21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Шаляў — фiнансавы дабрабыт, а ў Казярогаў — прафесiйны рост...

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

Авен. Настае спрыяльны перыяд. Вам нават крыху не па сабе ад дабрабыту, якi ствараецца. Не хвалюйцеся. Важныя падзеi могуць адбыцца ў дзелавым жыццi. Давядзецца тлумачыць свае погляды ў дачыненнi да працы. У панядзелак лепш завяршыць справы, якiя засталiся, а пачынаючы з аўторка, задумайцеся аб рэалiзацыi новых планаў. Не забывайце на паўсядзённыя праблемы. У сямейных адносiнах усё будзе на рэдкасць добра.

Цялец. Усю ўвагу неабходна засяродзiць на пытаннях, звязаных з работай. Пастарайцеся не фарсiраваць падзеi, дазвольце iм плаўна ўваходзiць у ваша жыццё. У панядзелак неабходныя асцярожнасць i ўвага ў выкананнi любых спраў. Дзень спрыяльны для паездак i падарожжаў. У аўторак лепш не пачынаць нiчога новага i быць больш карэктнымi, чым звычайна, пры зносiнах з начальствам. У пятнiцу будзьце больш асцярожныя ў размовах з калегамi, сачыце за сваiмi словамi. У выхадныя вас можа ахапiць творчы парыў. Пастарайцеся пераўтварыць думкi ў штосьцi рэальнае. У нядзелю выкарыстоўвайце кожную магчымасць каб парадавацца i адпачыць.

Блiзняты. Давядзецца змагацца за ўмацаванне аўтарытэту. Неабходна будзе даказваць, што вы здольныя пераадольваць усе цяжкасцi. Пастарайцеся ў другой палове тыдня пазбегнуць кантактаў з дзелавымi партнёрамi: вялiкая рызыка з-за дробязi разбурыць шматабяцаючыя сувязi. У чацвер вас будуць правакаваць на высвятленне адносiнаў — не ўступайце ў канфлiкты, тым больш з блiзкiмi i дарагiмi вам людзьмi, iнакш можаце надоўга з iмi пасварыцца. У пятнiцу рашэнне прафесiйных праблем неабходна адкласцi ўбок. Займiцеся планаваннем адпачынку, гэта будзе вельмi важна для вас.

Рак. Многiя справы, якiя хвалююць, станоўча вырашацца. У сераду праявiце асцярожнасць у дачыненнi да новых iдэй i веянняў. Не выключана, што вас азадачаць сябры, падкiнуўшы якую-небудзь праблему. У чацвер нi ў якiм разе нельга расходаваць каштоўную энергiю дарэмна — яе будзе мала, а спраў — многа. Сканцэнтруйцеся на мэце — i тады ўсялякую перашкоду зможаце пераадолець. У пятнiцу давядзецца ад чагосьцi адмовiцца ў iмя будучынi — задача няпростая, але выканальная. Увечары гэтага дня вас можа чакаць шумная кампанiя — не адмаўляйцеся ад магчымасцi адпачнуць з сябрамi.

Леў. Нават калi вы вельмi занятыя, не варта грэбаваць зносiнамi з новымi людзьмi. Знаёмствы, якiя адбудуцца на гэтым тыднi, саслужаць вам добрую службу ў далейшым, калi вы ўжо забудзецеся, пры якiх абставiнах яны адбылiся. А абставiны могуць быць самымi нечаканымi i, часам, нават няёмкiмi. Усякая спроба падумаць пра будучыню будзе вылiвацца ў мары аб падарожжы i адпачынку ў камфортнай абстаноўцы — будаваць бiзнэс-планы дарэмна. У пачатку тыдня не варта актыўна праяўляць iнiцыятыву: пачакайце, пакуль вас папросяць, тады i развернецеся ва ўсiм сваiм бляску. У сярэдзiне тыдня вас будуць то пераацэньваць, то недаацэньваць, у вынiку чаго можа з’явiцца многа работы i сапсуецца настрой.

Дзева. Настае спрыяльны перыяд для рэалiзацыi многiх пачынанняў. Вы сябе не пазнаеце — станеце больш энергiчнымi, актыўнымi, вынаходлiвымi, чым звычайна. Раскрываючы творчы патэнцыял, вы будзеце ў iм чэрпаць сiлы. Справы пойдуць лёгка, трэба толькi накiроўваць сваю энергiю ў патрэбнае рэчышча, падтрымлiваючы асабiстыя рухi ў патоку падзей. У гэты час вам няцяжка будзе падняцца ўверх па службовай лесвiцы, разбагацець, сустрэць людзей, якiя змогуць аказаць вам неацанiмую дапамогу i падтрымку ў вырашэннi вашых праблем. Удалы час для пачатку цыкла навучання, уладкавання на работу. Фартуна будзе добразычлiвай да вас i ў падарожжах.

Шалi. Неабходна сабрацца i згрупавацца перад рашучым i паспяховым скачком уверх па кар’ернай лесвiцы. У панядзелак цi ў аўторак магчымы ўдалыя перамовы, якiя паставяць вас на больш высокую фiнансавую ступень. У сераду ёсць небяспека па наiўнасцi трапiць ва ўмела расстаўленыя сеткi. У пятнiцу неабходна захоўваць цвярозасць розуму. Кожны эмацыянальны зрыў у гэты дзень пагражае небяспечнымi наступствамi. У суботу палепшацца нават самыя вострыя крызiсныя сiтуацыi, з многiх праблем удасца знайсцi выйсце.

Скарпiён. Пастарайцеся не забывацца на самыя неабходныя справы на рабоце — iх у вас назапасiлася дастаткова. Успомнiце пра самаадукацыю — гэта дабратворна адаб’ецца на рабоце. З калегамi праяўляйце дыпламатычнасць i ў той жа час настойлiвасць, адстойваючы свае погляды. Не адмаўляйцеся ад далёкiх камандзiровак. Калi ўсё ж такi штосьцi не паспееце зрабiць за гэты тыдзень, не засмучайцеся — вашы магчымасцi не бязмежныя.

Стралец. Узважвайце кожнае слова, бо балбатлiвасць можа згуляць з вамi злы жарт. Ваша дзейнасць можа зрабiць станоўчае ўражанне ў грамадстве, асаблiва калi вы будзеце захоўваць маўчанне. Магчымыя праблемы з аўтарытэтам — спрабуючы павысiць, вы рызыкуеце зусiм яго страцiць. Можна разлiчваць на дапамогу сяброў, калi, канешне, не пасаромеецеся аб ёй папрасiць. Калi застанецца час для фiласофскiх роздумаў, перагледзьце свой погляд на становiшча ў грамадстве.

Казярог. Будзьце больш уважлiвыя да той iнфармацыi, якую можна атрымаць з размоў навакольных, краем вока ўбачаных тэлеперадач, i iншых даступных крынiц. Не выключана, што ў нейкі момант атрыманыя кавалачкi складуцца ў цэлую карцiну i адкрыюць перад вамi новыя магчымасцi. Верагодны рост у прафесiйнай галiне. У вас з’явiцца шанц авалодаць новымi навыкамi. Не давайце волi гневу ў панядзелак — гэта пачуццё будзе спрыяць толькi пагаршэнню сiтуацыi. Прыняцце важнага рашэння адкладзiце да сярэдзiны тыдня. У чацвер давядзецца ўзвалiць на сябе цяжар новых абавязкаў i да канца тыдня забыцца на iснаванне паняцця «вольны час».

Вадалей. Для пераадольвання перашкод, якiя ўзнiкаюць на вашым шляху, неабходна прымянiць максiмальна асцярожную тактыку. Кожнае дзеянне павiнна быць дакладна выверана. Аўторак — цудоўны дзень для новых пачынанняў. Пастарайцеся не губляць момант, ганiце прэч надумлiвасць i ляноту. Субота — удалы дзень для ажыццяўлення вашых iдэй, якiя датычацца змянення ў iнтэр’еры. Толькi спачатку растлумачце вашы задумы тым, хто жыве разам з вамi. Магчыма, з працiўнiкаў перамен яны стануць вашымi памочнiкамi.

Рыбы. З’явiцца магчымасць разабрацца са складанымi сiтуацыямi, якiя ўзнiкаюць. У панядзелак пастарайцеся плаўна ўвайсцi ў працоўны рытм — не варта хапацца за ўсё адразу. Зоркi прадказваюць, што аўторак будзе на рэдкасць удалым днём: для вас практычна не будзе перашкод для дасягнення любой мэты. У чацвер знойдуцца сiлы для ажыццяўлення самых смелых рашэнняў. У нядзелю выберыцеся ў госцi да сяброў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика