21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кожнай бы вёсцы свайго Карасёва...

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI

Дзiвакi?

Вiктар Раманавiч Карасёў з пасёлка Ветрына — iнiцыятар устаноўкi помнiкаў землякам, якiмi можна ганарыцца, аўтар даследаванняў аб родным краi. У свае 70 гадоў ён поўны цiкавых планаў. А колькi ж карыснага для землякоў i не толькi ён ужо зрабiў. Напрыклад, у 2003-м адкрыў музей «Гiсторыя Ветрына i школы».

Вiктар Раманавiч нарадзiўся ў Рыбаках — кiламетры за два ад Ветрына. У другой палове цяжкiх 1930-х улады загадалi ўсiм, хто не хоча ўступаць у калгас, пакiнуць Рыбакi. Нават дахi з дамоў здымалi: калi зможаце без iх жыць, заставайцеся!

Так сям’я Карасёвых перабралася ў Ветрына, аб якiм мой суразмоўца расказвае з гонарам: «Вы ж,напэўна, ведаеце, што Ветрына — былы райцэнтр з 1924 — га па 1960 — год? Пасёлак у нас вялiкi — болш за 3000 жыхароў. А колькi герояў, талентаў даў наш край? Артыкула газетнага не хопiць, каб расказаць аб усiх.

Карасёў скончыў Ветрынскую школу, вучыўся ў ваенным авiяцыйным радыётэхнiчным вучылiшчы ў Даўгаўпiлсе, служыў у ракетных войсках стратэгiчнага прызначэння 27 гадоў. Абслугоўваў вельмi сур’ёзную ў савецкiя гады зброю: устаноўкi «СС-20». Дарэчы у час службы, тым больш у такiх сакрэтных войсках, здолеў завочна скончыць Латвiйскi дзяржаўны ўнiверсiтэт, i ў 1968-м атрымаў дыплом са спецыяльнасцю «гiсторык».

У 1982-м пайшоў на «грамадзянку» ў званнi маёра. Выкладаў у полацкiх школах гiсторыю Беларусi i сусветную. У сярэдзiне 1990-х вельмi зацiкавiўся гiсторыяй Ветрына i мясцовай школы. Мiж iншым, дзякуючы яго намаганням было ўстаноўлена, што Ветрынская школа значна старэйшая, чым было вядома: «У 1992-м святкавалi 100-гадовы юбiлей школы, а ў 1999-м — ужо 135-годдзе!, — з задавальненнем успамiнае краязнаўца. —Знайшоў дакументы, якiя гаварылi аб тым, што Ветрынскае народнае вучылiшча адкрылася менавiта ў 1864-м.

Па iнiцыятыве Вiктара Раманавiча 23 лютага 2002 года — у Дзень абаронцаў Айчыны на фасадзе будынка Ветрынскай школы з’явiлася мемарыяльная дошка памяцi знакамiтага земляка — юнага абаронцы Брэсцкай крэпасцi Пецi Клыпы, якi, аказваецца, вучыўся ў гэтай школе. У лiстападзе таго ж года было абазначана месца пахавання знакамiтага даследчыка Вiцебшчыны Аляксандра Семянтоўскага. Яго маёнтак знаходзiўся на Полаччыне. Цяпер яго памяцi можна пакланiцца ў раёне былой вёскi Ражаншчына. А яшчэ ў Ветрыне паставiлi знак у памяць аб 59 грамадзянах Беларусi яўрэйскай нацыянальнасцi, якiх расстралялi фашысты ў 1941-м. 9 мая 2003 года ў Фарынаве адкрыўся валун з памятнай дошкай памяцi подзвiгу маладых падпольшчыкаў, якiя ў 1943-м за сувязь з партызанамi былi забiтыя акупантамi. I ў Фарынаве — былой вёсцы Гарчакi ў iх гонар з’явiлася вулiца Гарчакоўская. 14 лiстапада 2003 года — адкрыццё памятнага знака на валуне на месцы нараджэння (Карасёў даказаў гэта дакументальна) першай у Беларусi i Расii жанчыны-геолага Ганны Мiсуна. Яна нарадзiлася побач з сучаснай вёскай Качанава (былая сядзiба Забалоцце), была дацэнтам Маскоўскага ўнiверсiтэта, пахавана ў Маскве. Прыехалi ўшанаваць яе памяць прадстаўнiкi iнстытута геалогii. I цэлая вулiца названа ў яе гонар.

