Хроніка апошніх падзей
У РАСII АДБЫЛАСЯ «РЭПЕТЫЦЫЯ» ВЫБАРАЎ У ДЗЯРЖАЎНУЮ ДУМУ
Выбары ў мясцовыя органы ўлады ў шэрагу суб’ектаў Расiйскай Федэрацыi, як падкрэслiваюць аналiтыкi, сталiся рэпетыцыяй маючых адбыцца ў снежнi выбараў у Дзяржаўную думу. «Вынiкi, якiя будуць зафiксаваныя паводле вынiкаў гэтых выбараў, пакажуць тэндэнцыi, якiх можна чакаць на снежаньскiх гэтага года выбарах дэпутатаў Дзярждумы»,— заявiў кiраўнiк Цэнтрвыбаркама РФ Аляксандр Вешнякоў. Такiм чынам, партыi змагалiся не толькi за месцы ў рэгiянальных заканадаўчых парламентах, але i за ўласныя рэйтынгi на шляху ў Дзярждуму. У 11 суб’ектах выбары праводзiлiся па змешанай сiстэме (палова дэпутатаў выбiралася па партыйных спiсах, а палова — па мажарытарнай сiстэме, па аднамандатных акругах). У Дагестане, Маскоўскай вобласцi i Санкт-Пецярбургу ўпершыню выбары праводзiлiся толькi па прапарцыянальнай сiстэме, гэта значыць, па сiстэме, якая будзе прымяняцца i на выбарах дэпутатаў Дзяржаўнай думы. I вось што выявiлася: Стаўраполле — адзiны рэгiён, дзе «Справядлiвая Расiя» апярэдзiла партыю ўлады «Адзiная Расiя» па партыйных спiсах. Але «эсэры» прайгралi i там з улiкам аднамандатнiкаў. Выбары рознага ўзроўню 11 сакавiка адбылiся ў 70 рэгiёнах РФ, удзел у iх прынялi больш як 31 млн чалавек — амаль трэць ад агульнай колькасцi грамадзян Расii, што маюць права голасу. АДОЛЬФА ГIТЛЕРА ХОЧУЦЬ ПАЗБАВIЦЬ ГЕРМАНСКАГА ГРАМАДЗЯНСТВА Прынамсi, так лiчаць парламентарыi зямлi Нiжняя Саксонiя, папярэднiкi якiх 75 гадоў таму прадаставiлi яму такое. Гэта падзея дазволiла лiдару нацыстаў прыйсцi да ўлады. Адмiнiстрацыю Браўншвейга абвiнавачваюць у назначэннi 25 лютага 1932 года Гiтлера на дзяржаўную пасаду з далейшым прадастаўленнем ураджэнцу Аўстрыi грамадзянства Германii, што дазволiла яму праз некалькi месяцаў удзельнiчаць у парламенцкiх выбарах. Гiтлер быў прызначаны на пасаду саветнiка ва ўрадзе Браўншвейга, аднак ён так i не прыступiў да выканання сваiх абавязкаў, неўзабаве пайшоў у бестэрмiновы адпачынак i заняўся выключна палiтычнай дзейнасцю. Але горад па-ранейшаму лiчаць месцам, якое дапамагло Гiтлеру дабiцца германскага грамадзянства, што прывяло, як вядома, да вельмi трагiчных наступстваў. Дэпутат мясцовага парламента Iзольда За-альман лiчыць, што ў Браўншвейга развiўся «комплекс» у сувязi са сваiм мiнулым. Мiж тым, урад Нiжняй Саксонii выступае супраць гэтай iдэi. «Мы не падтрымлiваем такой прапановы, бо не хочам, каб склалася ўражанне, быццам мы знiмаем з сябе адказнасць за ўчыненыя страшныя злачынствы», — заявiла прэс-сакратар урада гэтай зямлi. Дарэчы, i юрысты сумняваюцца ў законнасцi такiх планаў. Канстытуцыя Германii забараняе пазбаўляць чалавека грамадзянства, калi ў вынiку ён акажацца асобай без грамадзянства. УСАМУ БЕН ЛАДЭНА ЦЯПЕР ШУКАЮЦЬ IНДЗЕЙЦЫ ЗША ўзмацняюць пошукi «мiжнароднага тэрарыста нумар адзiн» Усаму бен Ладэна, якi на мiнулым тыднi адзначыў 50-годдзе. Спецыяльнае элiтнае падраздзяленне ўзброеных сiл ЗША «Ваўчыныя ценi», якое складаецца з амерыканскiх iндзейцаў, дастаўлена ў Афганiстан для выяўлення i лiквiдацыi лiдара «Аль-Каiды». Як мяркуецца, бен Ладэн хаваецца на тэрыторыях паблiзу мяжы Афганiстана i Пакiстана. Створанае напачатку 70-х гадоў падраздзяленне набiраецца з iндзейскiх плямёнаў, што пражываюць на тэрыторыi ЗША, — сiу, наваха i апачы. Усе гэтыя гады «Ваўчыныя ценi» знаходзяцца пры мытнай службе i займаюцца перахватам наркагандляроў на мяжы ЗША з Мексiкай — яны лiчацца лепшымi экспертамi па пошуку i аналiзу слядоў на мясцовасцi i праяўляюць сапраўдную эфектыўнасць: так, у 2003 годзе дзеяннi толькi 21 агента «Ваўчыных ценяў» змаглi папярэдзiць кантрабанду 50 тон наркотыкаў, паловы наркатрафiка на замацаваным за iмi ўчастку мяжы. Апошнiя некалькi тыдняў iндзейская элiтная часць прайшла трэнiровачныя зборы ва Узбекiстане i Таджыкiстане. У вынiку, адзначаюць спецыялiсты, iндзейцы атрымалi неабходныя веды аб асаблiвасцях прыроды той часткi свету, дзе iм давядзецца высочваць бен Ладэна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выбары ў мясцовыя органы ўлады ў шэрагу суб’ектаў Расiйскай Федэрацыi, як падкрэслiваюць аналiтыкi, сталiся рэпетыцыяй маючых адбыцца ў снежнi выбараў
|
|