21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дапаможнiк пачынаючаму нумiзмату

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ала МАЧАЛАВА

2007 год — юбiлейны не толькi для нашай з вамi газеты, але i для апошняй эмiсii ВКЛ, прычым тая старэйшая за нас ажно на 210 гадоў! Тры стагоддзi таму ў Вялiкiм княстве адчаканiлi апошнi срэбны шастак Аўгуста II (адказным за выпуск быў Людвiк Пацей). Да гэтай даты i прымеркаваны выхад даведнiка «Манеты Беларусi (да 1707 года)». Аўтары яго сцвярджаюць, што кнiг пра беларускiя манеты не тое, што мала... амаль няма, таму працы тут непачаты край! З якога боку падышлi да гэтага стваральнiкi даведнiка, расказвае адзiн з iх — 25-гадовы нумiзмат-энтузiяст Дзмiтрый ГУЛЕЦКI:

— Прафесiйныя гiсторыкi, апроч Рабцэвiча, кнiг па нумiзматыцы не пiшуць, i мы вырашылi запоўнiць гэты прагал (разам з Аляксандрам Грамыкам i яго цёзкам па прозвiшчы Крываручка. — Аўт.). Гэта выключна наша iнiцыятыва — нам нiхто не дапамагаў, не спансiраваў, да таго ж, даведнiк разлiчаны на беларускi рынак, а сярод нашых суайчыннiкаў пакуль няшмат тых, хто цiкавiцца старадаўняй нумiзматыкай Беларусi. Па гэтых прычынах тыраж атрымаўся трошкi абмежаваны (усяго 300 экзэмпляраў), а кошт нятанны: 43 тысячы рублёў (даволi дорага выпускаць кнiгу на свае сродкi ў прыватнай друкарнi). Тым не менш патрэба ў выданнi такога тыпу вiдавочная — нават зацiкаўленыя нумiзматыкай людзi церпяць ад недахопу iнфармацыi на гэту тэму, iм наша выданне дапаможа. Наогул гэта не сухi навуковы аповед, а папулярызаваны, наглядны дапаможнiк пачынаючаму нумiзмату. Больш за ўсё ўвагi ў iм нададзена манетам ВКЛ, паколькi яны складаюць 95 працэнтаў манетных эмiсiй за ўсю гiсторыю нашага народа.

Знайсцi «рэдкае» выданне «Манеты Беларусi (да 1707 года)» можна на палiцах у Акадэм-кнiзе i ў вiртуальнай прасторы — на сайтах www.bеlсоins.соm, www.knihi.nеt.

На каго ж разлiчаны даведнiк?

— На аматараў беларускай гiсторыi, якiя змогуць у цiкавай i займальнай форме ўзбагацiць свае веды, — тлумачыць Дзмiтрый. — Думаю, цiкава будзе пачытаць гэту кнiгу i сябрам рыцарскiх клубаў.

Манеты здаўна былi ледзь не першым прадметам для калекцыянавання: па-першае, дзякуючы матэрыялу iх прасцей захоўваць (гэта ж не крохкi рукапiс); па-другое, яны выпускалiся масава, таму сёе-тое захавалася да нашых дзён i нават у сур’ёзнай колькасцi; па-трэцяе, старадаўнiя манеты выконвалiся пераважна з каштоўных металаў i прадстаўлялi краiну на мiжнародным узроўнi, што рабiла iх прадметам асаблiвага гонару ўладальнiкаў. Збiраць манеты здаўна лiчылася высакароднай справай. Пэўна, званне самага слыннага беларускага калекцыянера манет належыць графу Эмерыку Гутэн-Чапскаму, якi нарадзiўся ў Станькаве пад Мiнс-кам — былому ўладальнiку самай поўнай калекцыi манет, што абарачалiся на Беларусi.

Чаму ж для даведнiка абраны менавiта гэты перыяд — да 1707 года?

— Фактычна да манет Беларусi можна аднесцi манеты ВКЛ, пасля гэтага наша краiна пачала выпускаць свае памятныя манеты толькi ў 1996 годзе. Фактычна ў нас была задача паказаць эмiсiю прыватна беларускiх манет i тых iншаземных, якiя траплялi да нас у абарачэнне. З гэтым мы справiлiся.

А расказаць сапраўды ёсць пра што: у ВКЛ упершыню ў Еўропе з’явiлася дзесятковая грашовая сiстэма — рубель быў роўны 100 грошам, а грош — 10 пенязям. Такая сiстэма стала агульнапрынятай. Уявiце сабе, у ВКЛ да яе перайшлi яшчэ 6 стагоддзяў таму, а ў астраўной Вялiкабрытанii — толькi ў 1971 годзе!

З урокаў геаграфii мы памятаем пра легенду карты, а вось легенды манет у школе не вучаць: легенда — любая тэкставая iнфармацыя, змешчаная на грашовых знаках. Ад Дзмiтрыя Гулецкага мы даведалiся, што легенды першых манет ВКЛ былi на старабеларускай мове. Аднак манетамi расплачвалiся не толькi на радзiме, але i за яе межамi, так узнiкла патрэба рабiць надпiсы на лацiнскай мове — мове мiжнародных стасункаў у той час.

Усе манеты наогул i беларускiя ў прыватнасцi — загадкавыя артэфакты мiнуўшчыны, настолькi, што iх не ўдаецца разгадаць i зараз:

— Манеты Жыгiмонта Аўгуста, апошняга з дынастыi Ягелонаў, па праву лiчацца аднымi з самых прыгожых еўрапейскiх манет ХVI стагоддзя. Наконт «iранiчнага» траяка спрачаюцца i сёння: вiдаць, ён служыў Жыгiмонту сродкам палiтычнай прапаганды ў барацьбе за правядзенне Люблiнскай унii.

А як наконт сучаснага манетнага рынку, цi ёсць ён?

— На жаль, у Беларусi пакуль няма сур’ёзнага манетнага аўк-цыёна, — канстатуе Дзмiтрый Гулецкi, — таму нярэдка беларускiм калекцыянерам даводзiцца спецыяльна ехаць у Польшчу, купляць там беларускiя манеты i вяртаць iх такiм чынам на радзiму. Манетны рынак тым не менш iснуе, даволi наведаць клуб калекцыянераў у Палацы культуры i спорту чыгуначнiкаў, чалавек па 150—200 сустракаюцца там кожную сераду. Збiраюцца нумiзматы i на сайце www.bеlсоins.соm: там створаны форум, нумiзматычная «барахолка», кансультацыi, дапамога ў ацэнцы — усё, што датычыцца манет. Варта толькi запытацца — i вам адкажуць на любое пытанне, звязанае з нумiзматыкай. Вельмi хацелася б пабачыць там заўвагi наконт выпушчанага намi даведнiка. Спадзяёмся, гэта не апошняя наша кнiжка, а толькi першы крок. Паглядзiм, якiя водгукi з’явяцца на гэта выданне, можа нехта захоча супрацоўнiчаць з намi ў даследаваннях, выпуску кнiгi альбомнага тыпу.

Заўважу толькi, што на сёння раскуплена ўжо амаль палова тыражу. Дзмiтрый ацэньвае сваю працу так:

— Змаглi ажыццявiць сваю iнiцыятыву i нешта карыснае зрабiлi — значыць, ужо не дарэмна.

Сам Дзмiтрый — больш даследчык, чым збiральнiк. Паводле яго ўласнага прызнання, яму даводзiцца мець справу з калекцыянерамi, калi iснуе патрэба ў матэрыяле для даследаванняў i ён нi ў якiм разе не супраць калекцыянавання, наадварот — лiчыць, што гэта выдатна, калi ствараецца мноства прыватных калекцый. У самога калекцыя небагатая — захоўвае толькi той матэрыял для даследаванняў, якi найбольш упадабаў.

— Для мяне галоўнае пiсаць кнiгi, рыхтаваць артыкулы...

Захапленне манетамi пачалося ў Дзiмы з дзяцiнства: зразумела тады хлопца цiкавiлi сучасныя манеты...

— А потым неяк пачытаў кнiгу Рабцэвiча — адзiную на той час даступную ў Мiнску працу па беларускай нумiзматыцы, i пачалося...

Дзмiтрый жыве гэтай справай — сапраўды, а iнакш навошта тады ёй займацца? Калi б для кожнай справы знаходзiлiся такiя апантаныя менавiта ёю людзi... У 2005—2006 гадах Дзмiтрый Гулецкi ўдзельнiчаў у мiжнародных нумiзматычных канферэнцыях, перыядычна публiкуе нумiзматычныя артыкулы ў часопiсе Нацбанка, стаў рускамоўным кансультантам шведскага вучонага Пэра Ларсана, якому дапамагаў пры падрыхтоўцы кнiгi «Рускiя сярэднявечныя манеты».

Чым нас здзiвяць беларускiя нумiзматы — аўтары даведнiка «Манеты Беларусi (да 1707 года)» у будучынi?

— У нашых далейшых планах — працяг даследаванняў малавядомых фактаў беларускай нумiзматыкi. Хацелася б падрыхтаваць паўнаколерны зборнiк пра манеты ВКЛ у замежных музеях: не толькi ў Польшчы i ў Расii, але нават у Аўстрыi, Германii, Швецыi. Такую iнфармацыю сабраць вельмi цяжка, тым не менш першыя крокi ўжо зроблены: у шведскi каралеўскi музей я ўжо звярнуўся i яго супрацоўнiкi падзялiліся патрэбным матэрыялам, сёлета ў «Банкаўскiм веснiку» выйдзе поўны спiс i здымкi самых рэдкiх манет Каралеўскага мюнцкабiнета. Мне хацелася б падрыхтаваць цыкл артыкулаў, якi фактычна ўводзiў бы ў навуковы абарот усе зборы, якiя былi страчаны Беларуссю ў розныя часы i якiя знаходзяцца зараз у замежных музеях.

Веды свае Дзмiтрый Гулецкi чэрпае з польскiх i лiтоўскiх крынiц. Па-польску чытае ў арыгiнале без праблем, засталося толькi лiтоўскай мовай авалодаць. Няма межаў дасканаласцi — гэта датычыцца i энтузiястаў-нумiзматаў, i гiсторыкаў, i проста аматараў беларускага.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2007 год — юбiлейны не толькi для нашай з вамi газеты, але i для апошняй эмiсii ВКЛ, прычым тая старэйшая за нас ажно на 210 гадоў! Тры стагоддзi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика