Хто шукае...Абмяркуем? Не ведаю, як iншым, а мне — набалела. Радыё, тэлебачанне, друкаваныя СМI проста забiты рэкламай кшталту — купляйце бiлеты i ледзь не заўтра атрымаеце ўсё: дыяманты, золата, шыкоўныя кватэры, катэджы...Я разумею: ёсць i былi латарэi, ёсць людзi, якiя iх куплялi, купляюць i будуць... Iх справа — хай сабе трацяць грошы, хай спадзяюцца на ўдачу. Але падштурхоўваць усiх, замбiраваць, «укручваць» у мазгi iдэю «раптоўнага багацця», па-мойму, нельга. Да чаго дайшло — наглядзеўшыся, наслухаўшыся рэкламных ролiкаў, дзецi (малыя) выцягваюць з бацькоў апошнiя грошы, спадзяюцца, чакаюць... Чаго? Ды, прабачце, халявы... Усе мае знаёмыя абураюцца гэтым, кажуць, як добра было б, каб з гэткiм размахам, з выдумкай агiтавалi за здаровы лад жыцця, запрашалi людзей на каткi, у басейны, у лазнi, на канцэрты, у тэатры... Заклiкалi працаваць, узбагачацца духоўна, а не спадзявацца ўвесь час на тое, што не сёння дык заўтра нешта з неба табе звалiцца i ты зажывеш — у шыкоўнай кватэры, у цэнтры сталiцы... Ну i гэтак далей. А. ХАРЛАН, Мiнск. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не ведаю, як iншым, а мне — набалела. Радыё, тэлебачанне, друкаваныя СМI проста забiты рэкламай кшталту — купляйце бiлеты i ледзь не заўтра атрымаеце |
|