21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кепскi зрок — не вырак?

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Спецыялiзаваны цэнтр па рэабiлiтацыi iнвалiдаў па зроку плануецца стварыць на Мiншчыне. Пры гэтым, як паведамiла намеснiк начальнiка камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнаблвыканкама Марыя Гарбацэвiч, чакаецца, што цэнтр будзе разлiчаны на 25 месцаў.

Сёння ў Беларусi налiчваецца 15 тыс. iнвалiдаў па зроку, i каля 3 тысяч з iх пражываюць на Мiншчыне. Да таго ж лiтаральна штогод упершыню iнвалiднасць «па вачах» атрымлiваюць прыкладна 2 тысячы чалавек па краiне ў цэлым, i ў тым лiку каля 300 чалавек — па вобласцi. Разам з тым даводзiцца канстатаваць, што пераважная большасць гэтых людзей выйшла на групу пасля дасягнення паўналецця, а значыць, па аб’ектыўных прычынах была пазбаўлена магчымасцяў наведваць школы для дзяцей з захворваннямi вачэй, i зараз павiнна фактычна занава вучыцца хадзiць i выконваць хатнюю работу. I прычым — рабiць гэта самастойна.

Значная частка «новых» iнвалiдаў з захворваннямi вачэй — людзi ў працаздольным узросце. Сапраўды, каля 8 тысяч з iх працуюць на спецыялiзаваных прадпрыемствах Беларускага таварыства iнвалiдаў па зроку. Аднак нельга не заўважыць: такiя прадпрыемствы, як правiла, знаходзяцца ў абласных гарадах i буйных райцэнтрах. У той жа час iнвалiды з глыбiнкi часцяком аказваюцца «за бортам».

Мiж тым, адзначыла Марыя Гарбацэвiч, выправiць сiтуацыю на Мiншчыне маюць намер ужо ў блiжэйшы час. Дапамагаць прыстасавацца да жыцця, аказваць медыцынскую i псiхалагiчную падтрымку, а таксама прапаноўваць прафесiйную падрыхтоўку цi перападрыхтоўку iнвалiдам па зроку плануецца ў спецыялiзаваным цэнтры. Вырашана, што такi цэнтр павiнен з’явiцца на базе санаторыя «Пад’ельнiкi» Уздзенскага раёна.

Сам санаторый мае някепскiя ўмовы для медыцынскага i сацыяльнага абслугоўвання, i да таго ж тут iснуюць магчымасцi для безбар’ернага перамяшчэння. Праўда, паводле слоў Марыi Гарбацэвiч, для адкрыцця рэабiлiтацыйнага цэнтра яшчэ неабходна ўкласцi каля 33 млн у абсталяванне кабiнета рэабiлiтацыi, 25 мiльёнаў — у кабiнет афтальмолага, а таксама 10 млн рублёў — у рамонт. Пры гэтым не выключана, што аплацiць частку рамонту будзе магчыма ў рамках грамадскiх работ. Тым не менш асноўныя выдаткi па стварэнню новага цэнтра, а таксама па аплаце пражывання i рэабiлiтацыi iнвалiдаў па зроку возьме на сябе абласны бюджэт.

Адначасова, паведамiла Марыя Гарбацэвiч, у вобласцi мяркуецца ўкласцi 28,5 млрд рублёў у стварэнне безбар’ернага асяродку, у вынiку чаго да 2010 года не менш за 50 працэнтаў грамадскiх будынкаў рэгiёна павiнны стаць даступнымi для iнвалiдаў i фiзiчна слабых людзей. Нарэшце, таксама адметны момант — рашэнне прыняць у штат тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва на палову стаўкi старшыняў раённых арганiзацый Беларускага таварыства iнвалiдаў па зроку. У прыватнасцi, зазначаюць у камiтэце, гэтыя людзi самi маюць групу, а таму змогуць аказваць найбольш эфектыўную рэабiлiтацыйную i кансультацыйную падтрымку iншым iнвалiдам па зроку непасрэдна на месцах.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спецыялiзаваны цэнтр па рэабiлiтацыi iнвалiдаў па зроку плануецца стварыць на Мiншчыне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика