21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Расiю чакае «шокавая хiрургiя»?

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леанiд ЛАХМАНЕНКА

Маскоўскiя дыскусii

У час нядаўняй паездкi ў Маскву групы беларускiх журналiстаў у размовах з палiтыкамi, кiраўнiкамi мiжнародных арганiзацый, дэпутатамi Дзярждумы, аналiтыкамi ўзнiкала тэма верагоднага далучэння краiны да Сусветнай гандлёвай арганiзацыi (СГА) ужо ў 2007 годзе. Праўда, гэта тэма не атрымлiвала развiцця — нас больш цiкавiў лёс перамоў па газу i нафце. Аднак потым у кулуарах у размове з масквiчамi не раз закраналася пытанне аб мэтазгоднасцi ўваходжання Расii ў СГА. Высветлiлася, што ў Маскве (дарэчы, як i ў рэгiёнах) няма кансалiдаванага меркавання наконт членства ў СГА. Вострая палемiка вакол чакаемых прыемных плюсаў i непазбежных мiнусаў не спыняецца i сёння.

Тыя, хто нястомна лабiруе i агiтуе за хутчэйшае ўступленне ў СГА (сярод iх першую скрыпку iграе мiнiстр эканамiчнага развiцця i гандлю РФ Герман Грэф) не шкадуюць ружовых фарбаў. На iх думку, далучэнне да гэтай арганiзацыi азнамянуе пачатак актыўнага ўваходжання Расii ў сусветную эканомiку i больш плённы ўдзел у мiжнародным падзеле працы i рынкаў у адпаведнасцi з працэсамi глабалiзацыi, якiя набiраюць моц. Акрамя гэтага, расiйскiя прадпрыемствы змогуць набываць па адносна танных цэнах iмпартныя камплектуючыя, асобныя вiды сыравiны, атрымаюць дадатковы стымул для экспарту прадукцыi. Яны ў цэлым павысяць сваю iнвестыцыйную прывабнасць, атрымаюць новыя прававыя iнструменты для барацьбы супраць розных квот i дыскрымiнацыйных абмежаванняў у гандлi за мяжой. У прыватнасцi, расiйскiя металургi будуць на новым прававым узроўнi змагацца з абвiнавачваннямi iх у дэмпiнгу.

Ну а насельнiцтва зможа набываць па прымальных i невысокiх цэнах якасныя спажывецкiя тавары вядучых замежных вытворцаў. Гэта, безумоўна, паспрыяе павышэнню ўзроўню жыцця. Такiя вось перспектывы малююць прыхiльнiкi СГА. Адзiн толькi факт паўнапраўнага членства ў ёй, паводле слоў Грэфа, дасць краiне дадаткова некалькi мiльярдаў амерыканскiх долараў.

I сапраўды, у Расiйскай Федэрацыi, як i ў Беларусi, няма альтэрнатывы СГА.

Перспектывы адзiнай эканамiчнай прасторы краiн «чацвёркi» — Беларусi, Расii, Украiны i Казахстана, якая магла б стаць самастойным полюсам сусветнай эканомiкi, на дадзены момант не ўяўляюцца аптымiстычнымi. Хоць iх эканомiкi здольныя дапаўняць адна адну, супярэчнасцi памiж удзельнiкамi «чацвёркi», у першую чаргу эканамiчны эгаiзм Расii, сур’ёзна перашкаджаюць iнтэграцыi. А вось СГА — гэта ўжо 150 краiн i 95 працэнтаў гандлю планеты, акрэсленыя i зразумелыя правiлы гульнi. I, безумоўна, членства ў ёй можа прынесцi шмат карысцi.

Усё залежыць ад умоў прыняцця ў арганiзацыю той цi iншай краiны — выгадныя яны для яе цi не. Наконт гэтага ў маскоўскiх палiтыкаў i эканамiстаў няма аднадушнасцi. Далёка не ўсе сур’ёзныя расiйскiя эканамiсты падзяляюць iмкненне каманды Грэфа як мага хутчэй увайсцi ў СГА. Навуковы кiраўнiк Вышэйшай школы эканомiкi Яўген Ясiн асцярожна лiчыць, што ўступленне ў СГА выклiчае вялiкiя праблемы. Гэты крок ён, вiдаць, каб падсаладзiць пiлюлю, назваў карысным выпрабаваннем i параўнаў яго з бiзуной, якi, «магчыма, прымусiць нас чамусьцi навучыцца».

Больш рашучыя працiўнiкi паспешлiвага ўступлення ў СГА не саромеюцца ў выразах i прыводзяць даволi пераканаўчыя аргументы на сваю карысць. Яны гавораць не аб непазбежных непрыемнасцях, а сцвярджаюць аб катастрафiчных наступствах. Напрыклад, чаго варты тэзiс, што далучэнне краiны да СГА можа справакаваць у эканомiцы «шокавую хiрургiю», у параўнаннi з якой перажытая раней «шокавая тэрапiя» будзе ўспамiнацца як дробная непрыемнасць.

Шэраг маскоўскiх палiтыкаў, эканамiстаў i аналiтыкаў нават прадказваюць знiкненне ў ходзе вострай канкурэнцыi такiх важных галiн, як сельская гаспадарка, машына- i станкабудаванне, вытворчасць аўтамабiляў, самалётаў, мэблi, прадуктаў харчавання i некаторых iншых. Гэтыя верагодныя страты абумоўлены ў першую чаргу тэхналагiчнай i тэхнiчнай адсталасцю, вялiкай ступенню зношанасцi абсталявання, кадравай непадрыхтаванасцю да працы ў новых умовах пераважнай большасцi кадраў прадпрыемстваў вышэйназваных галiн.

I гэта не вiна, а бяда iх кiраўнiцтва. Апошнiя 15 гадоў яно было заклапочана ў асноўным праблемамi выжывання, а не планамi стратэгiчнага развiцця вытворчасцяў. А таму гэтыя прадпрыемствы выпускалi i працягваюць выпускаць маральна састарэлую i неканкурэнтаздольную прадукцыю.

У вынiку ў Расii застануцца толькi тыя сыравiнныя i экалагiчна брудныя галiны, якiя будуць патрэбны Захаду, Кiтаю i яшчэ некалькiм краiнам. Фiнасавая сiстэма канчаткова пяройдзе пад кантроль чужынцаў. Што i казаць, надзвычай змрочны прагноз. I дай бог, каб ён не збыўся.

Моцна заклапочана i правiнцыя. У многiх рэгiёнах адбылiся сходы i нарады, на якiх абмяркоўвалiся верагодныя адмоўныя наступствы для канкрэтных тэрыторый пасля далучэння да СГА, асаблiва ў галiне сельскай гаспадаркi. Агульнае меркаванне: самую вялiкую пагрозу на месцах бачаць у наблiжэннi цэн да ўзроўню сусветных на энергарэсурсы, у павышэннi тарыфаў на транспартныя перавозкi, магчымым iстотным знiжэннi даходаў насельнiцтва. У праблемных i датацыйных рэгiёнах, зразумела, хвалююцца больш за iншых.

Дарэчы, нават заходнiя эксперты лiчаць, што Расiя, фарсiруючы тэрмiны ўступлення ў СГА, адначасова i моцна рызыкуе. На iх погляд, яна пакуль пераважна абслугоўвае патрэбы ў сыравiне больш паспяховыя эканомiкi развiтых краiн у абмен на iх прадукцыю галiн глыбокай перапрацоўкi i высокай дабаўленай вартасцi. У расiйскiм экспарце дамiнуюць вуглевадароды, газ, лес, iншая сыравiна, зброя, чорныя i каляровыя металы. Гэтыя таварныя пазiцыi не трапляюць пад дзеянне асноўных дакументаў СГА. Iншымi словамi, Расiя i без членскага бiлета арганiзацыi з вялiкай выгадай для сабе можа працягваць гандаль сыравiнай. Аб гэтым неаднойчы гучала з вуснаў заходнiх экспертаў на маскоўскiх дыскусiях па СГА.

У Маскве i самi выдатна разумеюць, што адкрыццё ўнутранага рынку для замежных фiрмаў паставiць на мяжу выжывання не толькi асобныя расiйскiя прадпрыемствы, але i пэўныя галiны эканомiкi. Канкурэнтаздольнасць iх прадукцыi пасля агрэсiўнага пранiкнення сусветна вядомых транснацыянальных кампанiй падвергнецца суровым выпрабаванням. Бо па правiлах СГА прадугледжваецца як спрошчаны доступ краiны-ўдзельнiцы на iншыя рынкi, так i прадастаўленне аналагiчных iльгот замежным вытворцам. Як не згубiць Расii непадрыхтаваныя да гэтай жорсткай экспансii прадпрыемствы? Замежныя аналiтыкi не выключаюць i таго, што кiраўнiцтву дзяржавы нават давядзецца пайсцi на вельмi непапулярнае палiтычна, але эканамiчна мэтазгоднае цяжкае рэшэнне аб продажы iншаземным кампанiям iстотнай часткi вытворчых магутнасцяў. Iншага спосабу захаваць суцэльныя галiны яны не бачаць.

У Крамлi не схiльныя драматызаваць сiтуацыю вакол далучэння да СГА. Страты, зразумела, будуць, але, як лiчаць яго высокапастаўленыя прадстаўнiкi, дапушчальныя. Сёння ў Маскве заклапочаны праблемай мiнiмiзацыi негатыўных наступстваў. Вiдаць, нездарма назапашаны велiзарны шматмiльярдны стабiлiзацыйны фонд i рэкордныя золатавалютныя рэзервы, актыўна распрацоўваюцца папераджальныя меры. Праўда, нiхто не дасць у Расii гарантыю, што ўсё можа атрымацца ў адпаведнасцi з папулярным крылатым выразам, маўляў, хацелi як лепш, а атрымалася як заўсёды.

А такая пагроза iснуе. Ва ўмовах высокiх сусветных цэн на энерганосьбiты Расii вельмi цяжка пазбавiцца ад «наркатычнай» залежнасцi ад таннай нафты i газу, што аб’ектыўна стрымлiвае працэс комплекснага структурнага рэфармавання эканомiкi. Прывесцi хутка яе ў эфектыўны i рацыянальны стан немагчыма.

Вядома, у Беларусi ўважлiва сочаць за працэсам далучэння саюзнiка да СГА. Нагадаем,у свой час мы дамовiлiся разам уступаць у гэту арганiзацыю. Членства ў ёй дазволiць нам значна ўзмацнiць экспарт беларускiх вытворцаў i зарабляць грошы на тыя ж нафту, газ. Мы атрымаем права праводзiць антыдэмпiнгавыя расследаваннi, будуць адменены квоты на беларускую прадукцыю i нiхто ўжо не зможа затармазiць яе рэалiзацыю за мяжой. Але потым расiйскiя партнёры вырашылi, што лепш будзе iсцi паасобку. Тым не менш кансультацыi з iмi па праблематыцы СГА рэгулярна вядуцца.

Нядаўнi нафтагазавы крызiс памiж Беларуссю i Расiяй у чарговы раз прымусiў нас зноў звярнуцца як да праблемы надзвычай моцнай залежнасцi нашай краiны ад расiйскiх крынiц энерганосьбiтаў, так i расiйскiх рынкаў збыту прадукцыi беларускiх вытворцаў. Як бы там нi было, але ў любым выпадку сёлетняе цi ў наступным годзе ўступленне Расii ў СГА, безумоўна, стане сур’ёзным выклiкам для нашай эканомiкi. Калi сапраўды здзейсняцца адмоўныя прагнозы (няхай i часткова) пасля яе ўступлення ў СГА, то гэтыя непрыемнасцi рыкашэтам закрануць i нас як краiну з адкрытай эканомiкай.

Сёння на першы план аб’ектыўна выходзiць задача пашырэння прысутнасцi на традыцыйных i засваення новых рынкаў збыту, скажам, у краiнах Еўрапейскага саюза, Руху недалучэння. Бо давядзецца на новых умовах весцi гандлёвыя справы з нашымi не заўсёды прадказальнымi расiйскiмi саюзнiкамi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У час нядаўняй паездкi ў Маскву групы беларускiх журналiстаў у размовах з палiтыкамi, кiраўнiкамi мiжнародных арганiзацый, дэпутатамi Дзярждумы, аналi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика