21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зачараваны клiп Калдуна

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Муз-nеws

На жаночае свята, 8 Сакавiка, беларусы нарэшце ўбачылi музычную тэлепрэм’еру: дэбютны ролiк Дзiмы Калдуна — сёлетняга нашага прадстаўнiка на «Еўрабачаннi». Вiдэа на песню «Wоrk уоur Mаgiс» здымаў у Санкт-Пецярбургу вядомы расiйскi клiпмейкер Алег Гусеў, а над вобразам музычнага мага працаваў... зусiм не Юдашкiн, як прадракалi многiя, а модны маскоўскi стылiст Алiшэр.

Абвясцiўшы аб нежаданнi рабiць з Калдуна глянцавую карцiнку, стылiст чамусьцi апрануў яго ў шоўк i пацеркi (дзе логiка?), назваўшы атрыманы ў вынiку вобраз «рокам 80-х». Што да вiдэа, яно, хоць i з’яўляецца рымейкам лепшага клiпа 2001 года гурта «Аеrоsmith», па шчыльнасцi казачных персанажаў на секунду экраннага часу сапраўды можа лiчыцца магiчным. (На здымачнай пляцоўцы працавалi амаль 500 чалавек!). Дарэчы, у клiпа нават дзве версii — на англамоўны арыгiнал Карэна Кавалерана i рускамоўны вольны пераклад Андрэя Морсiна.

Акрамя здымак вiдэа, беларускi еўраканкурсант паспеў выканаць без малога трэць праграмы прома-тура, у чарговы раз змянiць прычоску i заехаць у Мiнск спецыяльна для таго, каб павiншаваць суайчыннiц з самым вясновым святам. Пакуль Калдун працягвае калясiць i шаманiць па Еўропе, на нашых радыёстанцыях з’явiлася навiнка — дуэт братоў Калдуноў «Быць можа» (рускамоўная версiя песнi «Mау Bе», з якой малады спявак удзельнiчаў у леташнiм адборы на «Еўрабачанне»).

ЗАБАЎНЫ «ДЗЯВОЧНIК» ЖАНЭТ

Артыстка Маладзёжнага тэатра эстрады Жанэт вырашыла не чакаць ад прыроды мiласцяў, а ад мужчын — вымушаных вiншаванняў. Узяла ды склiкала чароўную палову беларускай эстрады — ад Ксюшы Сiтнiк, Сашы Салавейчык, Вольгi Сацюк да Палiны Смолавай, Алены Грышанавай, Ларысы Грыбалёвай — на дзявочнiк. Атрымалася адмысловая тэатралiзаваная канцэртная праграма з сюрпрызамi.

Пад выступленне кожнай артысткi прыдумвалася тэатралiзаваная пастаноўка. Так, сама Жанэт абрала вобраз амазонкi — i выехала на сцэну на канi. А калектыў юных зорачак «тры С» — Ксюшу Сiтнiк, Сашу Салавейчык i Олю Сацюк — вывезлi ў дзiцячых калясках i з соскамi! Спявачка Аня Шаркунова на некалькi iмгненняў завiсала ў паветры. I ўсё гэта — не толькi з любовi да мастацтва (заўважым, ганарару за працу ў святочны дзень зоркi не запатрабавалi), але i ў якасцi падарунка для шматдзетных мацi. Менавiта яны сталi самымi жаданымi гасцямi на канцэрце — спявачка ўручыла больш за 2000 бясплатных запрашальнiкаў мамам з усiх рэгiёнаў Беларусi. Гэта дабрачынная традыцыя зарадзiлася яшчэ летась i, паводле слоў Жанэт, «па меры магчымасцi будзе працягвацца». Напрыклад, у будучым плануецца вялiкi гастрольны тур па Беларусi — i ў кожным горадзе VIР-гасцямi, хутчэй за ўсё, стануць зноў жа шматдзетныя мацi. А вось канцэрту з удзелам шматдзетных «зорак» наўрад цi суджана адбыцца — мала хто з беларускiх артыстаў зможа пахвалiцца, як, напрыклад, Жанэт, што ў яго сям’i 8 дзяцей...

Што да «Дзявочнiка ў Жанэт», яго суарганiзатарам выступiў Першы канал — а значыць, хутка мы зможам убачыць тэлеверсiю шоу.

БЛIЗАРУКАЯ ВЫ «NАSHА»...

Гурт «Nаshа» ў лютым заявiў аб сваiм iснаваннi — уварваўся ў праект АНТ «Сярэбраны грамафон» з песняй «Блiзарукая». А праз месяц калектыў абвясцiў, што пачынае канцэртную дзейнасць.

