Хутка рэпетыцыйнае тэсцiраванне
Аляксандр ПУКШАНСКI
Дзе i калi ў Вiцебску можна будзе прайсцi рэпетыцыйнае тэсцiраванне? — такое пытанне задаў чытач «Звязды», якi патэлефанаваў у карпункт нашай газеты. Як нам стала вядома, яно будзе праводзiцца на базе Вiцебскага дзяржаўнага тэхналагiчнага ўнiверсiтэта ў гэтым месяцы i красавiку.
31 сакавiка ў 14 гадзiн — па хiмii, гiсторыi Беларусi; 1 красавiка ў 10 гадзiн — па фiзiцы, замежных мовах; 14 красавiка ў 14. 00 — па матэматыцы, бiялогii; 15 красавiка ў 10.00 — па рускай, беларускай мовах; 21 красавiка ў 14.00 — ПА ЧГД, геаграфii, сусветнай гiсторыi навейшага часу; 22 красавiка (з 10.00) — дадатковы дзень па ўсiх прадметах. Кошт такога тэсцiравання па аднаму прадмету — 16 100 беларускiх рублёў. Вядзецца папярэдняя рэгiстрацыя ўдзельнiкаў рэпетыцыйнага тэсцiравання (у рабочыя днi з 9.00. да 17.00 з перапынкам з 13.00 да 14.00) у галоўным корпусе, на 2-м паверсе, у 224-й аўдыторыi вышэйназванай ВНУ, па адрасу: г. Вiцебск, Маскоўскi праспект, дом 72.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзе i калi ў Вiцебску можна будзе прайсцi рэпетыцыйнае тэсцiраванне? — такое пытанне задаў чытач «Звязды», якi патэлефанаваў у карпункт нашай газеты |
|