Менш спiртнога — менш злачынстваў
Алена САФРОНАВА, БЕЛТА
У Гомельскай вобласцi забарона начнога гандлю спiртным прывяла да скарачэння колькасцi вулiчных абрабаванняў. Аб гэтым паведамiў начальнiк абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама Валерый Яромкiн на прэс-канферэнцыi.
Паводле яго слоў, год таму спачатку ў Гомелi, а затым i ў буйных гарадах Гомельскай вобласцi быў праведзены эксперымент па забароне рэалiзацыi спiртных напояў у начны час. Абмежаваннi закранулi кругласуткавыя магазiны як камунальнай, так i прыватнай формы ўласнасцi. Летась такая забарона была распаўсюджана на ўсе раённыя цэнтры рэгiёна. Гадавы аналiз вынiкаў паказаў, што дзякуючы гэтаму эксперыменту ў вобласцi на чвэрць скарацiлася колькасць вулiчных абрабаванняў i значна стабiлiзавалася крымiнагенная абстаноўка ў месцах размяшчэння кругласуткавых аб’ектаў гандлю, адзначыў Валерый Яромкiн.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомельскай вобласцi забарона начнога гандлю спiртным прывяла да скарачэння колькасцi вулiчных абрабаванняў |
|