Рэкі прачынаюцца
Таццяна ЛОБАС, БЕЛТА
На працягу мiнулага тыдня на рэках i вадаёмах Беларусi адбывалася павольнае разбурэнне ледзянога покрыва. Да 12 сакавiка на рэках пачаўся крыгалом i амаль цалкам ачысцiлiся ад лёду рэкi басейнаў Нёмана, Заходняга Буга i Прыпяцi. На Заходняй Дзвiне, Дняпры, Сожы i большай працягласцi Бярэзiны яшчэ захоўваецца ледастаў з праталiнамi, паведамiла начальнiк аддзела гiдраметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Марына Нагiбiна.
На Мiнскiм моры, возеры Нарач, Вiлейскiм, Чыгiрынскiм вадасховiшчах захоўваецца ледзяное покрыва. Таўшчыня яго зменшылася i складае 20—24 см, уздоўж берага з’явiлiся палосы чыстай вады. У цяперашнi час сiтуацыя на рэках i вадаёмах не выклiкае апасенняў, веснавая паводка чакаецца на ўзроўнi сярэднiх шматгадовых значэнняў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу мiнулага тыдня на рэках i вадаёмах Беларусi адбывалася павольнае разбурэнне ледзянога покрыва
|
|