Прэзiдэнт Беларусi ўдастоены ўзнагароды «Зорка ордэна Архангела Мiхаiла»
БЕЛТА
Гэта вышэйшая ўзнагарода Народнага ўзнагароднага камiтэта Расii, якi ажыццяўляе сваю дзейнасць па блаславенню Патрыярха Маскоўскага i ўсяе Русi Аляксiя II. Урачыстая цырымонiя перадачы ўзнагароды адбылася ў Пасольстве Беларусi ў Расii.
Як адзначыў на цырымонii Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол нашай краiны ў РФ Васiль Далгалёў, вялiкая работа, праведзеная Народным узнагародным камiтэтам па адраджэнню святых каштоўнасцяў праваслаўя ў краiнах усходне-хрысцiянскiх традыцый, умацаванню духоўнага адзiнства, мiру i згоды памiж аднавернымi народамi, заслугоўвае самай шчырай павагi. У Беларусi шырокае адабрэнне атрымала дзейнасць арганiзацыi па адраджэнню хрысцiянскiх каштоўнасцяў, умацаванню мiру i згоды. «Перакананы, што менавiта духоўны пачатак дапамагае беларусам i расiянам знаходзiць дарогу адзiн да аднаго, будаваць Саюзную дзяржаву, захоўваць адзiнства веры i вечную дружбу братэрскiх славянскiх народаў», — сказаў дыпламат. У адпаведнасцi з палажэннем «Зорка ордэна Архангела Мiхаiла» прысуджаецца кiраўнiкам дзяржаў, урадаў i парламентаў, прадстаяцелям праваслаўных цэркваў i iншых канфесiй, вядомым грамадскiм i палiтычным дзеячам, кiраўнiкам буйных карпарацый, арганiзацый i рухаў. Гэтай узнагародай адзначаецца дзейнасць, накiраваная на духоўнае адраджэнне i прымнажэнне нацыянальнай культуры, умацаванне эканамiчных i палiтычных сувязяў дзяржаў, зацвярджэнне высокiх нормаў духоўнай i агульначалавечай маралi, захаванне культурнай i духоўнай спадчыны, умацаванне мiру, дружбы i супрацоўнiцтва памiж народамi, аднаўленне, адбудову i будаўнiцтва аб’ектаў духоўнага, культурнага i сацыяльнага значэння. Раней гэтым ордэнам былi ўзнагароджаны Патрыярх Маскоўскi i ўсяе Русi Аляксiй II, прэзiдэнт Расii Уладзiмiр Пуцiн, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi Фiларэт, Найсвяцейшы Павел — Патрыярх Сербскi, Найсвяцейшы Максiм — Патрыярх Балгарскi, Высокапраасвяшчэнны Лаўр — Першаiерарх Рускай замежнай царквы, а таксама вядомыя грамадскiя i палiтычныя дзеячы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта вышэйшая ўзнагарода Народнага ўзнагароднага камiтэта Расii, якi ажыццяўляе сваю дзейнасць па блаславенню Патрыярха Маскоўскага i ўсяе Русi Аляксi
|
|