Дзеля справядлiвасцi трэба адзначыць, што заяўленню папярэднiчаў рэпетыцыйны перыяд даўжынёй у тры чвэрцi года, выступленне ў «жывым» канцэрце на дзень нараджэння БДУ i ратацыя дзвюх песень — «Блiзарукая» i «Амерыка» — на радыёстанцыях. Зараз гурт актыўна назапашвае музычны матэрыял — бо ўдзельнiкi, ад вакалiсткi Насцi да прадзюсара i аўтара тэкстаў Максiма Субоцiна, настроены на жывы гук i не спяшаецца запiсваць альбом-«скараспелку». «Выбраныя кампазiцыi, спадзяёмся, трапяць у ратацыю. Астатняе будзем правяраць на публiцы. Мы не хочам выпускаць альбом з двух-трох хiтоў уперамешку з сярэдненькiмi песенькамi», —- кажа Максiм Субоцiн. У перспектыве ж калектыў збiраецца пастаянна супрацоўнiчаць са струнным квартэтам i выкарыстоўваць на выступленнях дадатковыя электронныя iнструменты.

Тэксты гурта заснаваны на асабiстым дзённiку салiсткi — дзявочыя перажываннi эмансiпiраванай асобы, якая хоча быць прыгожай, актыўнай i гарманiчнай з усiм светам. Праўда, помнiцца мне, на беларускай сцэне ўжо ёсць поп-рокавы калектыў падобнага накiрунку — i пiшацца лацiнiцай праз «N», i песнi жаночыя, i салiстка таксама Насця... У чым рознiца? Пажывём — пачуем.

СНЫ Ў КАНВЕРТАХ «ДЗЕЦIДЗЯЦЕЙ»

Яскравы сiмбiёз мастацтва тэатральнага i музычнага, адкрыццё 2006 года — гэтыя i многа iншых эпiтэтаў крытыкi прымяняюць для апiсання незвычайнага гурта «Дзецiдзяцей». Пад такой дзiўнаватай назвай аб’ядналiся маладыя акцёры Сучаснага мастацкага тэатра.

У прынцыпе, акцёры, якія спяваюць — з’ява не новая. У савецкiм тэатры i кiнематографе спявалi многiя, ад Андрэя Мiронава да Iрыны Мураўёвай. Але каб акцёры яшчэ i самi iгралi, стваралi песнi i выконвалi iх гуртам, не дзеля пастаноўкi мюзiкла, а паралельна з асноўнай працай, для душы — вiдаць, гэта ўсё ж беларускае ноў-хау.

Здаецца, зусiм нядаўна малады калектыў пад кiраўнiцтвам Уладзiмiра Ушакова даў свой першы канцэрт на сцэне СМТ, i вось — праз дзевяць месяцаў, як i належыць для нараджэння дзiцяцi — гурт прадставiў свой першы альбом «Канверты для сноў». Гэта музычна-тэатральны комплекс з 14 песень-настрояў — ад пазiтыўнага «Прывiтанне» да iранiчнага «Я жывая», ад жартаўлiвага «Красавiк» да псiхадэлiчнага «Я твае сны».

Заўзятых тэатралаў i прыхiльнiкаў «Калыханкi» здзiвiць i зацiкавiць новае ўвасабленне актрысы Ганны Хiтрык, а радыёслухачоў чакаюць некалькi адкрыццяў, каму, аказваецца, належаць даволi-такi раскручаныя песнi.

«КРОПКА АДЛIКУ» СЯРГЕЯ КАВАЛЁВА

Спявак, кампазiтар, тэлевядучы i да ўсяго яшчэ практыкуючы ўрач Рэспублiканскага цэнтра «Мацi i дзiця» Сяргей Кавалёў прадставiў свой новы альбом — «Точка.bу». Дарэчы, пласцiнка стала падарункам не толькi слухачам, але i самому Сяргею, бо выйшла якраз у дзень нараджэння апошняга. Ды не проста ў дзень нараджэння — у 40-гадовы юбiлей.

Колiшняму заснавальнiку дуэта «КаСлукадаКавалёў», аўтару хiтоў «Мiнск — гэта я» i «Мiнскiя вокны», першаму афiцыйнаму кампазiтару беларускага КВЗ няма патрэбы даказваць камусьцi якасць сваёй творчасцi. Але гэта не перашкодзiла прэсе пацiкавiцца, што ж у iм такога асаблiва каштоўнага, альбоме з 15 трэкамi i 1 вiдэаклiпам?

«Гэта, безумоўна, камерны альбом, своеасаблiвы дыялог, якi трэба не праслухоўваць, а слухаць. Для мяне — своеасаблiвае падвядзенне вынiкаў, развiтанне з былым Сяргеем Кавалёвым», — расказаў спявак. Тэлевядучая i пiсьменнiца Тамара Лiсiцкая, сяброўка i былая пацыентка Кавалёва, дадала да характарыстыкi альбома: «Гэта разумны i вопытны мужчына. I музыка ў яго мудрая. Мужчынская. Цiхая». Вiдаць, пад гэтымi словамi падпiшуцца не толькi мамы, цяжарнасць якiх назiраў доктар Кавалёў...

Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На жаночае свята, 8 Сакавiка, беларусы нарэшце ўбачылi музычную тэлепрэм’еру: дэбютны ролiк Дзiмы Калдуна — сёлетняга нашага прадстаўнiка на «Еўрабача
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика