Апошняя рэпетыцыя напярэдаднi галоўнага «штурму»
Надзея НІКАЛАЕВА
Заключны, трэцi этап рэпетыцыйнага тэсцiравання стартуе ў Беларусi ў трэцяй дэкадзе сакавiка. У адрозненне ад двух папярэднiх этапаў тэставыя заданнi, што будуць вынесены на трэцi этап, складзены па спецыфiкацыi 2007 года, а гэта азначае, што трэцяя спроба будзе максiмальна наблiжанай да будучага цэнтралiзаванага тэсцiравання.
Спецыфiкацыя — гэта своеасаблiвы алгарытм, па якому складаецца тэст: яна вызначае яго структуру, колькасць заданняў па кожнай тэме, узровень iх складанасцi i г.д. I хоць удзел у рэпетыцыйным тэсцiраваннi не можа гарантаваць прэтэндэнтам на студэнцкi бiлет стопрацэнтны поспех на цэнтралiзаваным тэсцiраваннi, але ўсё ж такi дазваляе iм правесцi своеасаблiвую «разведку боем» напярэдаднi галоўнага мазгавога «штурму». Удзельнiкi двух папярэднiх раўндаў рэпетыцыйнага тэсцiравання прызнаюцца, што ў некаторых з iх узнiкалi праблемы з афармленнем i ўнясеннем адказаў у бланк, кагосьцi ўвяла ў зман не зусiм звыклая для iх фармулiроўка задання, хтосьцi не змог правiльна размеркаваць адведзены час i не паспеў «прабегчыся» па ўсiх заданнях тэста. А яшчэ рэпетыцыйнае тэсцiраванне, нiбыта той рэнтген, высвецiла прабелы ў школьнай падрыхтоўцы абiтурыентаў. Для апошнiх удзел у рэпетыцыйным тэсцiраваннi — гэта ўнiкальны шанц крытычна сябе ацанiць, паколькi школьная адзнака далёка не заўсёды адлюстроўвае рэальны ўзровень падрыхтоўкi. Варта зазначыць, што ўдзельнiчаць у рэпетыцыйным тэсцiраваннi могуць i дзесяцiкласнiкi — нiхто iм гэтага не забараняе. I кола дысцыплiн, па якiх можна прайсцi рэпетыцыйнае тэсцiраванне, таксама нiхто не абмяжоўвае. Рэпетыцыйнае тэсцiраванне будзе праводзiцца па 14 вучэбных дысцыплiнах: беларускай, рускай мовах, матэматыцы, фiзiцы, хiмii, бiялогii, англiйскай, французскай, нямецкай, iспанскай мовах, гiсторыi Беларусi, геаграфii, сусветнай гiсторыi навейшага часу i курсу «Чалавек. Грамадства. Дзяржава». Выпускнiкi сталiчных школ змогуць прайсцi рэпетыцыйнае тэсцiраванне на базе сваiх навучальных устаноў (Рэспублiканскi iнстытут кантролю ведаў супрацоўнiчае з Камiтэтам па адукацыi Мiнгарвыканкама) або на базе нiжэйпералiчаных вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў. Плата за ўдзел у рэпетыцыйным тэсцiраваннi па адной вучэбнай дысцыплiне складае 16 100 рублёў, незалежна ад месца яго праходжання. Аплату за ўдзел у рэпетыцыйным тэсцiраваннi можна ўнесцi ў любым аддзяленнi ААБ «Беларусбанк» на разлiковы рахунак № 3632934510021 фiл. № 529 «Белсувязь», код 720 УНН 190194148, атрымальнiк УА «Рэспублiканскi iнстытут кантролю ведаў» Вынiкi ўдзелу ў рэпетыцыйным тэсцiраваннi будуць размяшчацца на сайце iнстытута з 1 па 10 мая. Хуткасць атрымання вынiкаў у немалой ступенi залежыць ад аператыўнасцi