А яшчэ чэкi можна прадаць, падарыць, завяшчаць...
Прачытала ў газеце артыкул пра чэкi i хачу задаць пытанне: а дзе было раней тое Палажэнне аб парадку пераафармлення чэкаў «Маёмасць» на чэкi «Жыллё»? Я звярталася i ў ААБ «Беларусбанк», i ў сельскi Савет з гэтым пытаннем, а мне адказалi, што можна толькi вывесцi чэкi «Жыллё» з чэкаў «Маёмасць», а перааформiць нельга. Справа ў тым, што мы прыватызавалi сваю двухпакаёвую кватэру ў кастрычнiку 2006 года (атрыманую ў 1974 годзе) па новаму закону. Аказалася, што нам патрэбна яшчэ даплацiць 10 275 813 рублёў. Сваiх чэкаў «Жыллё» — 8 800 (880) — хапiла толькi на адзiн пакой. А нашы чэкi «Маёмасць» ляжаць у нас дома. Цi маем мы цяпер права пагасiць якую-небудзь частку доўгу чэкамi «Маёмасць», i куды нам звяртацца?
Зiнаiда Канстанцiнаўна МАЛIНОЎСКАЯ, п. Лукскi Жлобiнскага раёна. Падрабязны адказ на пастаўленыя чытачкай пытаннi мы атрымалi з Фонду дзяржаўнай маёмасцi Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь. «У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб раздзяржаўленнi i прыватызацыi ў Рэспублiцы Беларусь», бязвыплатная частка дзяржаўнай маёмасцi, якая перадаецца кожнаму грамадзянiну, вызначаецца дзвюма квотамi: жыллёвай квотай на падставе Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб прыватызацыi жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь» i вышэйуказанага Закона; квотай на маёмасць дзяржаўных прадпрыемстваў на падставе Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб iмянных прыватызацыйных чэках Рэспублiкi Беларусь» i вышэйуказанага Закона. У адпаведнасцi з артыкулам 12 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб раздзяржаўленнi i прыватызацыi ў Рэспублiцы Беларусь», квоты ў першую чаргу выкарыстоўваюцца грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь па iх мэтаваму прызначэнню: жыллёвая квота (чэкi «Жыллё») — для прыватызацыi жылых памяшканняў у дамах дзяржаўнага i грамадскага жыллёвага фонду; квота на маёмасць дзяржаўных прадпрыемстваў (чэкi «Маёмасць») — для набыцця прыватызуемых дзяржаўных аб’ектаў. У адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку абмену iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» на чэкi «Маёмасць», пры немагчымасцi выкарыстання чэкаў «Жыллё» для прыватызацыi жылых памяшканняў яны маглi быць перааформлены на чэкi «Маёмасць» пры iх налiчэннi. Палажэннем аб парадку пераафармлення чэкаў «Маёмасць» на чэкi «Жыллё» (зарэгiстравана ў Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi 30 лiпеня 1996 г. № 1527/12) грамадзянам прадастаўлялася магчымасць зваротнага пераафармлення на чэкi «Жыллё» тых чэкаў «Маёмасць», якiя раней былi атрыманы iмi ў абмен на чэкi «Жыллё». Чэкi «Маёмасць», атрыманыя грамадзянамi на iншых падставах, пераафармленню на чэкi «Жыллё» не падлягаюць. Для выкарыстання чэкаў «Маёмасць» па мэтаваму прызначэнню вам неабходна звярнуцца ў адасобленае падраздзяленне ААБ «Беларусбанк» па месцы жыхарства. Там маюцца праспекты эмiсii акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, у якiх змяшчаецца iнфармацыя аб характары дзейнасцi i фiнансавым стане кожнага акцыянернага таварыства з указаннем iх адрасоў i тэлефонаў, а таксама даведкi аб прыпадаючым на адну акцыю кошце маёмасцi акцыянернага таварыства. Пасля азнаямлення з гэтай iнфармацыяй вы зможаце зрабiць свой выбар i абмяняць чэкi «Маёмасць» на акцыi адкрытых акцыянерных таварыстваў. Чэкi «Маёмасць», акрамя выкарыстання iх па мэтаваму прызначэнню, можна таксама прадаць, падарыць, завяшчаць». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прачытала ў газеце артыкул пра чэкi i хачу задаць пытанне: а дзе было раней тое Палажэнне аб парадку пераафармлення чэкаў «Маёмасць» на чэкi «Жыллё»? |
|