Лепшыя жонкі ў свеце
Лiна МАЛIНIНА
У Сочы прайшоў фiнал мiжнароднага конкурсу прыгажосцi «Мiсiс Свету-2007». Першае месца журы прысудзiла Даяне Такер з США. Менавiта яна атрымала галоўны прыз — карону з белага золата, аздобленую брыльянтамi (прыблiзны кошт гэтага ювелiрнага вырабу — 50 тысяч долараў). Яго цяперашняй трыумфатарцы перадала «Мiсiс Свету-2006», маладая расiянка Соф’я Аржакоўская.
Яшчэ пяцёра фiналiстак — жанчыны з ПАР, Кенii, Эстонii, Гватэмалы, Кiтая — былi адзначаны прызамi на суму 10 тысяч долараў. Пасля галоўнага былi таксама раздадзены больш сцiплыя тытулы. Напрыклад, прадстаўнiцу Расii, масквiчку Марыя Гуфронава суддзi назвалi «Мiсiс фiтнес». У намiнацыi «Лепшы касцюм» першынствавала «Мiсiс Францыя», а тытул «Мiсiс добразычлiвасць» дастаўся замужняй лэдзi з Канады. «Мiсiс фотагенiчнасць» — так назвалi прадстаўнiцу Фiнляндыi. Беларуская канкурсантка Алеся Ганчарова ў канкурэнтнай барацьбе памiж 30 самымi прыгожымi жанчынамi свету здолела трапiць у топ-12 лепшых, але далей, на жаль, не прайшла. Тым не менш, усе без выключэння ўдзельнiцы атрымалi кветкi — ад прэзiдэнта Чачнi Рамзана Кадырава, i так званы «пашпарт сочынца» — напярэдаднi зiмовай Алiмпiяды-2014 жамчужына Краснадарскага края не грэбуе нiякiмi пiар-хадамi. Дарэчы, страсцi вакол месца правядзення конкурсу «Мiсiс Свету» разгарэлiся не менш жартоўныя, чым вакол Алiмпiйскiх Гульняў. Нягледзячы на тое, што Расiя летась прымала ўжо конкурс «Мiсiс Свету» ў Санкт-Пецярбургу, сёлета ў лiку прэтэндэнтаў значылiся таксама ЗША, Iндыя, Канада i нават Багамскiя астравы. Дырэкцыя конкурсу i яго заснавальнiк, амерыканец Дэвiд Мармел, тым не менш аддалi перавагу менавiта Сочы — у знак падтрымкi амбiцый расiйскага горада. Гэтай жа мэце служыў i фiльм, якi арганiзатары прысвяцiлi заключнаму шоу i знакамiтым мясцiнам Сочы. Падчас здымак канкурсанткi ўдзельнiчалi ў iмправiзаванай рэпетыцыi зiмовых спаборнiцтваў — каталiся на горных лыжах. Зараз гэты двухгадзiнны фiльм будзе шэсць разоў (!) паказаны па цэнтральных каналах ЗША, а потым у астатнiх краiнах свету. Як мяркуецца, яго ўбачаць больш як 2 мiльярды гледачоў. ДЛЯ ДАВЕДКI Конкурс «Мiсiс Свету», якi мае амаль 30-гадовую гiсторыю, вырас з нацыянальнага конкурсу «Мiсiс Амерыка», i толькi ў 1990 годзе атрымаў статус мiжнароднага. Яго правiлы прынцыпова адрознiваюцца ад усiх аналагiчных спаборнiцтваў прыгажунь. Заявiць аб сваiм удзеле можа любая замужняя жанчына, якой больш за 18 гадоў — ад выпускнiцы да бабулi. Дый журы, вызначаючы пераможцу, улiчвае ў першую чаргу не фiзiчную прыгажосць, а ўнутраную — адпаведнасць жанчыны вобразу захавальнiцы дамашняга агменю i сямейнага шчасця.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Сочы прайшоў фiнал мiжнароднага конкурсу прыгажосцi «Мiсiс Свету-2007». Першае месца журы прысудзiла Даяне Такер з США
|
|