Тэмпература паветра ў другой дэкадзе сакавiка будзе на 6 градусаў вышэй нормы
Таццяна ЛОБАС, БЕЛТА
Першая дэкада сакавiка аказалася цяплейшай, чым звычайна, у сярэднiм на 6 градусаў, паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава.
Асаблiва цёплым у першай дэкадзе сакавiка быў дзень 7 сакавiка, калi на захадзе Беларусi слупок тэрмометра дасягаў 15-градуснай адзнакi вышэй нуля. Такая цёплая першая дэкада сакавiка адзначаецца адзiн раз у 7—8 гадоў, а на паўднёвым захадзе i паўночным усходзе краiны — толькi адзiн раз у 20 гадоў, падкрэслiла спецыялiст. 14 сакавiка ў вобласцi панiжанага цiску днём месцамi пройдзе невялiкi дождж, а тэмпературны фон значна не зменiцца. 15 сакавiка чакаюцца кароткачасовыя ападкi пераважна з дажджом. Ападкi чакаюцца ў Вiцебскай i Магiлёўскай абласцях. Начная тэмпература чакаецца блiзкай да нуля, а ўдзень яна будзе ад 2 градусаў цяпла на паўночным усходзе краiны да 11 градусаў вышэй нуля на поўднi рэспублiкi. У канцы тыдня толькi ў асобных раёнах Беларусi пройдуць невялiкiя дажджы, ранiцай месцамi згусцяцца туманы. Начная тэмпература будзе ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў, удзень — ад 5 да 12 градусаў вышэй нуля, а на паўднёвым захадзе да 14 градусаў цяпла. Уся другая дэкада сакавiка будзе цяплейшай, чым звычайна, адзначыла спецыялiст. Летась у гэты час года ў Беларусi яшчэ захоўваўся зiмовы рэжым надвор’я, сёлета амаль паўсюдна ўжо сышоў снег.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першая дэкада сакавiка аказалася цяплейшай, чым звычайна, у сярэднiм на 6 градусаў, паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Воль
|
|