У Гродне сталi папулярнымi партнёрскiя роды
Рычард САЛАТА, БЕЛТА
У Гродне сталi папулярнымi партнёрскiя роды, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца акушэрска-фiзiялагiчнага аддзялення абласнога раддома Наталля Качук. Паводле яе слоў, паняцце партнёрскiх родаў падразумявае прысутнасць пры родах цяжарнай жанчыны яе мужа, мамы, сястры, сяброўкi або iншага блiзкага ёй чалавека.
Як адзначыла Наталля Качук, першыя партнёрскiя роды адбылiся паўтара года таму. Тады 24-гадовы гродзенец на руках аднёс сваю жонку ў раддом i прысутнiчаў пры нараджэннi дзiцяцi. У 2006—2007 гадах раджаць у прысутнасцi мужа выказалi пажаданне ўжо 40 жанчын. У гэтай сувязi ў Гродне на базе дзвюх жаночых кансультацый адкрыты курсы, якiя ажыццяўляюць падрыхтоўку сямейнай пары да партнёрскiх родаў. Пасля наведвання шасцi заняткаў жонка i муж атрымлiваюць адпаведны сертыфiкат. У абласным раддоме таксама наладжаны электронны варыянт заняткаў: гiмнастыка для цяжарных, правiльнае родавае дыханне, масаж рэфлекторных кропак i зон, адзначыла спецыялiст.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне сталi папулярнымi партнёрскiя роды, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца акушэрска-фiзiялагiчнага аддзялення абласнога раддома Наталля Ка
|
|