Наступленне неўралагiчных хвароб
Леанiд ТУГАРЫН
Згодна з новым дакладам Сусветнай арганiзацыi па ахове здароўя, ад неўралагiчных парушэнняў церпяць мiльёны людзей ва ўсiм свеце
Паводле даных гэтага дакумента, на неўралагiчныя парушэннi — ад эпiлепсii да хваробы Альцгеймера, ад iнсульту да галаўнога болю — хварэюць каля аднаго мiльярда чалавек ва ўсiм свеце. Да неўралагiчных парушэнняў таксама адносяцца мазгавыя траўмы, нейраiнфекцыi, рассеяны склероз i хвароба Паркiнсона. 50 мiльёнаў чалавек церпяць ад эпiлепсii i 24 мiльёны — ад хваробы Альцгеймера i iншых вiдаў дэменцыi. Ад неўралагiчных парушэнняў церпяць жыхары ўсiх краiн, незалежна ад iх узросту, полу, адукацыi або даходу. Паводле ацэнак экспертаў, штогод 6,8 мiльёна чалавек памiрае ў вынiку неўралагiчных парушэнняў, эканамiчны кошт якiх толькi ў Еўропе ацэньваецца прыкладна ў 140—150 мiльярдаў еўра. Для многiх людзей з неўралагiчнымi парушэннямi, iх сем’яў i тых, хто ажыццяўляе iх догляд, доступ да лячэння абцяжараны недахопам навучанага персаналу, адсутнасцю асноўных лякарстваў i шырокiм распаўсюджаннем забабонаў. Таму арганiзацыя заклiкае ўключыць неўралагiчную дапамогу ў першасную медыка-санiтарную дапамогу. Для многiх людзей яна з’яўляецца адзiным даступным вiдам медыцынскай дапамогi. У такiх умовах урачы могуць праводзiць лячэнне на базе нескладаных тэхналогiй, адзначаецца ў дакладзе. На погляд экспертаў, па меры старэння насельнiцтва ў свеце ўздзеянне неўралагiчных хвароб будзе ўсё больш адчувацца як у развiтых, так i ў краiнах, якiя развiваюцца. Цяжар неўралагiчных парушэнняў становiцца значным у краiнах, дзе расце доля насельнiцтва, узрост якога перавышае 65 гадоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з новым дакладам Сусветнай арганiзацыi па ахове здароўя, ад неўралагiчных парушэнняў церпяць мiльёны людзей ва ўсiм свеце |
|