21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Для хворай печанi — свой рацыён

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дыетычнае харчаванне пры хранiчных захворваннях печанi i жоўцевага пузыра павiнна быць дробным, пяцiразовым, з адным разгрузачным днём на тыднi (кефiр+тварог). Ежу варта прымаць павольна, абавязкова снедаць, а вячэраць сцiпла i не пазней за 2—3 гадзiны да сну. Колькасць вадкасцi не абмяжоўваецца (за выключэннем цырозу печанi ў стадыi дэкампенсацыi). Неабходна карэктаваць масу цела. Дарэчы, знаёмства з гэтымi i наступнымi рэкамендацыямi па харчаванню будуць карыснымi не толькi для хворых.

Дыетычнае харчаванне дазваляе ўжываць варанае мяса, катлеты на пары, фрыкадэлькi з цяляцiны, курыцы, труса, баранiны, не дазваляецца смажанае i тлустае мяса, вэнджаныя каўбасы, субпрадукты (печань, язык, ныркi, мазгi i г.д.), кансервы. Рачная i марская рыба — у адвараным i запечаным выглядзе, селядзец — вымачаны. Нiякiх рыбных кансерваў, смажанай i вэнджанай рыбы. 1—2 яйкi ў дзень можна ўсмятку, у выглядзе паравых амлетаў, нельга смажаныя i сырыя яйкi. Супы — толькi ненаварыстыя з агароднiны, крупяныя, мясныя, рыбныя, малочныя. Можна нятлустыя малако, смятану, тварог, кефiр, масла сметанковае — абмежавана, варта забыцца на прадукты з павышаным утрыманнем тлушчу, на цвёрдыя сыры. Рэкамендуецца ў адвараным i запечаным выглядзе бульба, буракi, морква, памiдоры, агуркi, салодкi перац, баклажаны, кабачкi, цвятная капуста. Нельга ўжываць свежую цыбулю, часнок, рэдзьку, радыску, шчаўе, шпiнат, грыбы, марынаваную гароднiну. Лепей — яблыкi, грушы, дынi, бананы, персiкi, абрыкосы, някiслыя ягады, кавун, пры наяўнасцi болевага сiндрому колькасць фруктаў i гароднiны варта абмяжоўваць. Давядзецца выдалiць з рацыёну кашы i стравы з бабовых, прасяную кашу, але пакінуць — грэчневую, аўсяную, рысавую, манную кашы. З мучных вырабаў лепей белы нясвежы хлеб, сухары з белага хлеба, сухое няздобнае пячэнне, макаронныя вырабы (абмежавана), нельга ўжываць здобу i кандытарскiя вырабы з крэмам. Можна свежаадцiснутыя сокi, нямоцны чай з лiмонам, кампоты, але не халодныя i газiраваныя напоi, канцэнтраваныя сокi, каву, алкагольныя напоi. Карыснымi будуць адвары аўса (1 шклянка аўсянай крупы на 3 шклянкi вады, настояць 10—12 гадзiн, гатаваць 1,5 гадзiны, пакуль не застанецца 1/3 аб’ёму). Рэкамендуюцца прадукты, багатыя на калiй. 1-ы дзень: чарнаслiў ад 1 да 5 штук; 2-i дзень: печаная бульба з лупiнай; 3-i дзень: курага ад 3 да 10 штук, маркоўны сок.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дыетычнае харчаванне пры хранiчных захворваннях печанi i жоўцевага пузыра павiнна быць дробным, пяцiразовым, з адным разгрузачным днём на тыднi (кефiр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика