Малочныя прадукты: лепш абястлушчаныя!
Святлана БАРЫСЕНКА
Малако i малочныя прадукты займаюць важнае месца ў харчаваннi як дзiцячага, так i дарослага насельнiцтва. Аднак, паводле слоў намесніка міністра аховы здароўя — Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача РэспублікіБеларусь Міхаіла РЫМЖЫ, чым больш дарослымi мы становiмся, тым менш тлустымi яны павiнны быць.
Асаблiвую каштоўнасць уяўляюць бялкi малака, якiя ўтрымлiваюць усе неабходныя для жыццядзейнасцi арганiзма незаменныя амiнакiслоты. Малако, малочныя прадукты, асаблiва кiсламалочныя, з’яўляюцца добрым лячэбным сродкам для людзей, якiя пакутуюць ад страўнiкава-кiшачных захворванняў. У тэхналогii вырабу кiсламалочных прадуктаў выкарыстоўваюцца бактэрыяльныя закваскi. Малочнакiслыя бактэрыi ствараюць у страўнiкава-кiшачным тракце кiслае асяроддзе, што перашкаджае развiццю гнiласных бактэрый, якiя выклiкаюць распад бялкоў ежы з утварэннем таксiчных рэчываў. Зараз шырокае распаўсюджанне атрымалi кiсламалочныя прадукты, узбагачаныя прабiётыкамi — прадстаўнiкамi абарончай флоры арганiзма i вiтамiнамi А, С, Д, Е. Сёння вырабляецца досыць шырокi асартымент як традыцыйных прадуктаў (смятана, кефiр, сыракваша, ражанка), так i кiсламалочных прадуктаў новага пакалення, узбагачаных бiфiдабактэрыямi, лактулозай, з выкарыстаннем фруктовых напаўняльнiкаў (ёгурты, бiяёгурты, бiякефiр, бiфiлiн). Высокае ўтрыманне ў кiсламалочных прадуктах бiфiдабактэрый спрыяе нармалiзацыi мiкрафлоры арганiзма чалавека i павышае iмунiтэт. Асаблiва карысныя «жывыя» ёгурты i бiяёгурты, якiя вырабляюцца без тэрмiчнай апрацоўкi. Спалучэнне малочнай сыравiны з фруктова-ягаднымi напаўняльнiкамi значна ўзбагачае прадукты прыроднымi бiялагiчна актыўнымi рэчывамi: вiтамiнамi, арганiчнымi кiслотамi i мiнеральнымi солямi. Пры гэтым жалеза засвойваецца арганiзмам значна лепш, чым тое, што ўваходзiць у склад лекавых прэпаратаў. Фрукты i ягады, якiя ўваходзяць у якасцi напаўняльнiкаў у кiсламалочныя прадукты, з’яўляюцца натуральнымi вiтамiнаакiсляльнiкамi. Яны ўтрымлiваюць шмат карацiну, а арганiчныя кiслоты актывiзуюць дзейнасць стрававальных сокаў i паляпшаюць рухальную функцыю кiшэчнiка. Найбольш карыснымi з’яўляюцца абястлушчанае малако i малочна-кiслыя прадукты, якiя не саступаюць па сваёй бiялагiчнай каштоўнасцi неразведзенаму малаку. Пры гэтым энергетычная каштоўнасць абястлушчанага малака амаль у 2 разы меншая, чым неразведзенага. У абястлушчанае малако пераходзiць з неразведзенага звыш 70 працэнтаў сухiх рэчываў, а бялкi i малочны цукар — поўнасцю. Мiнеральныя рэчывы амаль усе пераходзяць з неразведзенага малака ў абястлушчанае.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Малако i малочныя прадукты займаюць важнае месца ў харчаваннi як дзiцячага, так i дарослага насельнiцтва. Аднак, паводле слоў намесніка міністра аховы |
|