Эпiдэмiя грыпу ў Магiлёве на пiку
Iлона Iванова
Паводле iнфармацыi Магiлёўскага абласнога цэнтра санiтарыi, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя парог захворваемасцi дзяцей i дарослых перавышаны ў абласным цэнтры аж у 9 разоў. З 22 лютага, калi была аб’яўлена эпiдэмiя, у Магiлёве захварэлi на грып амаль 20 тысяч чалавек, з якiх больш за 7 тысяч — дзецi.
— Такога высокага парога захворваемасцi не было апошнiя пяць—шэсць гадоў, — паведамiла загадчыца аддзела эпiдэмiялогii Ала Булай. — Чаму так адбылося? Мы прааналiзуем сiтуацыю i зробiм высновы пасля эпiдэмii. Аднак i цяпер можна сказаць, што апошнiя гады эпiдэмiя грыпу ў нас была сярэдняй iнтэнсiўнасцi, таму лагiчны i пiк. У Бабруйску эпiдэмiя грыпу пачалася толькi 7 сакавiка. Тут ужо захварэлi больш за 6 тысяч чалавек, i большая частка хворых — дзецi. Касцюковiцкi раён грыпуе ўжо больш за два тыднi, а Крычаўскi, Клiмавiцкi i Чэрыкаўскi раёны толькi ў пачатку эпiдэмii, якая аб’яўлена там 2 сакавiка. Медыкi гавораць, што сёлета людзi хварэюць на грып няцяжка. У асноўным гэта вiрус А i ў меншай колькасцi выпадкаў — вiрус В. Спецыялiсты папярэджваюць, што ў сярэднiм эпiдэмiя грыпу доўжыцца 4—5 тыдняў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле iнфармацыi Магiлёўскага абласнога цэнтра санiтарыi, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя парог захворваемасцi дзяцей i дарослых перавышаны ў аб |
|