перадачы бланкаў адказаў для апрацоўкi ў Рэспублiканскi iнстытут кантролю ведаў. Азнаёмiцца з вынiкамi можна будзе таксама на сайтах навучальных устаноў, дзе праводзiлiся тэст-выпрабаваннi, цi з дапамогай аператараў мабiльнай сувязi (VЕLСОM, МТС i DIАLLОG). Для гэтага трэба напярэдаднi або пасля праходжання тэсцiравання адправiць SMS-запыт на кароткi нумар 5050. Аператыўна, па меры апрацоўкi банкаў адказаў, аператары будуць адпраўляць сваiм «падпiсчыкам» SMS-паведамленнi з iнфармацыяй аб атрыманых на тэсцiраваннi балах. Кошт адпраўкi SMS-запытаў складае 2500 рублёў без улiку падатку. Установы адукацыi, на базе якiх будзе праходзiць 3-i тур рэпетыцыйнага тэсцiравання №№ Установа адукацыi Месца знаходжання пункта рэгiстрацыi, тэлефон п/п 1. Iнстытут моладзi i адукацыi г. Мiнск, вул. Кастрычнiцкая, 4, п. 203, 205. Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта Тэл.: (8-017) 227-75-37, 209-52-85 2. Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт г. Мiнск, вул. Гiкалы, 9, п. 422. iнфарматыкi i радыёэлектронiкi Тэл.: (8-017) 293-86-49, 293-80-40. 3. Мiжнародны дзяржаўны экалагiчны г. Мiнск, вул. Гiкалы, 9, п. 422. ўнiверсiтэт iмя А.Дзм. Сахарава Тэл.: (8-017) 230-73-72. 4. Мiнскi дзяржаўны г. Мiнск, вул. Захарава, 21. лiнгвiстычны ўнiверсiтэт Тэл.: (8-017) 284-78-03. 5. Беларускi нацыянальны г. Мiнск, пр-т Незалежнасцi, 65. тэхнiчны ўнiверсiтэт Тэл.: (8-017) 237-39-25, 292-38-42. 6. Беларускi дзяржаўны г. Мiнск, пр-т Незалежнасцi, 99. аграрны тэхнiчны ўнiверсiтэт Тэл.: (8-017) 267-05-92, 267-72-68. 7. Мiнскi дзяржаўны полiтэхнiчны каледж г. Мiнск, пр-т Незалежнасцi, 85. Тэл.: (8-017) 292-12-34, 292-81-05. 8. Брэсцкi дзяржаўны тэхнiчны ўнiверсiтэт г. Брэст, вул. Маскоўская, 267. Тэл.: (8-0162) 42-04-92. 9. Вiцебскi дзяржаўны г. Вiцебск, пр-т Маскоўскi, 72. тэхналагiчны ўнiверсiтэт Тэл.: (8-0212) 47-72-34. 10. Гродзенскi дзяржаўны ўнiверсiтэт г. Гродна, вул. Ажэшка, 55. iмя Янкi Купалы Тэл.: (8-0152) 73-01-01, 72-36-80. 11. Гомельскi дзяржаўны г. Гомель, пр-т Кастрычнiка, 48. тэхнiчны ўнiверсiтэт iмя П. Сухога Тэл.: (8-0232) 47-52-74. 12. Беларускi-Расiйскi ўнiверсiтэт г. Магiлёў, пр-т Мiру, 43. Тэл.: (8-0222) 25-36-03. 13. Бабруйскi фiлiял Беларускага г. Бабруйск, вул. Пушкiна, 145. дзяржаўнага эканамiчнага ўнiверсiтэта Тэл.: (8-0225) 52-21-95. 14. Барысаўскi дзяржаўны г. Бабруйск, вул. Пушкiна, 145. полiтэхнiчны каледж Тэл.: (8-0177) 74-49-51, 74-48-02, 75-25-78. 15. Маладзечанскi дзяржаўны г. Маладзечна, вул. Цэнтральная, 2. полiтэхнiчны каледж Тэл.: (8-01773 7-77-32, 7-18-63, 7-10-32.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заключны, трэцi этап рэпетыцыйнага тэсцiравання стартуе ў Беларусi ў трэцяй дэкадзе сакавiка. У адрозненне ад двух папярэднiх этапаў тэставыя заданнi,
|
|