Ёга для цела i душыIнфарм-укол Сёння, акрамя класiчных вiдаў ёгi, iснуюць дзесяткi разнавiднасцяў, у якiх расстаўляюцца розныя акцэнты.Напрыклад, ёга Айенгара заснавана на правiльнасцi выканання кожнай позы. Кожная асана працягла вытрымлiваецца i пераход да наступнай ажыццяўляецца павольна i плаўна. Заняткi пачынаюцца з самых простых поз, якiя паступова ўскладняюцца. Такi падыход робiцца iдэальным для людзей з абмежаванай рухомасцю, а таксама для тых, хто вядзе маларухомы лад жыцця. У працэсе практыкi ёгi Айенгара цела робiцца моцным i гiбкiм, дасягаецца душэўная раўнавага. Заняткi Бiкрам ёгай праходзяць у пакоi, дзе паветра награваецца да 40,5 °С, каб мышцы сталi больш эластычнымi i з арганiзма выводзiлiся таксiны. На працягу 90 хвiлiн змяняецца 26 поз. Заняткi дапамагаюць зняць стрэс, паляпшаюць прыток крывi да ўсiх частак цела, эфектыўныя ў барацьбе з лiшняй вагой i спрыяюць умацаванню мышцаў. Рэкамендуюцца для тых, хто пакутуе ад артрыту i дыябету, яны паскараюць зажыўленне спартыўных траўмаў. Не мае значэння, на якiм вiдзе ёгi вы спынiце свой выбар, галоўнае — рэгулярнасць заняткаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, акрамя класiчных вiдаў ёгi, iснуюць дзесяткi разнавiднасцяў, у якiх расстаўляюцца розныя акцэнты
|
|