21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЮШЧАНКА ЛIЧЫЦЬ РАЗМЯШЧЭННЕ АМЕРЫКАНСКАЙ ПРА Ў ЕЎРОПЕ АДПАВЕДНЫМ IНТАРЭСАМ УКРАIНЫ

Прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка лiчыць iдэю размяшчэння элементаў амерыканскай сiстэмы ПРА ў Польшчы i Чэхii адпаведнай iнтарэсам усёй Еўропы.

На думку Юшчанкi, развiццё любой абарончай мадэлi ў любым рэгiёне свету, уключаючы i Еўропу, узмацняе асновы мiру. Адказваючы на пытанне аб адносiнах да яўна адмоўнай пазiцыi па размяшчэнню ў Еўропе элементаў ПРА прэм’ер-мiнiстра Украiны Вiктара Януковiча, прэзiдэнт назваў яе «няправiльным сiгналам». Нагадаем, 14 сакавiка ва Украiну прыедзе група амерыканскiх экспертаў па пытаннях ПРА.

Згодна з вынiкамi сацапытанняў, каля 70 працэнтаў украiнцаў адмоўна ставяцца да магчымасцi размяшчэння баз процiракетнай абароны ў Чэхii i Польшчы.

ПАРЛАМЕНТ ГРУЗII ПРАГАЛАСАВАЎ ЗА ЧЛЕНСТВА Ў НАТО

Парламент Грузii прыняў дэкларацыю аб тэрмiновым уступленнi рэспублiкi ў Паўночнаатлантычны альянс. Дакумент быў зацверджаны адзiнагалосна.

Дэкларацыя заклiкае хутчэй выканаць умовы, якiя дазволяць Грузii перайсцi на чарговы этап супрацоўнiцтва з НАТО. Акрамя таго ў дакуменце вядзецца размова аб больш шырокiм удзеле рэспублiкi ў ваенных аперацыях пад эгiдай блока. Спiкер парламента Нiно Бурджанадзэ падкрэслiла, што з членствам у Паўночнаатлантычным альянсе для Грузii «звязаны надзеi на аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасцi рэспублiкi».

У Маскве еўраатлантычныя планы Тбiлiсi звязваюць з жаданнем сiлай вярнуць кантроль над Абхазiяй i Паўднёвай Асецiяй. Як заявiў пасол Расii Вячаслаў Каваленка, магчымае членства Грузii ў НАТО «бязмерна ўскладнiць рашэнне канфлiктаў», звязаных з гэтымi непрызнанымi рэспублiкамi.

У ЗША 7-ГАДОВУЮ ДЗЯЎЧЫНКУ ЗАКАРМIЛI ДА 222 КГ

Амерыканскi тэлеканал АBС6 апублiкаваў шакiруючае вiдэа дзяўчынкi з Чыкага, якая ў свае 7 гадоў важыць больш за 200 кг.

7-гадовая Джэсiка з-за сваёй велiзарнай вагi не можа хадзiць i нават стаяць на нагах, перасоўваецца па хаце паўзком цi ў сядзячым становiшчы. Дзяўчынка з цяжкасцю размаўляе, у яе пастаянная аддышка. Але пры гэтым яна пастаянна просiць есцi. Штодня яе мацi кiлаграмамi скормлiвае Джэсiцы ежу з фаст-фуда i дае пяць лiтраў газiроўкi. Такiм чынам дзяўчынка атрымлiвае за дзень 10 тысяч кiлакалорый, у той час як сутачная патрэба дзiцяцi такога ўзросту складае 1800 ккал. Мясцовыя ўлады па гэтаму факту абяцалi распачаць расследаванне.

ВЫКРАЎ АЛМАЗАЎ НА $28 МIЛЬЁНАЎ

Палiцыя Бельгii аб’явiла ўзнагароду ў 2 мiльёны еўра за прадастаўленне iнфармацыi, якая дапаможа злавiць рабаўнiка, якi 5 сакавiка выкраў з банка АBM Аmrо ў Антверпене алмазаў на суму 28 мiльёнаў долараў.

Паводле некаторай iнфармацыi, рабаўнiком мог стаць адзiн з пастаянных клiентаў банка, якi меў доступ да сховiшча алмазаў. Праваахоўныя органы распаўсюдзiлi яго фотаробат. Паводле слоў служачых банка, рабаўнiком мог стаць мужчына ва ўзросце 55—60 гадоў, ростам пад 190 см. Палiцыя пакуль нiчога не паведамiла аб прычынах, па якiх iнфармацыя аб крадзяжы была абнародавана толькi праз тыдзень пасля злачынства. Таксама невядома, кiм прадастаўлены грошы на ўзнагароджанне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка лiчыць iдэю размяшчэння элементаў амерыканскай сiстэмы ПРА ў Польшчы i Чэхii адпаведнай iнтарэсам усёй Еўропы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика