Колькi нам яшчэ грыпаваць?
Надзея НIКАЛАЕВА
Па стану на 12 сакавiка грыпам у Беларусi былi ахоплены 47 адмiнiстрацыйных тэрыторый, у тым лiку 15 гарадоў: Мiнск, Вiцебск, Наваполацк, Гомель, Мазыр, Рэчыца, Маладзечна, Барысаў, Магiлёў, Баранавiчы, Салiгорск, Брэст, Жодзiна, Бабруйск i Пiнск. З 5 па 11 сакавiка ў кантрольных гарадах было зарэгiстравана каля 82 тысяч выпадкаў грыпу i ВРЗ — гэта на 38 працэнтаў менш, чым за папярэднi тыдзень. Праўда, трэба мець на ўвазе, што ў святочныя i выхадныя днi захварэлыя не спяшаюцца звяртацца ў полiклiнiчныя ўстановы. На думку спецыялiстаў, эпiдэмiя грыпу пойдзе паступова на спад напрыканцы другой дэкады сакавiка. На сёння на каранцiн зачынены 75 устаноў адукацыi. Шпiталiзаваныя ў бальнiчныя ўстановы 1 працэнт ад агульнай колькасцi захварэлых. Сярод дзiцячага насельнiцтва гэты паказчык складае 1,7 працэнта ад агульнай колькасцi захварэлых. Дарэчы, як паведамляюць расiйскiя спецыялiсты, у Пермi грып i ВРЗ сталi прычынай гiбелi трох чалавек. Разам з Беларуссю грыпуе амаль што ўся Еўропа: Аўстрыя, Бельгiя, Данiя, Францыя, Люксембург, Нарвегiя, Германiя, Швецыя, Iталiя, Нiдэрланды, Эстонiя, Венгрыя, Украiна i г.д.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па стану на 12 сакавiка грыпам у Беларусi былi ахоплены 47 адмiнiстрацыйных тэрыторый, у тым лiку 15 гарадоў: Мiнск, Вiцебск, Наваполацк, Гомель, Мазы |
|