«Нумiзматычны» аўтобус
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Цэлую калекцыю грашовых знакаў выявiў беларускi памежнiк у рэйсавым аўтобусе «Кiеў—Рыга».
Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-цэнтры Дзяржкамiтэта пагранiчных войскаў, падчас агляду аўтобуса прапаршчык звярнуў увагу на пакiнутую кiмсьцi валiзку. А ў ёй захоўвалася цэлая калекцыя грашовых знакаў 34 краiн свету, у тым лiку Бахрэйна, Харватыi, Тайланда, Iзраiля, Марока, Iнданезii, Мексiкi, Кiтая, Кiпра. Агульны кошт замежнай валюты складае 55 тысяч долараў. Неўзабаве знайшоўся i гаспадар калекцыi. Iм аказаўся 39-гадовы жыхар Кiева, якi патлумачыў, што вёз экзатычныя грошы ў Рыгу, каб прадаць тамтэйшым нумiзматам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэлую калекцыю грашовых знакаў выявiў беларускi памежнiк у рэйсавым аўтобусе «Кiеў—Рыга»
|
|