21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сучасны школьнiк можа перасягнуць настаўнiка

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Хто ведае, што можна зрабiць карыснага з такой раслiны, як крапiва? Няшмат, шчыра кажучы, але ў наваколлi ўсё жывое на што-небудзь ды i прыдатнае. Вучнi барысаўскай гiмназii № 2 Яўгенiя Вераксан i Мiкiта Бурдыка навучылiся рабiць з гэтай раслiны, якую людзi вельмi не любяць, такую рэч’як... Нiзашто не здагадаецеся! Паперу.

Вось так i адбываецца на ўроках хiмii. З крапiвы, якую мы не паважаем за яе «пякучасць», можна, як высветлiлася, ствараць адзiн з самых неабходных для чалавека вырабаў.

Сучасныя падлеткi — адораныя рознабакова. Галоўнае — даць талентам патрэбны накiрунак. У гэтым карэспандэнт газеты пераканаўся, наведаўшы Мiнскую абласную навукова-практычную канферэнцыю навучэнцаў школ, лiцэяў, каледжаў, якая адбылася ў Мiнскiм абласным дзяржаўным iнстытуце павышэння квалiфiкацыi педагагiчных кадраў. 287 юнакоў i дзяўчат з усiх куточкаў сталічнай вобласцi прадставiлi свае распрацоўкi, даследаваннi, назiраннi па 11 дысцыплiнах.

Яўгенiя i Мiкiта рыхтавалiся да доследаў з паперай пад кiраўнiцтвам настаўнiцы Алены Гiрынай.

— Мы прадставiлi навуковую работу, якая мае назву «Цалiна папяровага лiста». Да доследаў з крапiвой мы ўжо эксперыментавалi над вырабам паперы з саломы. А потым юнакi самi дайшлi да таго, каб паэксперыментаваць з новым матэрыялам, — кажа выкладчыца хiмii.

Дык як рабiць паперу з крапiвы? Як расказалi Мiкiта Бурдыка i Яўгенiя Вераксан, трэба «клей, каалiн, у астатнiм — нiякiх асабiстых iнструментаў. Толькi помпа Камоўскага. Крапiва выварваецца, вада потым адцягваецца, i атрымлiваем лiст паперы...». Але я амаль нiчога не зразумеў, хоць хiмiю ў школе выкладалi добра, тады як iм усё здавалася проста i звычайна.

— А цi можна вашую паперу шырока выкарыстоўваць людзям?

На што Алена Гiрына адказала:

— Напрыклад, з саломы добрая атрымлiваецца папера для ўпакоўкi. А з «крапiўнай», дарэчы, можна зрабiць i сапраўды якасны кардон. Увогуле, якасць паперы залежыць ад колькаснага складу ў iм такога рэчыва, як легнiн. Я магу сказаць, што нашую паперу, калi яшчэ добра папрацаваць над яе стварэннем, можна выкарыстоўваць у народнай гаспадарцы. Калi хто зацiкавiцца ў нашых даследаваннях, то скажу — паперу з крапiвы атрымлiваць можна.

Канешне, не абышлi мы ўвагай i камп’ютаршчыкаў. Бадай, дзецi новага стагоддзя за электроннымi машынамi праводзяць больш часу, чым за падрыхтоўкай да ўрокаў. Аднак некаторыя навучылiся сумяшчаць хобi з карысцю. Дзмiтрый Аношка, вучань сёмага лiцэя горада Маладзечна стварыў праграму, якая можа замянiць настаўнiка: без удзелу педагога праводзяцца заняткi, i ставяцца адзнакi, ацэньваецца ўзровень ведаў i падрыхтаванасцi.

— Праграма задумвалася як унiверсальная. Спачатку я стварыў першую яе версiю, а потым яна мяне не задаволiла, i я «напiсаў» ужо другую па лiку версiю. Канешне, ужываць замест настаўнiкаў у школах камп’ютарныя праграмы нiхто не збiраецца. Прынамсi, пакуль, аднак у лiцэi на ўроках фiзiкi i iнфарматыкi яна прайшла выпрабаваннi паспяхова, — кажа Дзiма.

Калi хлопцы больш любяць дакладныя навукi, то дзяўчаты, як вядома, асобы рамантычныя. Iм найперш падавай — лiтаратуру i мову. Вучанiца дзевятага класа Бажэна Мацюк з Вiлейкi ў гэтым годзе выдае на пару са сваiм настаўнiкам беларускай мовы Вiктарам Кажура зборнiк легендаў i паданняў Вiлейшчыны ва ўласных паэтычных апрацоўках. Дзяўчына ўжо друкавалася ў вядучых лiтаратурных часопiсах краiны, i ўдзел у канферэнцыi для яе стаў не першым крокам для самаўдасканалення.

— Мы прывезлi навуковае даследаванне творчасцi Максiма Багдановiча. Але гэтая работа не зусiм звычайная. У ёй вывучаецца, якiм чынам фiзiчны стан, хвароба паэта паўплывалi на яго творчасць, — зазначыў настаўнiк Вiктар Кажура.

Бажэна дадае: «Нягледзячы на тое, што паэт быў хворым, у яго творах пераважаюць светлыя, цёплыя вобразы, колеры. Аналiзуючы зборнiк «Вянок», мы высветлiлi, што ў Максiма Багдановiча дамiнуе аптымiстычны погляд, i яго ён намагаецца пранесцi праз сваю творчасць».

Правядзенне такiх мерапрыемстваў, як навукова-практычная канферэнцыя, паводле меркавання Людмiлы Малец, намеснiка начальнiка ўпраўлення адукацыi Мiнскага аблвыканкама, дае магчымасць рэалiзаваць таленты кожнага вучня. Акрамя таго, яны пераўзыходзяць алiмпiяды — калi там вучань можа расхвалявацца, i не выканаць заданне, то на канферэнцыях у школьнiка ёсць усе магчымасцi праявiць сябе:

— Акрамя таго, мы прадастаўляем гарантыю права на якасную адукацыю ўсiм вучням — i з сельскiх школ, i з лiцэяў, i са звычайных, гарадскiх устаноў адукацыi. На навукова-практычную канферэнцыю прыехалi дзецi з усiх куточкаў Мiншчыны. I мы не робiм рознiцы, дзе вучыцца школьнiк — у горадзе цi ў вёсцы. Па вынiках канферэнцыi лепшыя работы i iх стваральнiкi будуць прадстаўляць Мiншчыну на аналагiчным рэспублiканскiм мерапрыемстве. Але ўжо толькi тое, што вучня запрасiлi прадставiць сваю работу на ўзроўнi вобласцi — гэта вялiкi поспех.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хто ведае, што можна зрабiць карыснага з такой раслiны, як крапiва? Няшмат, шчыра кажучы, але ў наваколлi ўсё жывое на што-небудзь ды i прыдатнае
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика