21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi ў вушах шумiць i звiнiць

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга ШАЎКО

Згодна са статыстыкай, ад 4 да 6 працэнтаў жыхароў нашай планеты пакутуюць ад тых цi iншых расстройстваў слыху. Найбольш часта сустракаюцца такiя захворваннi вуха, як хранiчныя атыты, отасклерозы, нейрасенсорная тугавухасць. Прычыны iх узнiкнення самыя розныя. Аднак, як адзначае сурдолаг Рэспублiканскай клiнiчнай бальнiцы паталогii слыху, голасу i мовы Нiна КАСЦЮК, немалаважнае значэнне для таго, каб вушных праблем было менш, мае гiгiена органаў слыху.

Тое, як большасць людзей чысцiць вушы, прыводзiць спецыялiстаў у поўны сум. Нават iнтэлiгентныя людзi выкарыстоўваюць для гэтых мэтаў пруткi, алоўкi, дужкi ад акуляраў, шчэпкi — усё гэта без малейшых ваганняў суецца ў вуха.

На самай справе здаровыя вушы ачышчаюцца без нашай дапамогi. Гэты працэс адбываецца падчас натуральных дзеянняў — калi мы жуём, размаўляем цi кашляем. Гэтаму садзейнiчаюць рухi скронева-нiжняскiвiчнага сустава, якi размешчаны побач з пярэдняй сценкай вонкавага слыхавога праходу. Калi вушы не баляць, iх дастаткова мыць са знешняга боку i акуратна выцiраць ручнiком. Лазiць у слыхавы праход зусiм не трэба, бо гэта вельмi небяспечна: можна пашкодзiць слыхавы праход, барабанную перапонку. У цяжкiх выпадках гэта прыводзiць да пашкоджання ланцуга слыхавых костак, што пагражае знiжэннем слыху i прыступамi галавакружэння.

Вядома, што ў вонкавым слыхавым праходзе ў кожнага чалавека ўтвараецца сера. Яна служыць натуральнай змазкай для вуха, гэта нармальны фiзiялагiчны працэс. Але часам серы выдзяляецца занадта шмат, i тады ўтвараецца серная пробка, якая можа часова пазбавiць чалавека слыху цi значна знiзiць яго.

Серныя пробкi — гэта назапашванне сакрэту серных залозаў разам з адмерлымi клеткамi скуры, пылам. Прычын для iх з’яўлення можа быць некалькi:

 Сера спрасоўваецца, i ўтвараюцца пробкi з-за рэгулярнага «ачышчэння» вушэй ватнымi палачкамi, запалкамi, пруткамi.

 Схiльнасць ад прыроды да павышанага ўтварэння серы.

 Вузкi i звiлiсты слыхавы праход.

 Запаленне скуры праходу, iншародныя целы, часцiнкi пылу, якiя трапiлi ў слыхавы праход.

 Парушэнне абмену рэчываў (павышанае ўтрыманне халестэрыну ў крывi).

Сiмптомы сернай пробкi асаблiва яўна праяўляюцца, калi ў вуха трапляе вада цi пры празмерным потавыдзяленнi. Хутчэй за ўсё серная пробка ёсць, калi без бачных на тое прычын вушы закладвае, адчуваецца рэзананс уласнага голасу, шумiць у вуху.

Вымыць серную пробку можа толькi ЛОР-урач. А вось пасля гэтага для прафiлактыкi можна i самому дома 2—3 разы на месяц рабiць простыя працэдуры.

Легчы на бок i закапаць у вушы 3-працэнтны раствор перакiсу вадароду па 5 капель цi вазелiнавае масла, паляжаць 15—20 хвiлiн. Пасля гэтага пачысцiць вонкавы слыхавы праход жгуцiкам са стэрыльнай ваты ўкручвальнымi рухамi. Нестэрыльныя ватныя палачкi для вушэй не падыходзяць, таксама не трэба намотваць вату на запалку: ёсць небяспека пашкодзiць структуру вуха. Бо пры чыстцы вушэй серныя залозы раздражняюцца, серы можа ўтварацца як болей, так i меней, а можа адбыцца, што яны зусiм перастануць працаваць. Прыемнага ў любым выпадку мала — пры павышаным утварэннi серы з’яўляюцца пробкi, пры яе адсутнасцi адчуваецца сверб, сухасць у слыхавых праходах.

I яшчэ трэба ўзяць на заметку. Часам у вуха чалавека можа трапiць насякомае. Дзецi могуць засунуць туды дробныя дэталi ад мазаiкi, канструктара, шрубкi, гайкi, костачкi ад вiшнi. Нават не спрабуйце самастойна выдалiць з вуха iншароднае цела. Наўрад цi вы яго дастанеце, толькi бяды наробiце: траўмiруеце барабанную перапонку цi нават праштурхняце прадмет за яе — у сярэдняе вуха. У такой сiтуацыi трэба тэрмiнова звяртацца да оталарынголага.

Сур’ёзнымi прычынамi звярнуцца на дапамогу спецыялiста з’яўляюцца: шум i звон у вушах, адчуванне, што ў вуху булькае вада, вушы закладвае, сверб знутры.

А што рабiць, калi ў вуху страляе, галава раскалваецца i няма магчымасцi хутка звярнуцца да ўрача?

 Трэба закапаць у нос каплi, якiя паляпшаюць насавое дыханне: назiвiн, санарын, атрывiн i г.д. Гэта неабходна, каб зняць ацёк, расшырыць вусце слыхавых труб у насаглотцы для свабоднага адтоку змесцiва з барабаннай поласцi. Нос трэба закапваць лежачы на баку, у тую ноздру, якая аказваецца пры гэтым знiзу, паляжаць 7—10 хвiлiн. Абедзве паловы носа трэба закапваць па чарзе.

 Калi няма выдзяленняў з вуха, у слыхавы праход закапаць 5 капель (дзецям — 2—3) гарэлкi цi разведзенага ў тры разы 96-працэнтнага спiрту.

 Прыняць абязбольвальны гарачкапанiжальны сродак, нават калi няма тэмпературы — нурафен, колдрэкс, парацэтамол, аспiрын i г.д.

 Калi не ведаеце дакладнага дыягназу, кампрэсы лепш не рабiць.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна са статыстыкай, ад 4 да 6 працэнтаў жыхароў нашай планеты пакутуюць ад тых цi iншых расстройстваў слыху
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика