21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Агонь, вада i медныя трубы на цыркавым манежы

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Глядзiце!

Тых, каму надакучыў увесь гэты цырк — у сэнсе, рэалiцi-шоу «Зорны цырк» на АНТ — мусiм расчараваць. У гэту суботу, 10 сакавiка, шоу яшчэ на скончыцца. Як кажа ў такiх выпадках вядучы праекта Ягор Хрусталёў, «паважаныя гледачы, мы вас падманулi». Канчаткова кропкi над «i» будуць расстаўлены на тыдзень пазней, а пакуль што — зноў увесь вечар на манежы ўдзельнiкi, якiх на дадзены момант засталося ўсяго пяцёра.

Па вынiках глядацкага галасавання праект пакiнуў Вячаслаў Харанэка. Разрыў у галасах з другiм намiнантам, Юрыем Каштанавым — i гэта чарговы рэкорд «Зорнага цырка» — склаў усяго 33 галасы: 7072 супраць 7105. Вось што значыць палюбiць герояў шоу...

Вячаслаў Харанэка, хоць i засмуцiўся, але пайшоў з манежа з высока ўзнятай галавой — i выдатным сiлавым нумарам, падораным гледачам на развiтанне. Нездарма вядучыя назвалi падпалкоўнiка мiлiцыi ў адстаўцы «беларускiм варыянтам Арнольда Шварцэнегера».

Юрый Каштанаў прадставiў «форменнае надувательство». У прамым сэнсе. Хто б мог падумаць, што дзiцячая забава — надзiманне мыльных бурбалак — не толькi вясёлая, але яшчэ складаная i вiдовiшчная! Гэта ж якiя моцныя нервы трэба мець, каб у выпадку няўдачы спакойна пачаць усё з пачатку. «Па паху майго мыла вы можаце зразумець, якi ў мяне сёння настрой — дзiцячы або гаспадарчы», — не ўтрымаўся ад шпiлькi вядучы.

Георгiй Волчак на гэты раз выйшаў пад медныя трубы. Ва ўсякiм выпадку, так выглядаюць збоку экзатычныя iнструменты, якiя аздобiлi нумар з вярблюдамi. Жора ў вобразе Хаджы Насрэдзiна здолеў прымусiць упартых жывёлiн бегаць i на пярэднiх, i на заднiх нагах, як запраўскi дрэсiроўшчык — словам, адпомсцiў за Сяргея Савiцкага. I хоць памiж удзельнiкамi нумара былi канфлiкты, артысту-комiку ўдалося «пераплюнуць» вярблюдаў.

У антракце самыя ўважлiвыя гледачы (або самыя лянiвыя, хто не прамяняў крэсла на чаргу за папкорнам) маглi назiраць экспромт цыркавых рабочых — жангляж венiкамi. «Неяк сумна без Дарафеева», — шапталiся бывалыя.

Затое iншыя, пiльна ўгледзеўшыся ў iншыя сектары крэслаў, заўважылi сярод публiкi практычна ўсiх выбыўшых удзельнiкаў «Зорнага цырку» — ад Наташы Радзiнай з рукой у гiпсе да Ганны Мацюковай, якая не прапускае нiводнага шоу. «А каму прынёс кветкi Калдун?» — услых разважалi цiкаўныя. Аказалася, бардовыя ружы трымаў у руках зусiм не спявак, а вельмi падобны да яго хлопец з балета Алены Грышанавай. Гэтай «зорцы» кветкi i дасталiся, прычым даставiў iх малады чалавек на манеж абсалютна незвычайным спосабам — праз сальта, трымаючы ў зубах.

Люся Лушчык, чыiх балельшчыкаў-вайскоўцаў з кожным разам у цырку ўсё больш, выканала дзiцячую мару — пракацiлася на канi. Ды не толькi пракацiлася. Вядучая ў клятчастай спаднiцы i рыжы конь, папярэдне згаварыўшыся, маршыравалi пад шатландскiя матывы i сiнхронна «ўзбрыквалi ножкамi». Атрымалася зграбна i прыгожа.

Алена Грышанава ўзнялася ў паветра на лiры — спецыяльным гнутым прыстасаваннi. Аказваецца, для таго, каб справiцца з вобразам Кармэн, неабавязкова быць брунеткай — галоўнае, адчуваць сябе гарачай жанчынай. Алена адчувала — настолькi, што какетлiва абмахвалася веерам... нават у становiшчы дагары нагамi.

Яшчэ аднаму ўдзельнiку, вiцебскаму настаўнiку Паўлу Кежу, дырэктар цырка Таццяна Бандарчук дазволiла ажыццявiць даўнюю мару — дала нумар з агнём. Уражанне пераўзышло ўсе чаканнi — гэта было паўнацэннае фаер-шоу. Засяроджаны Павел як нiколi быў падобны да старажытнаславянскага ваяра — i сумеў стварыць поўную iлюзiю агню, якi лунае ў паветры i жыве самастойным жыццём.

Якi з прадстаўленых нумароў найбольш уразiў чарговы састаў журы, вы, шаноўныя тэлегледачы, убачыце ўжо сёння. А хто пераможа — выбар, паводле слоў арганiзатараў праекта, залежыць ужо не ад суддзяў, а выключна ад шаноўнай публiкi. Бо на кану стаiць зусiм не адна толькi чатырохколавая «цацка» «Пежо-207», а яшчэ гонар i слава. Праўда, у свеце тэлевiзiйных шоу ўсё гэта паняццi iлюзорныя...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тых, каму надакучыў увесь гэты цырк — у сэнсе, рэалiцi-шоу «Зорны цырк» на АНТ — мусiм расчараваць. У гэту суботу, 10 сакавiка, шоу яшчэ на скончыцца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика