21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тэрмiн перарэгiстрацыi можа быць падоўжаны, калi грамадзянiн хварэў або адсутнiчаў у краiне

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гарачы тэлефон «Звязды»

Недзе ў канцы мiнулага года я сустрэў iнфармацыю, што, аказваецца, чэкi «Маёмасць» мянялi на чэкi «Жыллё» i наадварот. З жахам для сябе даведаўся, што чэкi «Маёмасць» можна было абмяняць ажно да 1 студзеня 2007 года. Дык чаму ж у гарвыканкаме мне пра тое нi слова не сказалi, наадварот, адказалi, маўляў, позна ўжо? Далей прачытаў, што з 1 студзеня гэтага года выдача i перарэгiстрацыя чэкаў «Жыллё» спынена. Аднак для асобных грамадзян, згодна з заканадаўствам, гэта працэдура можа быць падоўжана, але — па рашэнню суда. Я вас вельмi прашу патлумачыць больш падрабязна: што гэта могуць быць за «асобныя грамадзяне» i ў якiх сiтуацыях па рашэнню суда працэдура перарэгiстрацыi можа быць падоўжана? Я пенсiянер, ветэран працы, iнвалiд II групы i такiя вось сiтуацыi для мяне i майго здароўя вельмi хваравiтыя i балючыя.

Валерый Мiхайлавiч СIДАРЭНКА, г. Бабруйск.

Зварот чытача па просьбе рэдакцыi быў разгледжаны ва ўпраўленнi жыллёвай гаспадаркi Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi.

«Па пытанню абмену чэкаў «Маёмасць» на чэкi «Жыллё» тлумачым наступнае. Дзеючымi нарматыўнымi прававымi актамi прадугледжваўся не абмен, а магчымасць вываду з агульнай сумы чэкаў «Маёмасць» часткi ўключанай у яе сумы жыллёвай квоты (чэкаў «Жыллё»), налiчанай канкрэтнаму грамадзянiну ва ўстаноўленым парадку.

У адпаведнасцi з пунктам 1.1 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 07.06.2005 г. № 6 «Аб упарадкаваннi абарачэння i выкарыстання iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё», iмянныя прыватызацыйныя чэкi «Жыллё», у тым лiку выведзеныя з сумы чэкаў «Маёмасць», падлягалi перарэгiстрацыi ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Ашчадны банк «Беларусбанк» да 1 студзеня 2007 года. Па заканчэннi вышэйуказанага тэрмiну перарэгiстрацыя чэкаў «Жыллё» спынена. Чэкi «Жыллё», якiя не перарэгiстраваны ў гэты тэрмiн, лiчацца несапраўднымi i падлягаюць здачы ў мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы для знiшчэння.

Дадзеным Дэкрэтам прадугледжана, што калi перарэгiстрацыя чэкаў «Жыллё» немагчымая з-за хваробы iх уласнiка цi адсутнасцi яго ў Рэспублiцы Беларусь, указаны тэрмiн падаўжаецца на час хваробы або адсутнасцi. Асобам, што не перарэгiстравалi належныя iм чэкi «Жыллё» па iншых уважлiвых прычынах, гэты тэрмiн можа быць падоўжаны па рашэнню суда, калi iск аб гэтым прад’яўлены ў суд на працягу агульнага тэрмiну iскавой даўнасцi».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Недзе ў канцы мiнулага года я сустрэў iнфармацыю, што, аказваецца, чэкi «Маёмасць» мянялi на чэкi «Жыллё» i наадварот. З жахам для сябе даведаўся, што
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика