Усё больш узнагароджаных...
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Васемнаццаць таленавiтых юнакоў i дзяўчат з Мiнскай вобласцi атрымалi прэмiю спецыяльнага фонду Прэзiдэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных дзяцей, навучэнцаў i студэнтаў.
Моладзь з Салiгорска, Маладзечна, Чэрвеня, Жодзiна, Слуцка, Барысава... зусiм розная — педагогi, будаўнiкi, зваршчыкi. Яны яшчэ вучацца альбо пачалi працаваць, iх цiкавяць розныя рэчы, але аб’ядноўвае тое, што ў сваёй прафесii яны здолелi стаць аднымi з лепшых, праявiлi стараннасць i захапленне. — За адзiнаццаць гадоў прэмiю атрымалi каля 15 тысяч чалавек. Толькi летась ёю было ўзнагароджана 1700 юных талентаў нашай краiны, — зазнае Вольга Бялова, старшыня Савета спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных дзяцей, навучэнцаў i студэнтаў. — Пошук талентаў заўсёды застаецца справай дзяржаўнай важнасцi. За гады iснавання прэмii мы значна прасунулiся наперад. Створаны рэспублiканскi банк даных, у якi занесены 5853 таленавiтыя асобы з лiку моладзi. Зацiкаўленасць з боку падлеткаў пастаянна павышаецца, i мы пiльна адсочваем кожны юны талент. Колькасць зваротаў да нас таксама год ад году толькi расце. У прыватнасцi, на Мiншчыне Прэмiю па сацыяльнай падтрымцы таленавiтай моладзi атрымалi зараз значна больш чалавек. Напрыклад, яшчэ некалькi гадоў таму ў Мiнскай вобласцi іх было толькi тры. «Сённяшнiя ўзнагароды былi атрыманы i за перамогi ў конкурсах прафесiйнага майстэрства, а таксама чацвёртага Рэспублiканскага фестывалю «Беларускi лянок». Педагогi вобласцi могуць ганарыцца тым, што iх выхавальнiкi з кожным годам павышаюць свой адукацыйны, iнтэлектуальны ўзровень», — падкрэслiў першы намеснiк начальнiка ўпраўлення адукацыi Мiнскага аблвыканкама Мiкалай Кулеш.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Васемнаццаць таленавiтых юнакоў i дзяўчат з Мiнскай вобласцi атрымалi прэмiю спецыяльнага фонду Прэзiдэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных дзяцей, на |
|