27 чэрвеня 2004 года ў гонар 60-годдзя вызвалення Ветрына ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў у Ветрынскай школе-iнтэрнаце, што знаходзiцца ў вёсцы Быкаўшчына, адкрыўся мемарыяльны знак у гонар юных разведчыкаў: 14-гадовага Iвана i 12-гадовага Антона Весценбергаў — выхаванцаў дзiцячага дома. 17 верасня 2004 года святкавалася 500-годдзе з дня заснавання Ветрына. На месцы, дзе пачыналася будаўнiцтва Ветрына, усталяваны 10-тонны валун з адпаведным надпiсам. Дарэчы, да 500-годдзя Ветрына выйшла ў свет кнiга Карасёва «Мая любоў Ветрына. Нарысы гiсторыi». У тым жа годзе выдалi кнiгу «Майго сэрца часцiнка. Нарысы з гiсторыi». 2 лiпеня 2005-га паставiлi памятны знак у вёсцы Слабада Ветрынскага сельсавета ў гонар жанчыны — мацi Дар’i Мялешка, якая цаной свайго жыцця выратавала аднавяскоўцаў ад смерцi ў час акупацыi фашыстамi. Лета мiнулага года: памятны знак пiсьменнiкам — землякам Сцяпану i Мiкалаю Сямашкам i Вiсарыёну Гарбуку ў вёсцы Нача.

Самай значнай падзеяй апошняга часу Вiктар Раманавiч лiчыць устаноўку 16-тоннага валуна ў памяць пра вядомага дзеяча беларускай культуры, заснавальнiка суполкi «Загляне сонца i ў наша ваконца» Эпiмах-Шыпiлу (1859—1934). Ён ведаў каля 20 моў, быў прафесарам Санкт-Пецярбургскага ўнiверсiтэта, быў рэпрэсаваны. На гiганцкiм камянi ёсць шыльда з металу з барэльефам.

«Калi б не мае сябры i аднадумцы, канешне, многага б не атрымалася», — расказвае краязнаўца. — Я вельмi ўдзячны за тэхнiчную i iншую дапамогу Канстанцiну Андрэевiчу Дурнову — былому галоўнаму iнжынеру наваполацкага прадпрыемства па транспарцiроўцы нафты «Дружба», Барысу Паўлавiчу Лiўшыцу, якi раней быў iнжынерам на «Нафтане», а цяпер працуе прадстаўнiком рэспублiканскай фiрмы «Сыравiнныя рэсурсы». Шмат дапамагае кiраўнiк ветрынскага прадпрыемства ЖКГ Андрэй Сяргеевiч Пяцюль, якi курыруе добраўпарадкаванне памятных месцаў. Мiж iншым, гэтая «тройца» — выпускнiкi Ветрынскай школы, толькi маладзейшыя за мяне. «Выйшаў» на полацкую фiрму «Лiцейная кампанiя», якую ўзначальваў Вiктар Барысавiч Андрэеў. Калi ён даведаўся, што я займаюся краязнаўчай работай, зрабiлi шыльду Шыпiлу бясплатна (а яна памерам 80 сантыметраў на метр). Ён сам — былы лётчык. Нават пасадзiў дубок побач з помнiкам. Мне шанцуе на добрых людзей!»

Летам у вёсцы Шпакоўшчына Астроўшчынскага сельсавета будзе ўсталяваны памятны знак у гонар Антона Грыневiча — збiральнiка беларускай музыкi i фальклору, кампазiтара, выдаўца. Ён нарадзiўся побач са Шпакоўшчынай — у сядзiбе Iванаўшчына. На гэтым месцы з’явiцца 10-тонны валун з шыльдай. 9 мая разам з актывiстамi раённай арганiзацыi БРСМ плануюць паставiць плiту ў вёсцы Нача ў гонар Насцi Бельскай (гэта наша Зоя Касмадзям’янская). Члены БРСМ зарабiлi грошы на рэалiзацыю гэтай iдэi.

Родныя з разуменнем ставяцца да вялiкай грамадскай дзейнасцi Вiктара Раманавiча. «Жонка мая — Нiна Iванаўна — шчыра мяне ва ўсiм падтрымлiвае», — гаворыць Карасёў. — Сям’я ў нас вельмi дружная. У нас з Нiнай Iванаўнай два сыны: адзiн — iнжынер-будаўнiк, другi працуе ў сферы гандлю, два унукi».

Зараз Вiктар Карасёў працуе над кнiгай «Ветрыншчына турыстычная. Даведнiк турыста». Распрацаваны спецыяльны турыстычны шлях. Стварае бiяграфiю земляка — Дзмiтрыя Васiльевiча Цябута — вядомага ў Беларусi дзяржаўнага дзеяча, якi да вайны працаваў у Ветрыне настаўнiкам, на партыйнай рабоце, быў камандзiрам партызанскай брыгады iмя Варашылава. За гераiзм у гады вайны атрымаў ордэн Кутузава 1-й ступенi. У пасляваенныя гады доўгi час узначальваў Мiнскi аблвыканкам, уваходзiў у ЦК партыi. Карасёў — член лiтаратурнага аб’яднання «Надзвiнне». Пра свой родны кут можа расказваць гадзiнамi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вiктар Раманавiч Карасёў з пасёлка Ветрына — iнiцыятар устаноўкi помнiкаў землякам, якiмi можна ганарыцца, аўтар даследаванняў аб родным краi. У свае
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика