Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у адкрыццi беларускага гарналыжнага комплексу ў Сочы
Кар. БЕЛТА
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 10 сакавiка прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыццi гарналыжнага спартыўна-аздараўленчага комплексу «Беларусь» у Сочы.
Комплекс пабудаваны ў самыя кароткiя тэрмiны па даручэнню кiраўнiка беларускай дзяржавы. Ён будзе выкарыстоўвацца не толькi для адпачынку турыстаў, але i для падрыхтоўкi беларускай алiмпiйскай зборнай. Цяпер у комплексе на аздараўленнi знаходзяцца дзецi з чарнобыльскiх рэгiёнаў. Як падкрэслiў у час урачыстай цырымонii Аляксандр Лукашэнка, «беларусы атрымалi цудоўнае месца для адпачынку». Кiраўнiк дзяржавы выказаў словы падзякi ў адрас прэзiдэнта Расii Уладзiмiра Пуцiна за садзейнiчанне ў рэалiзацыi гэтага праекта. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, нягледзячы на некаторыя рознагалоссi з кiраўнiцтвам Расiйскай Федэрацыi, беларусы i расiяне былi i застаюцца блiзкiмi адзiн аднаму народамi. Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе, Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка выхадныя днi правёў у Сочы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 10 сакавiка прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыццi гарналыжнага спартыўна-аздараўленчага комплексу «Беларусь» у Соч
|
|