«Усмешка на ўсе 32 i душа наросхрыст»Белдзяржунiверсiтэт — кузня таленавiтых, прыгожых, смелых, знаходлiвых хлопцаў — сапраўдных джэнтльменаў. У гэтым у чарговы раз пераканаў конкурс «Супермен-2007». За тытул самага-самага змагалiся дзевяць студэнтаў. Кожны з iх адстойваў гонар свайго iнтэрната. Юным Гераклам давялося прайсцi тры няпростыя выпрабаваннi. Па-першае, раскрыць свой вобраз праз вобраз iншай асобы. Пры гэтым прадэманстраваць уласныя моцныя бакi характару i, як вынiк, пакарыць сэрцы журы i гледачоў. I ўсё гэта за некалькi хвiлiн. Па-другое, праявiць сябе ў iнтэлектуальным конкурсе: героям трэба было прадоўжыць афарызмы знакамiтых людзей. Пасродкам жа трэцяга i апошняга подзвiгу маладыя людзi ўнеслi ўласнае слова ў сучасную шоу-iндустрыю. Кожны з iх зрабiў пры дапамозе групы падтрымкi клiп. У перапынках памiж конкурсамi артысты вядучай ВНУ краiны спявалi песнi, танцавалi, каб не толькi павесялiць гледачаў, але i даць канкурсантам час на падрыхтоўку, а журы — для падвядзення вынiкаў. Перад журы ж стаяла, на мой погляд, складаная задача — выбраць самага мужнага, рамантычнага, разумнага, абаяльнага... Дарэчы, у склад «суддзяў» увайшлi жанчыны-кiраўнiкi шэрагу падраздзяленняў БДУ, Саша Варламаў, якi ўзначальвае Цэнтр сучаснага стылю i моды «Univеrsum Mоdеls» i беларуская спявачка Карыяна. «Суп з сякеры» атрымаўся наварыстым Карыяна павiнна была пайсцi на канцэрт Меладзе i «ВIА ГРЫ». Але аддала перавагу «Супермену». — I нiколькi не шкадую, — зазначыла спявачка. — Хлопцы проста малайцы. Парадавалi. Дэфiлiравалi выдатна (Саша Варламаў прымаў удзел у падрыхтоўцы канкурсантаў. — Аўт.). У Заходнiх краiнах на такiя мерапрыемствы выдзяляецца шмат сродкаў. Для нашых жа студэнтаў «суп з сякеры» — звычайная з’ява. Але дзякуючы свайму таленту i знаходлiвасцi, беларусы, як правiла, выступаюць на высокiм узроўнi. — Лёгка было вызначыць пераможцу? — Не сказала б. У мяне было тры кандыдатуры. Вагалася. Нават не ведала, каму аддаць перавагу. Пры выстаўленнi балаў былi моманты, калi «дзесяткi» не хапала. — Карыяна, якiмi якасцямi павiнен валодаць супермен, на ваш погляд? — Для мяне супермен — гэта, перш за ўсё — Мужчына з вялiкай лiтары. Ён павiнен быць iнтэлiгентным, адукаваным, знаходлiвым, добрым, прыгожым... — А як жа рамантыка?.. — Так, на першым месцы рамантычнасць. I толькi пасля прыгажосць. — А наогул, цi патрэбна праводзiць падобныя мерапрыемствы, як вы лiчыце? — Такiя конкурсы вельмi патрэбныя. Яны садзейнiчаюць самавыяўленню студэнтаў. I, бясспрэчна, гэта лепш, чым сядзець з бутэлькай пiва ў парку. Супермен-»Малевiч» (Максiм увайшоў у вобраз знакамiтага сваiм «Чорным квадратам» мастака) i закаханы iм — Я выпадкова трапiў на гэты конкурс. Павiнен быў удзельнiчаць iншы хлопец, але ў яго з’явiлiся праблемы з экзаменамi. Тады прапанавалi мне. Спачатку вагаўся, бо падрыхтоўка адымае шмат часу ад вучобы. Зараз рады, што згадзiўся. На сцэне я не ўпершыню. Яшчэ ў школе iграў на акардыёне, спяваў, але перамога ў гэтым конкурсе — самае буйное дасягненне ў маiм жыццi. — Як склалiся адносiны з iншымi канкурсантамi? — Пасябравалi на агульных рэпетыцыях. Памiж намi не было нездаровай канкурэнцыi. Спадзяюся, што i пасля конкурсу будзем падтрымлiваць сувязi. — Максiм, перамога для цябе была нечаканасцю? — Так. Насамрэч, я не думаў, што перамагу, бо амаль усе хлопцы былi старэйшымi i вышэйшымi за мяне. — А як думаеш, тваё жыццё зменiцца пасля перамогi? — Ну, пабуду «зоркай» тыдзень-другi (смяецца)... А калi сур’ёзна, то перамога ў гэтым конкурсе падарыла мне адну важную рэч — упэўненасць у сваiх сiлах. Думаю, што гэты падарунак дапаможа мне ў будучым пераадолець не адну перашкоду. — Максiм, што ты пажадаеш «Супермену-2008»? — Каб «Супермен-2008» быў яшчэ лепшы, чым я. «Кожны мужчына крышку супермен, бо ўмее лётаць (ну хоць бы ў краму), валодае фiзiчнай моцай (як мiнiмум, сметнiца яму па плячах)...», — узгадала словы адной знаёмай феменiсткi (а як жа духоўнасць, чалавечнасць, дабрыня i знаходлiвасць? — пратэстую). Шкада, што яна не трапiла ў актавую залу лiцэя БДУ. Пераканана, канкурсанты б змянiлi яе ўяўленнi аб беларускiх суперменах... Надзея ДРЫЛА. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так сябе ахарактарызаваў першакурснiк факультэтата прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi БДУ Максiм Квяткоўскi, якi стаў пераможцам папулярнага сярод ст |
|