21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кошт элiтнага жылля ў сталiцы дасягае 3,5 тыс. USD за кв. м

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Элiтнае жыллё ў мегаполiсах усiх краiн свету заўсёды вызначалася сваёй выключнасцю па якасцi i кошту. Зараз, калi нават звычайныя стандартныя кватэры на другасным рынку даражэюць ажыятажнымi тэмпамi, эксклюзiўнае жыллё i зусiм пачынае каштаваць па завоблачных расцэнках. Колькi сёння каштуе нерухомасць такога класа? Зараз мы працягваем размову з пастаянным экспертам нашага выдання дырэктарам Беларускай асацыяцыi «Нерухомасць» Мiкалаем Прасталупавым.

Прэстыжным, або элiтным жыллём у Мiнску лiчацца нават невялiкiя аднапакаёвыя кватэры ў пяцi- або дзевяцiпавярховых дамах у цэнтры горада, або ўздоўж праспектаў каля знакавых гандлёвых цэнтраў. Кватэры прадаюцца абавязкова пасля еўрарамонту, з сучаснымi плiткай, кафелем, ламiнатам i наяўнасцю падземных гаражоў. Такiя кватэры агульнай плошчай 30—35 квадратных метраў каштуюць сёння 70—80 тысяч долараў.

Кошт двухпакаёвага элiтнага жылля залежыць ужо не толькi ад плошчы кватэр i месцазнаходжання дамоў, але i ад дызайн-праектаў, мэблi i сучаснага бытавога абсталявання. Такiя «двойкi» плошчай ад 50 да 80 квадратных метраў каштуюць ужо ад 85 да 185 тысяч долараў.

Вялiкiя па плошчы шматпакаёвыя кватэры, часам на двух узроўнях прапануюцца часцей у адносна новых дамах, дзе квадратны метр жылля каштуе ад 2 да 2,5 тысячы долараў. Iснуюць у Мiнску i кватэры сапраўды экстра-класа. Такое жыллё будуецца цi рамантуецца пад еўра-стандарт, дзе абавязкова прысутнiчае падлога з падагрэвам, з убудаванымi кухнямi па спецпастаўках з краiн Заходняй Еўропы i з усiмi неабходнымi бытавымi прыборамi для камфортнага жылля. Кошт квадратнага метра такога жылля дасягае 3,5 тысячы долараў. Асобныя кватэры элiтнага жылля прапануюцца зараз за 250—350 тысяч долараў. Iснуе i больш дарагое жыллё, але рэальны кошт такiх кватэр вызначаецца толькi выключна па дамоўленасцi з канкрэтным патэнцыяльным пакупнiком.

Самыя танныя катэджы ў сталiцы без аддзелкi каштуюць каля 300 тысяч долараў. Атрымлiваецца, што квадратны метр такога жылля каштуе 1,2—1,5 тысячы долараў. Катэджы ў Мiнску, цалкам гатовыя для жылля, але без мэблi каштуюць ужо 500—600 тысяч долараў, калi квадратны метр агульнай плошчы дасягае 2 тысяч долараў. Вядома, што на такое жыллё плошчай 150—300 квадратных метраў iснуе выключна свой iндывiдуальны пакупнiк. Катэджы такога плана прадаюцца агенцтвамi нерухомасцi гадамi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Элiтнае жыллё ў мегаполiсах усiх краiн свету заўсёды вызначалася сваёй выключнасцю па якасцi i кошту. Зараз, калi нават звычайныя стандартныя кватэры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика