Беларускi самалёт абстралялi ў Самалi
Iгар ГРЫШЫН
Самалёт Iл-76 беларускай транспартнай авiякампанii «Трансавiяэкспарт» у небе над аэрадромам у Самалi быў абстраляны невядомымi з зямлi.
Здарэнне адбылося ў мiнулую пятнiцу а палове восьмай ранiцы па мясцоваму часу, цi а палове дзесятай — па беларускаму. Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» кiраўнiк прэс-службы Дэпартамента па авiяцыi Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый Вадзiм Бiцан, самалёт выконваў гуманiтарны рэйс i ляцеў з Уганды ў Самалi. Калi да мiжнароднага аэрапорта ў Магадзiшо заставалася тры кiламетры i паветранае судна пайшло на пасадку, адбылося непрадбачанае: на вышынi каля 150 метраў самалёт быў абстраляны. Зарад трапiў у фюзеляж, i на борце пачаўся пажар. Хутчэй за ўсё стрэл быў зроблены з ручнога гранатамёта. Дзякуючы майстэрству беларускага экiпажа, камандзiрам якога з’яўляецца Уладзiмiр Ланкоў, машыну ўдалося пасадзiць. Нiхто з 15 чалавек (9 — грамадзяне Беларусi i 6 — Уганды) не пацярпеў. Пажар на самалёце ўдалося лiквiдаваць толькi на зямлi. Зараз машына знаходзiцца пад аховай байцоў узброенага фармiравання Самалi, якое кантралюе аэрапорт. У Самалi тэрмiнова вылецелi прадстаўнiкi дэпартамента па авiяцыi, а таксама страхавых кампанiй: апошнiя на месцы павiнны ацанiць урон, нанесены паветранаму судну.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самалёт Iл-76 беларускай транспартнай авiякампанii «Трансавiяэкспарт» у небе над аэрадромам у Самалi быў абстраляны невядомымi з зямлi
|
|