Моцнай паводкi не чакаецца
Сяргей РАСОЛЬКА
У адпаведнасцi з доўгатэрмiновым прагнозам дэпартамента гiдраметэаралогii Мiнпрыроды, максiмальныя ўзроўнi веснавой паводкi будуць фармiравацца ў сакавiку—красавiку.
На большасцi рэк пойменныя землi будуць падтоплены паводкавымi водамi. Згодна з прагнозамi, вышыня максiмальных узроўняў вады па басейнах Нёмана, Заходняга Буга, Заходняй Дзвiны чакаецца нiжэй нормы, па басейнах Дняпра, Сожа, Беразiны — блiзкай да нормы, а ў басейне ракi Прыпяць максiмальныя ўзроўнi вады веснавой паводкi чакаюцца блiзкiмi да нормы цi некалькi вышэй яе. У басейне ракi Прыпяць i яе левабярэжных прытокаў магчымыя частковыя падтапленнi падворкаў, будынкаў i збудаванняў у 45 населеных пунктах, у зону падтапленняў могуць трапiць 2155 чалавек у Жыткавiцкiм, Петрыкаўскiм, Пiнскiм, Лельчыцкiм, Лунiнецкiм, Мазырскiм i Столiнскiм раёнах. У басейне Беразiны ў зоне падтапленняў могуць апынуцца 17 населеных пунктаў (386 чалавек) у Барысаўскiм, Светлагорскiм, Жлобiнскiм, Клiчаўскiм, Рэчыцкiм i Кiраўскiм раёнах. У пойме Дняпра часткова падтопленымi могуць быць падворкi жыхароў у 11 населеных пунктах (усяго 88 чалавек), а на рацэ Сож пры дасягненнi максiмальных паказчыкаў, што прагназуюцца, падворкi ў 26 населеных пунктах (167 чалавек).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адпаведнасцi з доўгатэрмiновым прагнозам дэпартамента гiдраметэаралогii Мiнпрыроды, максiмальныя ўзроўнi веснавой паводкi будуць фармiравацца ў сака |
|