21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адзёр, туберкулёз i птушыны грып выпрабоўваюць санэпiдслужбу на прафесiяналiзм

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

На думку Галоўнага дзяржаўнага санiтарнага ўрача Рэспублiкi Беларусь Мiхаiла Рымжы, сiтуацыя па вакцынакантралюемым iнфекцыям у Беларусi на сёння адна з самых стабiльных сярод краiн СНД. «Больш таго, Сусветная арганiзацыя аховы здароўя прызнала летась арганiзацыю iмунапрафiлактыкi ў Беларусi ўзорнай, — заявiў, выступаючы на Рэспублiканскiм санэпiдсавеце, дзе падводзiлiся вынiкi работы дзяржаўнай санэпiдслужбы за 2006 год, Мiхаiл Рымжа. — У немалой ступенi гэтаму спрыяе дзеючая сiстэма цэнтралiзаваных закупак iмунабiялагiчных прэпаратаў, якая ажыццяўляецца Мiнiстэрствам аховы здароўя. Летась на закупку iмунабiялагiчных прэпаратаў з бюджэту была выдаткавана сума ў памеры 4 млн 720 тысяч долараў. Больш за 1 мiльён долараў спатрэбiлася толькi для набыцця процiгрыпозных вакцын...»

У 2006 годзе дзяржаўнай санэпiдслужбе ўдалося забяспечыць далейшае знiжэнне iнфекцыйных захворванняў у краiне на 6,5 працэнта ў параўнаннi з папярэднiм годам. У Беларусi не рэгiстравалiся выпадкi iнфекцый па 20 назалагiчных формах, а па 47 — было адзначана знiжэнне або стабiлiзацыя паказчыкаў.

Успышачная захворваемасць на вострыя кiшачныя iнфекцыi, якая з’яўляецца iндыкатарам санiтарна-эпiдэмiялагiчнага дабрабыту, рэзка скарацiлася i знаходзiцца зараз на ўзроўнi адзiнкавых выпадкаў. Для прыкладу, не было зарэгiстравана нiводнай успышкi вострых кiшэчных захворванняў, звязаных з прадпрыемствамi харчовай вытворчасцi. У дзiцячых калектывах былi зарэгiстраваныя напрыканцы года два выпадкi масавага захворвання дзяцей на дызентэрыю i сальманэлёз (у Мазыры i Сянно) — абодва гэтыя выпадкi былi дэталёва прааналiзаваныя, i для папярэджвання аналагiчных сiтуацый у будучынi распрацаваны Комплексны план па прафiлактыцы групавога захворвання на вострыя кiшачныя iнфекцыi ва ўстановах адукацыi, разлiчаны на 2007—2010 гады.

— Зразумела, што ёсць яшчэ iнфекцыi, якiя прымушаюць нас хвалявацца, напрыклад, адзёр, — прызнаўся Мiхаiл Рымжа. — У 2005 годзе ў нашай краiне быў усяго адзiн выпадак захворвання на адзёр, а ў 2006 годзе — 149. Праведзенае эпiдэмiялагiчнае расследаванне дазволiла ўстанавiць, што адзёр быў завезены на тэрыторыю Беларусi з Украiны, дзе склалася вельмi напружаная сiтуацыя з гэтай iнфекцыяй. I хоць далейшае распаўсюджванне адзёру нам удалося спынiць, тым не менш гэты выпадак даказаў, што нам пакуль яшчэ рана расслабляцца...

Насцярожанасць трэба пастаянна захоўваць i да менiнгакокавай iнфекцыi. У 2006 годзе нам удалося зменшыць колькасць лятальных выпадкаў ад гэтай iнфекцыi больш чым удвая. Усяго загiнулi 14 чалавек — пераважную колькасць смяротных ахвяраў менiнгiту складаюць дзецi ва ўзросце да трох гадоў. Напружанай застаецца i сiтуацыя з захворваннем на туберкулёз, асаблiва ў Гомельскай i Магiлёўскай абласцях. «Я лiчу захворванне дзiцячага насельнiцтва на туберкулёз увогуле проста недаравальным», — падкрэслiў Мiхаiл Рымжа. На барацьбу з туберкулёзнай iнфекцыяй у Беларусi Глабальны фонд барацьбы са СНIДам, туберкулёзам i малярыяй збiраецца выдзелiць у красавiку грант у памеры 15 млн долараў.

Ёсць яшчэ адна iнфекцыя, якая выпрабоўвае санэпiдслужбу на прафесiяналiзм — гэта птушыны грып. Летась за мiграцыяй пералётных птушак вельмi ўважлiва сачылi арнiтолагi на шасцi станцыях назiрання. Гэтай вясной станцый стане ўдвая менш, але месцы масавай канцэнтрацыi пералётных птушак усё роўна будуць знаходзiцца пад пастаянным кантролем спецыялiстаў.

Як адзначыў у сваiм выступленнi Мiхаiл Рымжа, з 1 сакавiка ўступiў у дзеянне новы Кодэкс аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, якi значна пашырыў правы i магчымасцi прадстаўнiкоў дзяржаўнага санiтарнага нагляду. У адрозненне ад папярэдняга дакумента, у новым Кодэксе прадугледжана 8 артыкулаў, якiмi можна карыстацца для таго, каб прыцягнуць фiзiчную, службовую, юрыдычную асобу або iндывiдуальнага прадпрымальнiка да адмiнiстрацыйнай адказнасцi.

Для прыкладу, штрафныя санкцыi за рэалiзацыю тавараў з завершанымi тэрмiнамi прыгоднасцi вагаюцца ад 20 да 50 базавых велiчынь. Забруджванне або засмечванне паверхневых цi падземных водаў цягнуць накладанне штрафу на фiзiчную асобу ў памеры ад 4 да 20 базавых велiчынь, на iндывiдуальнага прадпрымальнiка — да 100 базавых велiчынь i на юрыдычную асобу — да 500 базавых велiчынь.

Дарэчы, летась органамi i ўстановамi дзяржаўнага санiтарнага нагляду (у межах сваёй кампетэнцыi) праводзiлася работа па кантролю за выкананнем мерапрыемстваў па добраўпарадкаванню тэрыторый населеных пунктаў i навядзенню парадку на зямлi. За выяўленыя парушэннi санiтарна-эпiдэмiялагiчнага заканадаўства на службовыя асобы было накладзена 17 113 штрафаў на суму больш як 1 673,4 мiльёна рублёў, па прадпiсаннях было лiквiдавана больш за 6300 несанкцыянаваных звалак смецця. Ахоп рэгулярнай санiтарнай ачысткай сельскiх населеных пунктаў павялiчыўся да 64 працэнтаў, садаводчых таварыстваў — да 59, гаражных кааператываў — да 69 i месцаў пахаванняў — да 72 працэнтаў.

У 2006 годзе спецыялiстамi сан- эпiдслужбы былi падрыхтаваныя 140 санiтарных правiлаў, гiгiенiчных нарматываў i iнструкцый. «Мы практычна завяршылi работу па замене дакументаў з грыфамi СССР i БССР на новыя сучасныя дакументы», — дадаў Мiхаiл Рымжа.

На працягу 2006 года дзяржаўнай санэпiдслужбай былi абследаваны 55 483 аб’екты гандлю i на 36 працэнтаў з iх былi выяўленыя тыя цi iншыя парушэннi санiтарнага заканадаўства. Лiдзiруе ў пералiку выяўленых парушэнняў рэалiзацыя прадукцыi з завершаным тэрмiнам прыгоднасцi (31 працэнт) i рэалiзацыя прадукцыi без дакументаў, якiя пацвярджаюць яе якасць i бяспечнасць (20 працэнтаў).

У параўнаннi з 2005 годам на 15 працэнтаў узрасла колькасць прадпрыемстваў харчовай прамысловасцi, гандлю харчовымi таварамi i грамадскага харчавання, санiтарна-тэхнiчны стан якiх быў прыведзены ў адпаведнасць з гiгiенiчнымi патрабаваннямi. Пры непасрэдным удзеле спецыялiстаў санэпiдслужбы ў 2006 годзе значна пашырыўся асартымент выпускаемых на прадпрыемствах харчовай вытворчасцi прадуктаў, узбагачаных вiтамiнамi i мiнеральнымi рэчывамi, з панiжаным утрыманнем тлушчоў i цукру, прадуктаў лячэбна-прафiлактычнага i дыетычнага прызначэння i дзiцячага харчавання. Маюцца на ўвазе малочна-кiслыя прадукты, узбагачаныя лактулозай, бiфiдабактэрыямi, кальцыем, ёдам i вiтамiнамi, хлебабулачныя вырабы з зерневымi дабаўкамi, узбагачаныя жалезам, вiтамiнам С i фолiевай кiслатой.

Працягвалася таксама i работа па паляпшэнню ўмоў i якасцi аздараўлення дзяцей. Паляпшалася матэрыяльна-тэхнiчная база стацыянарных лагераў i, як вынiк, у летнi час выражаны аздараўленчы эфект быў адзначаны ў 83 працэнтаў дзяцей, у 14 працэнтаў дзяцей адзначалася наяўнасць слабага аздараўленчага эфекту i толькi ў 3 працэнтаў дзяцей аздараўленчы эфект не назiраўся.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На думку Галоўнага дзяржаўнага санiтарнага ўрача Рэспублiкi Беларусь Мiхаiла Рымжы, сiтуацыя па вакцынакантралюемым iнфекцыям у Беларусi на сёння адна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика