Выстаўка актыўнага адпачынку
Сяргей РАСОЛЬКА
13—16 сакавiка ў сталiцы праходзiць Мiжнародная спецыялiзаваная выстаўка-кiрмаш «Паляванне i рыбалоўства. Вясна-2007».
Яе арганiзатарамi з’яўляюцца Нацыянальны выставачны цэнтр «Белэкспа», Мiнiстэрства лясной гаспадаркi, дэпартамент па мелiярацыi i воднай гаспадарцы Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi. На выстаўцы прадстаўлены арганiзацыi, што займаюцца аховай прыродных ландшафтаў i экасiстэм, паляўнiчым i экатурызмам, вытворцы рыбалоўных прынадаў i паляўнiчых тавараў. Паляўнiчыя трафеi, спецыяльная лiтаратура, паслугi па актыўнаму адпачынку i турызму — усё гэта можна знайсцi тут. Вялiкая ўвага будзе нададзена прыцягненню людзей да здаровага ладу жыцця. Наведвальнiкi могуць дэталёва азнаёмiцца з прапановамi дзяржаўных прыродаахоўных устаноў i лесапаляўнiчых гаспадарак Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства лясной гаспадаркi. У рамках выстаўкi праходзіць конкурс лепшых навiнак сярод рыбалоўных прынадаў 2007 года на прыз глядацкiх сiмпатый, а таксама будуць падведзены вынiкi i ўзнагароджаны пераможцы фотаконкурсу «Рыбалоўны трафей-2007». А кожны паляўнiчы зможа стаць удзельнiкам прэстыжнага салона паляўнiчых трафеяў, для чаго яму дастаткова будзе прадставiць свае трафеi для экспертнай ацэнкi спецыялiстам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
13—16 сакавiка ў сталiцы праходзiць Мiжнародная спецыялiзаваная выстаўка-кiрмаш «Паляванне i рыбалоўства. Вясна-2007» |
|