гутарку i слухаць iх.

Хачу выказаць i сваё меркаванне наконт выкладання гiсторыi Беларусi на рускай мове.

Ёсць рашэннi, дзеяннi, на якiя не ведаеш, як рэагаваць. Першая рэакцыя — хочацца выкрыкнуць: «Гэтага не можа быць!» Паступова пачынаеш разважаць, спрабаваць знайсцi нейкiя довады, аргументы, каб даказаць неабдуманасць пэўнага рашэння. Думаю, нешта падобнае адчулi многiя чытачы «Звязды» ў жнiўнi 2006 года, калi прачыталi паведамленне аб рашэннi Мiнiстэрства адукацыi перавесцi выкладанне гiсторыi Беларусi на рускую мову. А праз паўгода — другое рашэнне: з 1 верасня 2007 года ў ВНУ не будзе выкладацца прадмет «Беларуская мова. Прафесiйная лексiка».

Я настаўнiца рускай i беларускай мовы i лiтаратуры. Працую ў школе 31 год. Не магу не любiць рускую мову. Мая матуля руская. А тата беларус. Я нарадзiлася ў Беларусi, я грамадзянка Беларусi. Беларуская мова — родная мова.

Адчуваю адказнасць i глыбока ўсведамляю, што дзяржавай даверана мне не толькi вучыць, але i выхоўваць грамадзян Беларусi. Радуюся, што вучнi мае любяць краiну, не абыякавыя да яе лёсу, цiкавяцца мiнулым. Прымаюць актыўны ўдзел у патрыятычных акцыях: «Гартаем старонкi бяссмерця», «Жыву ў Беларусi i тым ганаруся», «Нашчадкi вогненных вёсак». I любяць беларускую мову. Спрабуюць пiсаць вершы. На роднай мове. I што цiкава — вучань, якi меў намер пiсаць на рускай мове (выбар за вучнем), праз некаторы час прыносiць напрацоўкi (верш «Палессе») — па-беларуску. Хоць я ў гэтым класе выкладаю рускую мову. Маўляў, на беларускай мове лягчэй рыфмы падбiраюцца. Канешне, справа не ў рыфмах.

Гэта якраз тое, што называецца «ўвабраць з малаком мацi»: гаварыць аб родным i на роднай мове. Гэта так, як i ў мяне: тры дзесяцiгоддзi выкладаю рускую мову, а ўспомню сваю малую радзiму (вёсачку на мяжы Докшыцкага i Лагойскага раёнаў) i хоць бы адно слова рускае прыйшло на памяць. Не, толькi радкi свайго земляка, паэта Алеся Ставера «ветрык чароўны i змрок васiльковы»... Паважаныя, цi ж не тое з гiсторыяй Беларусi — гаварыць аб родным на роднай мове? Гэта ж проста i ясна: прадмет размовы на ўроку — Беларусь, беларускi народ, фармiраванне нацыi, беларускай мовы.

Настаўнiк гiсторыi, а як ты сябе адчуваеш у гэтай сiтуацыi? Думаецца, мiсiя твая не будзе выканана, калi ты толькi дасi веды па гiсторыi Беларусi, хай i глыбокiя, i не выхаваеш грамадзянiна Беларусi.

I не трэба дзялiць: горад цi вёска, руская або беларуская школа. Мы ўсе ў Беларусi. I гiсторыя адна, i лёс адзiн.

Хочацца верыць, што пытанне выкладання гiсторыi Беларусi на рускай мове будзе перагледжана. I што кожны з нас правiльна зразумее словы: нацыянальны гонар беларуса. Ён ёсць не толькi ў «велiкаросаў» цi ў iншых народаў. Ён ёсць i ў нас. Павiнен быць.

Галiна АЛЯХНОВIЧ,

в. Вялiчкавiчы Салiгорскага раёна.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добры дзень, «Звязда»! Дзень сапраўды добры, калi чытаю на старонках газеты лiсты неабыякавых да беларускай мовы, а значыць i да Беларусi, грамадзян
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика